Протаіерэй — (ад грэч.: πρωτος «першы» і грэч.: Ἱερεύς «жрэц») — сан, які даецца асобе белага духавенства як узнагарода ў Рускай праваслаўнай царкве і іншых праваслаўных цэрквах. Існуе таксама ў Каталіцтве (Каталіцкая Царква Візантыйскага абраду, Усходняя Каталіцкая Царква).

Протаіерэй звычайна яўляецца настаяцелем храма, але можа быць і звычайным клірыкам. Пасвячэнне ў протаіерэя здзяйсняе архірэй праз чын хіратэсіі.

У Маскоўскім Патрыярхаце протаіерэйства даецца не раней чым праз 5 гадоў пасля ўзнагароджання нагрудным крыжам ці праз 10 гадоў пасля хіратоніі (пасвячэння ў Сакрамент Святарства) пры ўмове прызначэння на кіруючую пасаду. Ва ўрачыстай або афіцыйнай прамовы да протаіерэю прынята звяртацца «Ваша Высокапрападобнасць». У той жа час выкарыстанне эпітэта «вялебны» («высокапрападобный») у звароце да прадстаўніка духавенства яўляецца каталіцкай традыцыяй. Раней зварот да протаіерэю насіл форму «Ваше Высокоблагаславенне» і цяпер практычна не ўжываецца.

Пры набажэнствах (за выключэннем святой Літургіі) святары (іярэі, протаіерэі, іераманахі) — над падраснікам і расы апранаюць фелонь (шату) і епітрахіль.

ЛітаратураПравіць

  • Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка. — М.: Рус. яз., 2000. — Т. 3. — С. 394. — ISBN 5-200-02794-2.
  • Словник іншомовних слів, Київ, 1985. — с. 334, с. 690.