Протаархімандрыт

Протаархімандрыт — пераважна манаскі тытул у Грэка-Каталіцкіх Цэрквах, Армянскай Каталіцкай Царкве і Армянскай Апостальскай Царкве. У візантыйскім і армянскім абрадзе сэнс гэтага сана адрозніваецца.

Протаархімандрыт ЧСВВ Іосіф Руцкі

Візантыйскі абрадПравіць

У Каталіцкай Царкве візантыйскага абрада протаархімандрытам можа быць толькі прэсвітар. Згодна з Уставамі ўсходнекаталіцкіх ордэнаў, яны не могуць падпарадкоўвацца епіскапу. Галавой манастыра з’яўляецца ігумен; ганаровы ігумен, ці ігумен, якому падпарадкоўваюцца некалькі манастыроў — называецца архімандрытам, а галава ордэна ці кангрэгацыі называецца протаархімандрытам, у падпарадкаванні якога могуць знаходзіцца некалькі ігуменаў і архімандрытаў. Прыкладамі такіх ордэнаў і кангрэгацый з’яўляюцца васіліяне і рэдэмптарысты. Сам протаархімандрыт падпарадкоўваецца ці прадстаяцелю Царквы sui iuris, ці наўпрост Папе.

Але не ўсе грэка-каталіцкія манахі маюць свайго протаархімандрыта. Напрыклад, манахі студытскага ўстава не маюць протаархімандрыта, так як яны не маюць ордэна ці кангрэгацыі, а з’яўляюцца проста манахамі, прытрымліваючыхся студыцкага устава (традыцыйны ўсходні манаскі спосаб арганізацыі). Напрыклад, у Харвацкай Грэка-Каталіцкай Царкве (Крыжывецкая епархія) на стан сакавіка 2021 года знаходзіцца 3 манаха (і 2 кандыдата), якія прытрымліваюцца студыцкага ўстава і ніякім чынам не звязаны з манахамі студытамі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ці Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы. Па той ж самай прычыне няма протаархімандрытаў і ў візанта-праваслаўных.

Армянскі абрадПравіць

 
Армянскі патрыярх-каталікос Кілікіі Грыгор Бедрос XV Агаджанян, які таксама меў тытул протаархімандрыта

У Армянскай Апостальскай і Каталіцкай Царкве служыцелі могуць атрымліваць навуковыя ступені, якія павязаны з царкоўным санам; прысвойваецца толькі чорнаму духавенству і нежанатаму беламу духавенству. Правам прысвойваць навуковыя ступені валодаюць епіскапы, якія маюць тытул вярхоўнага архімандрыта. Навуковыя ступені падпадзяляюцца на:

Вардапет (арм. վարդապէտ, архімандрыт) — адпавядае ступені кандыдата багаслоўскіх навук.

Тцайрагуйн вардапет (арм. ծայրագույն վարդապետ, протаархімандрыт) — адпавядае ступені доктара багаслоўскіх навук.

Такім чынам, у армянскім абрадзе протаархімандрыт звычайна ніяк не звязаны з кіраваннем манахамі і манастырскай арганізацыяй.

Тым, хто атрымлівае тытул протаархімандрыта, па рэзультатах іспыту, экзаменатарамі ўручаецца жазло з двухгаловай змяёй, якое сімвалізуе мудрасць і права тлумачыць слова Божае, выкладаць і прапаведваць.

СпасылкіПравіць