Жазло — сімвал духоўнай і свецкай улады, а таксама ўлады камандуючых войскамі (у старажытнасці). Захаваныя да нашага часу маршальскія жазлы маюць выгляд кароткай палкі, робяцца са срэбра ці золата і ўпрыгожваюцца каштоўнымі камянямі і дзяржаўнымі эмблемамі. У прыдворным побыце жазло выкарыстоўваецца некаторымі прыдворнымі чынамі: гофмаршаламі, цырымоніймайстарамі і іншымі. Жазлы гэтыя звычайна маюць выгляд металічнага ці касцянога кію, увянчанага дзяржаўнай эмблемай. У наш час маршальскія і прыдворныя жазлы выкарыстоўваюцца толькі ва ўрачыстых выпадках.

Маршальскае жазло
Жазло і посах архірэйскія

У Праваслаўнай царкве жазло (посах) з'яўляецца знакам царкоўнай улады архірэя і архімандрыта ці ігумена, якія кіруюць манастыром.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць