Бенедыкт XVI
Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; нар. 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія) — Папа Рымскі (з 19 красавіка 2005 па 28 лютага 2013).
Бенедыкт XVI | |||
---|---|---|---|
лац.: Benedictus PP. XVI | |||
![]() Пантыфік падчас сваёй інтранізацыі | |||
![]() | |||
|
|||
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013 | |||
Інтранізацыя (або інгрэс) | 24 красавіка 2005 | ||
Царква | Каталіцкая Царква | ||
Папярэднік | Ян Павел II | ||
Пераемнік | Францыск, Папа Рымскі | ||
|
|||
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013 | |||
Інтранізацыя | 24 красавіка 2005 | ||
Папярэднік | Ян Павел II | ||
Пераемнік | Францыск, Папа Рымскі | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][1] | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне |
16 красавіка 1927[2][3][…] (94 гады) |
||
Бацька | Joseph Ratzinger, Sr.[d] або Joseph Ratzinger, Sr.[d] | ||
Маці | Maria Peintner[d][6] | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | 29 чэрвеня 1951 | ||
Кардынал з | 27 чэрвеня 1977 | ||
Аўтограф |
![]() |
||
Узнагароды | |||
![]() | |||
![]() |

Нарадзіўся ў Баварыі. У 1941 годзе Ёзэф Ратцынгер уступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. Прымаў удзел у абароне завода BMW пад Мюнхенам. У 1944 годзе трапіў у вермахт, аднак дэзерціраваў адтуль. Знаходзіўся ў палоне.
Вывучаў філасофію і тэалогію ў Фрайзінгу і Мюнхене (1946—1951). 29 чэрвеня 1951 года пасвечаны ў сан, працягваў навучанне ў Мюнхенскім універсітэце. Абараніў дысертацыю па спадчыне блаславёнага Аўгустына, атрымаў ступень доктара тэалогіі (1953). У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандуму дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформаў у каталіцкай царквы, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды. Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга (1977), праз тры месяцы прызначаны на пасаду кардынала. Стаў прэфектам Кангрэгацыі навучання веры (1981) і старшынёй Біблійнай камісіі і Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі (1981). Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у Ватыкане.
Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.
Лаўрэат шматлікіх прэмій і міжнародных узнагарод, доктар «honoris causa» многіх універсітэтаў.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Pope Benedict XVI // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joseph Ratzinger // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713