Анджэла Садана
Яго Эксцэленцыя кардынал Анджэла Садана (італ.: Angelo Sodano; нар. 23 лістапада 1927, Асці, П'емонт, каралеўства Італія) — дэкан Калегіі кардыналаў з 27 красавіка 2005 года. Кардынал-дзяржаўны сакратар Святога Прастола і Ватыкана з 29 чэрвеня 1991 па 15 верасня 2006 г.. Кардынал-святар з тытулам царквы Санта-Марыя-Нуова з 28 чэрвеня 1991 года. Першапачаткова прызначаны Папам Рымскім Янам Паўлам II і затым паўторна прызначаны Папам Рымскім Бенедыктам XVI. Стаў в.а. дзяржаўнага сакратара 1 снежня 1990 г. і поўным Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці, як толькі ён быў названы кардыналам на кансісторыі 28 чэрвеня 1991. Кардынал Садана - першы чалавек з 1828 года, які адначасова займаў пасады дэкана Калегіі кардыналаў і Дзяржаўнага Сакратара Святога Прастола.
Кардынал Анджэла Садана | |||
---|---|---|---|
Cardinale Angelo Sodano | |||
![]() Кардынал-біскуп Осціі і Альбана, дэкан Калегіі кардыналаў. | |||
![]() | |||
|
|||
з 30 красавіка 2005 | |||
Царква | Каталіцкая царква | ||
Папярэднік | Кардынал Іозеф Алаіз Ратцынгер | ||
|
|||
29 чэрвеня 1991 — 15 верасня 2006 | |||
Царква | Каталіцкая царква | ||
Папярэднік | Кардынал Агасціна Казаролі | ||
Пераемнік | Кардынал Тарчызіа Бертонэ | ||
Адукацыя | |||
Нараджэнне |
23 лістапада 1927 (93 гады) Асці, П'емонт, каралеўства Італія |
||
Прыняцце свяшчэннага сану | 23 верасня 1950 | ||
Кардынал з | 28 чэрвеня 1991 | ||
Аўтограф |
![]() |
||
Узнагароды | |||
![]() |
22 чэрвеня 2006 года было абвешчана, што Папа, у адпаведнасці з канонам 354 Кодэкса кананічнага права, прыняў адстаўку кардынала Анджэла Садана, патрабуючы ад яго, тым не менш, застацца пры выкананні службовых абавязкаў да 15 верасня 2006 г з усімі паўнамоцтвамі, уласцівымі гэтай пасадзе. У той жа самы дзень Папа прызначыў кардынала Тарчызіа Бертонэ, архібіскупа Генуі, новым Дзяржаўным Сакратаром Ватыкана. Яго Святасць даў аўдыенцыю старэйшым і службовым асобам Дзяржаўнага Сакратарыята ў Швейцарскай Зале палаца ў Кастэль-Гандольфа, каб аддаць публічную падзяку кардыналу Анджэла Садана і яго працягламу і велікадушнаму служэнню Святому Прастолу.
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.