23 лістапада
23 лістапада — трыста дваццаць сёмы (трыста дваццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2021 |
ПадзеіПравіць
- 1793: Рашэннем Гарадзенскага сойма скасавана дзеянне Канстытуцыі 3 мая і створаных на яе аснове органаў улады.
- 1906: У Вільні выйшаў першы нумар газеты «Наша Ніва».
- 1953: Уведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС.
- 1959: Прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь дэкларуе лозунг «Еўропа ад Атлантыкі да Урала».
- 1959: Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства атрымала правы культурнай і навуковай установы ў ЗША.
- 1990: Першая выключна жаночая (12 расіянак, 3 амерыканкі, японка) экспедыцыя дасягнула на лыжах Паўднёвага полюсу, прайшоўшы за 70 дзён 1287 км па паверхні Антарктыды.
- 2007: Мінскай вобласці нададзены герб і сцяг.
НарадзілісяПравіць
- 912: Атон I Вялікі, герцаг Саксоніі, кароль Усходне-Франкскага каралеўства, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, кароль Італіі (пам. 7.5.973)
- 1221: Альфонса X (Альфонса Мудры), кароль Леона і Кастыліі (з 1252)
- 1869: Вальдэмар Поўльсен, дацскі фізік, інжынер
- 1871: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст (пам. 10.11.1938)
- 1898: Радзівон Маліноўскі, савецкі военачальнік і дзяржаўны дзеяч (пам. 31.3.1967)
- 1906: Бэці Альвер, эстонская паэтка, празаік, перакладчыца (пам. 27.2.1989)
- 1921: Отамар Крэйча, чэшскі акцёр і рэжысёр
- 1957: Алена Сідарава, беларуская акцёрка
- 1958: Аляксандр Дабравольскі, беларускі палітык
- 1966: Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст
ПамерліПравіць
- 955: Эдрэд, кароль Англіі
- 1833: Жан-Батыст Журдан, маршал Францыі
- 1848: Джон Бараў, 1-ы баранет, англійскі падарожнік, палітык
- 1970: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар (нар. 26.12.1893)
- 1999: Фібі Снетсінгер, амерыканскі птушкалоў, вядомая тым, што бачыла больш за 8398 відаў
- 2006: Філіп Нуарэ, французскі акцёр
СвяткуюцьПравіць
- Грузія: Дзень святога Георгія Перамаганосца
- Казахстан: Дзень дарожнай паліцыі
- Літва: Дзень воінаў
- Славенія: Дзень Рудольфа Майстэра
- Японія: Дзень удзячнасці працы