Міхась Уладзіміравіч Скобла (23 лістапада 1966, вёска Пяляжын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобл.) — паэт, эсэіст, перакладчык, парадыст, даследчык літаратуры.

Міхась Скобла
Міхаіл Уладзіміравіч Скобла
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Уладзіміравіч Скобла
Дата нараджэння 23 лістапада 1966(1966-11-23) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства СССР, Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці эсэіст, перакладчык, празаік, паэт, парадыст
Кірунак паэзія
Жанр верш, паэма, эсэ
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Дзярэчынскую СШ (1984) і беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1991). У канцы 1980-х гадоў быў удзельнікам таварыства «Талака»[1], якое займалася адраджэннем беларускай культуры.

Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» і выдавецтва «Беларускі кнігазбор», у Міністэрстве культуры і друку, вёў аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода (1998—2017). У 2017—2023 гадах — аглядальнік газеты «Народная Воля».

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1991), з’яўляўся намеснікам старшыні СБП (2002—2010).

Жанаты. Мае дачку Сафію і сына Вячаслава. Жыве ў Мінску.

Творчасць

правіць

Аўтар кніг «Вечны зніч» (1990), «Розгі ў розніцу» (1993), «Вочы савы» (1994), «Камень-перунок» (1998), «Дзярэчынскі дыярыюш» (1999), «Нашэсце поўні» (2001), «Акно для матылькоў» (2009), «Вольная студыя» (2009), «Саркафагі страху» (2016), «Камізэлька для месяца» (2016), «Выспятак ад Скарыны» (2017). Укладальнік паэтычных анталогій «Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя» (2003) і «Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя» (2008).

Уклаў і пракаментаваў выдадзеныя ў серыі «Беларускі кнігазбор» аднатомнікі Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008); а таксама зборы твораў Алеся Салаўя (2010), Ларысы Геніюш (у 2 тамах; 2010), мемуарныя зборнікі Мікалая Улашчыка (2016) і Міхася Стральцова (2017). Апублікаваў тамы эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш — «Каб вы ведалі» (2005) і «Лісты з Зэльвы» (2012), Зоські Верас — «Я помню ўсё» (2013) і «Пакуль рука пяро трымае» (2015).

У кнізе «Высьпятак ад Скарыны» (2017) сабраны блогі і дыялогі Міхася Скоблы, у якіх аўтар прапануе свой адказ на пытанні: чаму Скарына бы радаваўся, на што гневаўся, чым цешыўся, за што і каму даў бы выспятка ў сённяшняй Беларусі[2].

Прызнанне

правіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].

Зноскі

  1. У «Галіяфах» адкрылі выставу, прысвечаную 30-годдзю «Талакі». Наша Ніва (23 снежня 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  2. svaboda.org
  3. http://lit-bel.org/by/news/u-minsku-adkryty-stralcouski-fest-i-uruchany-zalaty-apostraf.html Архівавана 7 лістапада 2017. У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф»
  4. Міхась Скобла — лаўрэат «Глінянага Вялеса» за 2016 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 24 лютага 2018.
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

правіць
  • Скобла Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Скобла Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Водгульле ХХ стагоддзя: «Галасы з-за небакраю» // Наша Ніва on-line: Літаратура / 12:33, 19 верас. 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by

Спасылкі

правіць