Дзярэчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Дзярэ́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дзярэчын.

Дзярэчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзярэчын
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 091
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мастоўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Ваўкавыскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Мастоўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Зэльвенскага раёна. 19 снежня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Марачынскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1663 чалавекі[2], з іх 87,3 % — беларусы, 7,3 % — палякі, 4,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 годаа — 1091 чалавекк[4]

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.