Адкрыць галоўнае меню

Мастоўскі раён

Мастоўскі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на захадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, ліквідаваны 25 снежня 1962 года, адноўлены 6 студзеня 1965 года. Плошча раёна — 1,3 тыс.км².

Мастоўскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Масты
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,85 %, руская 17,34 %
Размаўляюць дома: беларуская 52,06 %, руская 36,67 %[1]
Насельніцтва (2018)
28 233 чал, (8-е месца)
Шчыльнасць 25,26 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 74,74 %,
палякі — 18,69 %,
рускія — 5,14 %,
іншыя — 1,43 %[1]
Плошча 1 342,04[2] км²
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
105 м[3]
Мастоўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Мастоўскі раён на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Верхнянёманскай нізіны. Рэльеф — раўнінны, агульны нахіл з поўдня на поўнач да даліны ракі Нёман. Пераважае вышыня (80 %) 120 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 167 метраў (за 2 км на поўдзень ад вёскі Вялікая Рагозніца).

Карысныя выкапні: мел, гліны і суглінкі, торф, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,1 °С, ліпеня +18 °С. Ападкаў выпадае 540 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 198 сутак.

Працякаюць рэкі Дубніца, Нёман з прытокамі Шчара з Сіпай, Зальвянка, Рось, Ельня. На тэрыторыі раёна пракладзены меліярацыйныя каналы Нацква, Ланцавічы, Міклашоўскі. Лясы хваёвыя, яловыя, чорнаальховыя, бярозавыя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя, займаюць 33 % тэрыторыі раёна.

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: катлавіны Гумнішча і Падбярэззе, Пабоеўскі валун з ямкамі, Княжаводскае і Пашынскае агаленні старажытных адкладаў, роў Яна і Цэцыліі, Дубненскае і Пескаўскае агаленні азёрных і рачных адкладаў. Зоны адпачынку — Масты, Воўпа, Скідзель. Балоты: Багна-Схеда.

ГісторыяПравіць

Мастоўскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Масты. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Азёркаўскі, Бялавіцкі, Занёманскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі, Мілявіцкі, Пескаўскі, Рагозніцкі, Самуйлавіцкі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Занёманскі і Рагозніцкі сельсаветы, Бялавіцкі сельсавет перайменаваны ў Зарудаўеўскі (Заруддзеўскі). 22 ліпеня 1955 года гарадскі пасёлак Масты атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 5 красавіка 1960 года да раёна далучаны Дубненскі сельсавет Скідзельскага раёна. 25 лютага 1961 года Самуйлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Пацавіцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Дзярэчынскі і Марачынскі сельсаветы скасаванага Зэльвенскага раёна, Галубоўскі сельсавет скасаванага Жалудоцкага раёна. 25 снежня 1962 года Мастоўскі раён скасаваны, Галубоўскі, Дубненскі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі сельсаветы перададзены Шчучынскаму раёну, Азёркаўскі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі, Пескаўскі сельсаветы — Ваўкавыскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Мастоўскі раён адноўлены, уключаў гарадскі пасёлак Зэльва, Азёркаўскі, Воўпаўскі, Гудзевіцкі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Зэльвенскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі, Пескаўскі сельсаветы Ваўкавыскага раёна, Багатырэвіцкі, Лунненскі, Русінавецкі сельсаветы Гродзенскага раёна, Галубоўскі, Дубненскі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі сельсаветы Шчучынскага раёна. 23 ліпеня 1965 года Русінавецкі сельсавет перайменаваны ў Харціцкі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Зэльва, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Марачынскі сельсаветы перададзены адноўленаму Зэльвенскаму раёну, 28 ліпеня 1967 года Воўпаўскі сельсавет — Ваўкавыскаму раёну. 18 чэрвеня 1973 года Малькевіцкі сельсавет перайменаваны ў Малькавіцкі. 26 жніўня 1974 года скасаваны Мілявіцкі сельсавет. 22 верасня 1975 года Багатырэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Глядавіцкі. 28 мая 2001 года скасаваны Малькавіцкі сельсавет, 26 лютага 2013 года — Галубоўскі і Глядавіцкі сельсаветы[4], 28 жніўня 2013 года — Азёркаўскі, Зарудаўеўскі, Мікелеўшчынскі, Пацавіцкі і Харціцкі сельсаветы[5].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва раёна — 28,2 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 45 %. Сярэдняя шчыльнасць — 31 чалавек на 1 кв.км. Цэнтр раёна — горад Масты. У складзе раёна 154 сельскія населеныя пункты, 6 сельсаветаў.

ГаспадаркаПравіць

Агульная плошча сельгасугоддзяў 68,4 тыс. га, з іх асушаных 22,3 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, буракаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы: харчовая (крухмал, маянэз) прамысловасць, металаапрацоўка (рамонтны завод у вёсцы Пескі) і дрэваапрацоўка (мэбля, піламатэрыялы), вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, ГЭС каля вёскі Пацавічы.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Ліда — Масты — Ваўкавыск і Гродна — Масты, аўтадарогі Шчучын — Масты — Ваўкавыск, Масты — Слонім, Масты — Гродна.

Адукацыя і культураПравіць

У раёне ёсць 19 сярэдніх, 9 базавых, 4 пачатковыя, 1 музычная, 23 дашкольныя ўстановы, 32 клубы, 37 бібліятэк, 6 бальніц, 5 амбулаторый, 22 фельчарска-акушэрскія пункты. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, мастоўскі музей «Лёс і чалавек».

Памятныя мясціныПравіць

Архітэктурныя помнікі:

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.