Курылавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Куры́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Курылавічы.

Курылавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 40 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Курылавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2014) 2 854
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 26 жніўня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мілявіцкага сельсавета (вёскі Вайнілавічы, Дарагляны, Ланцавічы, Мілявічы, Монькавічы, Родзішкі)[1], 28 мая 2001 года — частка скасаванага Малькавіцкага сельсавета, 26 лютага 2013 года — тэрыторыя скасаванага Галубоўскага сельсавета (населеныя пункты Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасцілы, Шымкі, Ярчакі)[2], 28 жніўня 2013 года — тэрыторыя скасаванага Азёркаўскага сельсавета (аграгарадок Вялікія Азёркі, вёскі Букштава, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сліжы Падграбельныя, Сліжы Пескавыя, Тумашы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1572 чалавекі[4], з іх 91,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 3,8 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.