Міхаіл Андрэевіч Белуш
Міхаіл Андрэевіч Белуш (27 лістапада 1927, в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 16 чэрвеня 1944, в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну[1], загінуў у баі.
Міхаіл Андрэевіч Белуш | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1927 |
Месца нараджэння | в. Руда Ліпічанская, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1944 (16 гадоў) |
Месца смерці | в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЗ мая 1943 радавы партызанскага атрада «Кастрычнік» партызанскай брыгады Першамайская Баранавіцкай вобласці[1]. Атрад базаваўся ў Ліпічанскай пушчы. На рахунку Міхаіла Белуша 8 падарваных варожых эшалонаў[1].
Гібель
правіць16 чэрвеня 1944 года партызаны атрада «Кастрычнік» ўступілі ў бой з мясцовым гарнізонам у вёсцы Купіск.
Паводле савецкай афіцыйнай версіі, становішча партызан ускладнялася тым, што на іх шляху быў варожы дзот, з двух амбразур якога білі кулямёты. Міхаіл Белуш са звязкай гранат прарваўся на перадавую і змог абясшкодзіць адну амбразуру, аднак другая працягвала страляць. Тады Міхаіл паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава і накрыў сваім целам амбразуру[2], дазволіўшы свайму атраду прарвацца на пазіцыі ворага.
Паводле сведчанняў мясцовага старажыла Віктара Карабача, якія пераказаў Зміцер Бартосік, Міхаіла Белуша і яго таварыша забіў з аўтамата паліцай. Існуе таксама версія, што закрыў грудзьмі амбразуру Мікалай Кадура, пахаваны затым на мясцовых могілках, а Белуша прызначылі героем таму, што быў камсамольцам[3].
Ушанаванне памяці
правіцьПасля заканчэння вайны яго астанкі перанеслі ў брацкую магілу ў Карэліцкім раёне. На месцы яго гібелі ў вёсцы Купіск, а таксама на радзіме ў вёсцы Руда Ліпічанская, пастаўлены помнікі.
Міхаіл Андрэевіч Белуш быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені[4].
Імем Міхаіла Белуша названы вуліцы ў Дзятлаве, Гродна, Навагрудку, Карэлічах, Мастах, вёсцы Руда Ліпічанская. Яго імя было прысвоена швейнай фабрыцы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. У савецкі час імя М. А. Белуша традыцыйна прысвойвалася піянерскім арганізацыям і школам Беларусі[4].
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 82
- ↑ СОВЕРШИТЬ НЕВОЗМОЖНОЕ: О известных и неизвестных героях Великой Отечественной(недаступная спасылка). Издательский дом «Первое сентября». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 25 ліпеня 2010.
- ↑ З. Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы… — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — С. 193—198
- ↑ а б Я.Н. Мараш, И. Ковкель, А.С. Себастьян. Историко-экономический очерк «Города Белоруссии: МОСТЫ». — Минск: Беларусь, 1986. — С. 66-67. — 111 с.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Белуш Михаил Андреевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 51. — 737 с. — 50 000 экз.
- Белуш Міхаіл Андрэевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 84—85. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Белуш Міхаіл Андрэевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 8. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.