Камсамо́л (скарачэнне ад Камуністычны саюз моладзі), поўная назва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ) — палітычная моладзевая арганізацыя ў СССР.

Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ)
Камсамол
Выява лагатыпа
Лідар Уладзімір Ульянаў (Ленін)
Дата заснавання 29 кастрычніка 1918
Дата роспуску 28 верасня 1991
Штаб-кватэра Масква
Краіна
Ідэалогія марксізм-ленінізм
Інтэрнацыянал

КІМ (1919—1943)

СФДМ (1945—1991)
Саюзнікі і блокі

Украінская камуністычная партыя (1920—1925)

Колькасць членаў 22 100[1], 96 000[1], 400 000[1], 247 000[1], 500 700[1], 1 140 706[1], 2 317 358[1], 4 547 186[1], 8 245 787[1], 10 387 852[1], 6 058 177[1], 7 480 182[1], 10 512 385[1], 18 617 532[1], 19 095 064[1], 27 294 889[1], 33 760 616[1], 42 010 065, 40 856 636[2], 38 316 086[2], 35 629 587[2], 31 200 516[2] і 23 651 510[2]
Гімн

Узнагароды:

Ордэн Леніна  — 1945Ордэн Леніна  — 1948Ордэн Леніна  — 1956Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1968 Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Партыйны друк «Камсамольская праўда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

УЛКСМ — моладзевая арганізацыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Створаны як Расійскі камуністычны саюз моладзі (РКСМ) 29 кастрычніка 1918 года, у 1924 годзе РКСМ было прысвоена імя У. І. Леніна — Расійскі ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ), у сувязі з утварэннем Саюза ССР (1922) камсамол у сакавіку 1926 года быў пераназваны ва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ).

У 1977 годзе ў камсамол уваходзілі звыш за 36 мільёнаў грамадзян СССР ва ўзросце 14—28 гадоў.

З распадам СССР камсамол самараспусціўся. З цягам часу на поставецкай прасторы паўстала шмат арганізацый, якія лічаць сябе правапераемніцамі камсамола.

Гісторыя

правіць
 
Члены прэзідыума I Усерасійскага з’езда саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі (29 кастрычніка — 4 лістапада 1918).

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года спрыяла павялічэнню грамадска-палітычнай актыўнасці моладзі. Пачалі з’яўляцца маладзёжныя арганізацыі працоўных «Праца і святло» і іншыя, сябры якіх арыентаваліся на сацыялістычныя партыі. У 1917 годзе ў Петраградзе арганізацыйна аформіўся арыентаваны на бальшавікоў Сацыялістычны саюз працоўнай моладзі (ССПМ). 29 кастрычніка — 4 лістапада 1918 года адбыўся I Усерасійскі з’езд саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі, на якім было абвешчана стварэнне Расійскага камуністычнага саюза моладзі (РКСМ). Датай заснавання лічыцца 29 кастрычніка 1918.

Першыя камсамольскія значкі выдаваліся не ўсім, бо тыражы былі малымі, і хутчэй былі ўзнагародай для найлепшых камсамольцаў. Адзін з першых падобных значкоў уяўляў з сябе сцяжок з зоркай і чатырма літарамі «Р. К. С. М.» У кастрычніку 1922 года на V з’ездзе быў зацверджаны адзіны выгляд значка: на сцяжку ў цэнтры зоркі літары «КИМ» (руск.: Коммунистический интернационал молодёжи, Камуністычны інтэрнацыянал моладзі). Надпіс «ВЛКСМ» з’явіўся на значках толькі ў 1947 годзе, а канчатковы выгляд з профілем Леніна значкі УЛКСМ атрымалі толькі ў 1956 годзе.

У 1924 годзе арганізацыі прысвоена імя У. І. Леніна — Расійскі ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ). У сакавіку 1926 года ў сувязі з утварэннем у 1922 СССР РЛКСМ быў перайменаваны ва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі.

Неўзабаве камсамол застаўся адзінай у РСФСР, а пазней і ў СССР палітычнай маладзёжнай арганізацыяй. Праз яе структуру здзяйснялася ідэалагічнае выхаванне моладзі, рэалізоўвалі палітычныя і сацыяльныя праекты. Пад кіраўніцтвам камсамола ў 1922 годзе была створана дзіцячая палітычная арганізацыя: Усерасійская, пасля Усесаюзная піянерская арганізацыя імя Леніна.

У часе масавых рэпрэсій 1937—1939 гадоў былі арыштаваныя і растраляныя шматлікія заснавальнікі і кіраўнікі РКСМ/УЛКСМ: Оскар Рыўкін, Л. Шацкін, Яфім Цэйтлін, Аляксандр Косараў і інш. Генеральны сакратар ЦК УЛКСМ Аляксандр Мільчакоў (1928—1929) правёў 16 гадоў у лагерах.

У 1941 годзе налічвалася больш за 10 млн камсамольцаў. Каля 1 млн з іх сталі «варашылаўскімі стралкамі»[ru], тры з паловай тысячы сталі Героямі Савецкага Саюза, тры з паловай мільёны былі ўзнагароджаныя ордэнамі і медалямі.

 
Урачыстая маніфестацыя на Чырвонай плошчы ў Маскве, прысвечаная 50-годдзю УЛКСМ.

З пачаткам перабудовы ў камсамольскім руху з’явіліся дэідэалагізаваныя і камерцыйныя плыні. У 1989 годзе пра сваю самастойнасць абвясцілі Камуністычныя саюзы моладзі Літвы і Эстоніі. 27—28 верасня 1991 адбыўся XXII Надзвычайны з’езд УЛКСМ, на якім адбыўся роспуск арганізацыі[3]. 29 дэлегатаў не ўхвалілі рашэнне пра самароспуск і пакінулі з’езд. Асобныя члены УЛКСМ, нязгодныя з рашэннем з’езда (сярод іх і беларус Сяргей Вазняк), стварылі аргкамітэт па адраджэнні УЛКСМ. У 1993 годзе іх намаганнямі ў Расіі быў створаны Расійскі камуністычны саюз моладзі.

У Беларусі

правіць

Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі (ЛКСМБ) быў заснаваны 24 верасня 1920 года[4].

Найвышэйшы кіроўны орган — з’езд дэлегатаў. Паміж з’ездамі кіраванне здзяйсняў цэнтральны камітэт (ЦК), абраны з’ездам; паміж пасяджэннямі цэнтральнага камітэта — бюро цэнтральнага камітэта, абранае ЦК. Найвышэйшая кіроўная пасада — першы сакратар цэнтральнага камітэта, выканаўчы орган — сакратарыят ЦК.

Пасля распаду СССР і самароспуску УЛКСМ адбыўся XXX З’езд ЛКСМБ (снежань 1991), дзе прынята рашэнне пра пераўтварэнне ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ). На XXXVII з’ездзе ў 1995 годзе ён быў перайменаваны ў Беларускі саюз моладзі, а ў 2002 годзе аб’яднаны з Беларускім патрыятычным саюзам моладзі (заснаваным у 1997) у адзіную арганізацыю, якая атрымала назву Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі[5]. БРСМ падтрымліваецца дзяржавай.

У іншых дзяржавах

правіць

У Казахстане[6], Малдове[7], Расіі[8], Украіне[9] камсамольскія арганізацыі існуюць як маладзёжныя арганізацыі камуністычных партый. У балтыйскіх дзяржавах камсамольскія арганізацыі забароненыя нароўні з камуністычнымі.

У іншых дзяржавах:

Літаратура

правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 24, кн. II. — С. 178.
  2. а б в г д https://cyberleninka.ru/article/n/komsomol-v-period-perestroyki
  3. Российский — Российский Ленинский — Всесоюзный Ленинский коммунистический Союз молодёжи (руск.). Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991. Праверана 16 лістапада 2018.
  4. Жданко, Валянцін. Юбілей якога камсамола святкуюць у Беларусі. Радыё «Свабода» (25 кастрычніка 2018). Праверана 16 лістапада 2018.
  5. Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі. Інфаграфіка. БелТА (29 кастрычніка 2018). Праверана 16 лістапада 2018.
  6. Қазақстан коммунистік жастар одағы (каз.)(недаступная спасылка). Камуністычны саюз моладзі Казахстана. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 16 лістапада 2018.
  7. Коммунистический союз молодёжи Молдовы (руск.). Камуністычны саюз моладзі Малдовы. Праверана 16 лістапада 2018.
  8. Российский Коммунистический Союз Молодёжи (руск.)(недаступная спасылка). Расійскі камуністычны саюз моладзі. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2017. Праверана 16 лістапада 2018.
  9. Комсомол Украины (ЛКСМУ) (руск.)(недаступная спасылка). Камсамол Украіны. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018. Праверана 16 лістапада 2018.

Спасылкі

правіць