Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі
Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі (англ.: World Federation of Democratic Youth, WFDY) — міжнародная моладзевая арганізацыя левага кірунку.
Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі | |
---|---|
![]() | |
Лідар |
Дзімітрыс Пальмірыс (прэзідэнт) Ханой Санчэс Серута (генеральны сакратар) |
Дата заснавання | 10 лістапада 1945 |
Штаб-кватэра | 147, XIII Frangepan u. 16, Будапешт, Венгрыя |
Ідэалогія | антыімперыялізм |
Сайт | www.wfdy.org |
![]() |
ГісторыяПравіць
Была заснавана 10 лістапада 1945 г у Лондане. Лічыцца прадаўжальніцай справы Камуністычнага інтэрнацыяналу моладзі. Ад СССР у СФДМ ўваходзілі прадстаўнікі УЛКСМ і Камітэта моладзевых арганізацый СССР. У перыяд росквіту аб'ядноўвала больш за 100 мільёнаў юнакоў і дзяўчат 250 моладзевых арганізацый з 115 краін (1985). Пасля распаду СССР перажыла перыяд крызісу, але па-ранейшаму аб'ядноўвае дзясяткі моладзевых арганізацый па ўсім свеце. СФДМ з'яўляецца арганізатарам Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Штаб-кватэра СФДМ знаходзіцца ў Будапешце.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Сайт СФДМ Архівавана 14 верасня 2017.