Камсамольская праўда
«Комсомо́льская пра́вда» (бел.: Камсамольская праўда) — штодзённая газета, заснаваная 13 сакавіка 1925 года. У савецкі перыяд — орган ЦК ВЛКСМ.
«Комсомольская правда» | |
---|---|
![]() | |
Перадавіца газеты 23 мая 1930 года | |
Арыгінальная назва |
руск.: Комсомольская правда |
Тып | штодзённая |
Фармат | А3 |
Выдавец | ЗАТ «Издательский дом „Комсомольская правда“» |
Краіна | |
Рэдактар | Алеся Носава |
Заснавана | 24 мая 1925[2] |
Мова | руская |
Кошт | вольны |
Галоўны офіс | |
Тыраж | 655 000[3][4] |
ISSN | 0233-433X і 1563-6372 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | kp.ru |
ГісторыяПравіць
Створана ў адпаведнасці з рашэннем XIII з’езду РКП (б). Першы нумар газеты выйшаў 24 мая 1925 года накладам 31 тыс. асобнікаў.
Газета першапачаткова арыентавалася на моладзевую аўдыторыю, таму ў ёй было шмат навукова-папулярных і прыгодніцкіх артыкулаў. У 1960—1970-х гадах у ёй працавалі такія журналісты як Галаванаў і Пяскоў. З пачаткам перабудовы ў газеце пачалі з’яўляцца сацыяльна-крытычныя артыкулы, якія яшчэ больш падвысілі папулярнасць газеты. У канцы 1980-х гадоў яе наклад дасягаў 20 млн асобнікаў.
З 1 снежня 1990 года «Комсомольская правда» перастала быць органам ЦК ВЛКСМ, ператварыўшыся ва ўсесаюзную штодзённую газету.
19 жніўня 1991 года падчас Жнівеньскага путчу газета была забаронена ГКЧП і ўпершыню за ўсю гісторыю не выйшлі па графіку нумары 19 і 20 жніўня. Але ўжо 21 жніўня газета надрукавала ўсю хроніку падзеяў путчу як гістарычны дакумент.
У 1990—2000-я гады ад грамадcка-палітычнай тэматыкі газета прыкметна зрушыла акцэнт увагі на свецкую хроніку, жыцці знакамітасцей і пацеху чытача, стаўшы адным з буйных «таблоідаў». Палітычны агляд у газеце застаўся, але стаў займаць менш месца.
З 1993 года выходзіць штотыднёвік «Комсомольская правда» (часам званы «таўстушка») з павялічаным аб’ёмам. Яго наклад значна перавышае наклад штодзённага нумара і дасягае 3,1 мільёну асобнікаў. Да 2005 года штотыднёвік выходзіў па пятніцах, затым — па чацвяргах.
13 лютага 2006 года згарэў увесь шосты паверх будынка, дзе размяшчалася маскоўская рэдакцыя газеты «Комсомольская правда». Нягледзячы на пажар, «Камсамолка» засталася працаваць на вуліцы «Праўды». Рэдакцыю перанеслі ў будынак былой паліклінікі на вул. «Праўды», 15.
У пачатку жніўня 2007 года «Комсомольская правда» змяніла адрас і пераехала на Стары Пятроўска-Разумоўскі праезд (станцыя мэтро «Дынама»), дзе і знаходзіцца дагэтуль. Выдавецкі дом займае 3 паверху ў 8-павярховым будынку Маскоўскага швейнага аб’яднання «Вымпел» (заснаванае ў 1914 годзе), якое здае значную частку сваіх пляцаў пад камерцыйныя і іншыя арганізацыі.
Зноскі
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (руск.)
- «КП в Белоруссии» Архівавана 29 лістапада 2016. (руск.)