Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)

выбары

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года — 6-я прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць не пазней 30 жніўня 2020 года.

< 2015  Беларусь
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
не пазней 30 жніўня 2020

Перадвыбарчае становішчаПравіць

Выбары адбыліся паводле двойчы змененай пасродкам рэферэндумаў Канстытуцыі 1994 года. У выніку першага ў 1996 годзе адбылося пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне парламента ў двухпалатны. У выніку другога ў 2004 годзе знялі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Ад часу ўвядзення ў 1994 пасады прэзідэнта Беларусі яе займаў Аляксандр Лукашэнка. Суперпрэзідэнцкая форма кіравання давала Прэзідэнту права на:

  1. роспуск абедзвюх палат парламента;
  2. выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона;
  3. прызначэнне 6 з 12 суддзяў, уключна са старшынёй, і здыманне ўсіх суддзяў Канстытуцыйнага суда;
  4. прызначэнне і здыманне ўсіх суддзяў астатніх судоў Беларусі, у тым ліку Вярхоўнага суда[1].

Прававыя ўмовыПравіць

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду пасля прынясення прысягі (Арт. 81). Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта (Арт. 81). Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (Арт. 80). Кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права быць грамадзянін, які мае судзімасць.

Патэнцыйныя кандыдатыПравіць

19 студзеня 2020 г. на справаздачна-выбарным з’ездзе Беларускай партыі «Зялёныя» было прынята рашэнне, аб неўдзеле ў выбарчай кампаніі 2020 г.[8].

27 студзеня пяцёра лідараў апазіцыйных палітычных партый (Ю. Губарэвіч ад «Руха за свабоду», М. Казлоў ад АГП, В. Кавалькова і П. Севярынец ад БХД, А. Янукевіч ад БНФ) абвясцілі пра працэдуру абрання адзінага кандыдата. Старшыня партыі БНФ Р. Кастусёў прапанаваў вызначыцца з адзіным імгненна і прапанаваў кандыдатам П. Севярынца[9].

ЗноскіПравіць

  1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004
  2. "Я сваю кандыдатуру прапаную": Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 года. Еўрарадыё (17 лістапада 2018). Праверана 24 лістапада 2019.
  3. Алена Анісім не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Радыё Рацыя (31 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  4. МА «Суворы турыст» ідзе ў прэзыдэнты. Пачытайце, што ён думае пра інтэграцыю, Зяленскага і Лукашэнку. Радыё Свабода (8 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.
  5. Вольга Кавалькова: Я ўсур’ёз вылучаюся на прэзыдэнта, і гатовая да любых сцэнараў, нават самых жорсткіх. Радыё Свабода (23 лістапада 2018). Праверана 24 лістапада 2019.
  6. Пераемнік Шушкевіча будзе вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. Радыё Свабода (12 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.
  7. Знайшоўся яшчэ адзін апазіцыянер, які падумвае ісці ў прэзідэнты. Наша Ніва (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  8. Старшынёй партыі «Зялёныя» абраны Дзмітрый Кучук. Наша Ніва (19 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.
  9. Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата. Наша Ніва (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.