Стоўбцы
Сто́ўбцы[3] (трансліт.: Stoŭbcy) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе ракі Нёман. Месціцца за 78 км на паўднёвы захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Брэст; каля аўтамагістралі Мінск — Брэст, вузел аўтамабільных дарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы.
Горад
Стоўбцы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьІснуе некалькі меркаванняў датычна паходжання тапоніма Стоўбцы (Стоўпцы). Паводле аднаго з іх назва паселішча ўтварылася ад слупоў (стаўпцоў, стаўпоў) на рацэ Нёман, з дапамогай якіх ажыццяўлялася праца парома. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім ёсць назвай-арыенцірам: у даўнія часы стаўпамі пазначалі дарогі праз непрыкметную мясцовасць[4]. Згодна з паданнем, стаўпамі пазначылі месца былога манастыра, насельнікі якога памерлі ў часе эпідэміі халеры. Існуе і такая версія: Стоўпцы, ад слова «стоўпы» — 'невялікія вежы для манахаў' — затворнікаў або «стоўпнікаў», што маглі жыць пры кляштары, заснаваным тут у 1624 годзе. Краязнаўцы таксама не адкідваюць версіі пра стаўпы, што дзялілі ўладанні Слушкаў і Радзівілаў[5].
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПаводле некаторых звестак, Стоўбцы існавалі яшчэ ў 1511 годзе[6]. Афіцыйна лічыцца, што мястэчка ў 1593 годзе заснавала Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі[7]. Спярша яно мела назоў Свержна, а сучасную назву атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час мястэчка знаходзілася ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 годзе заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам.
Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у верасні 1655 года маскоўскія войскі разрабавалі і спалілі мястэчка, зруйнавалі касцёл. Былі забітыя больш за палову жыхароў Стоўбцаў[6][8]. Аднак мястэчка хутка аднавілася і ў 1669 годзе атрымала прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў. 14 снежня 1675 года ў мястэчку пад тытулам Святога Казіміра кансэкравалі новы мураваны касцёл.
З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа. У час Паўночнай вайны (1700—1721) мястэчка было моцна разбурана, але зноў хутка аднавілася. У 1728 годзе Стоўбцы перайшлі да Чартарыйскіх і сталі цэнтрам графства. У гэты час тут было 144 двары, царква, касцёл, ратуша, школа і кляштар з шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань з 16 складамі[6]. У 1729 годзе мястэчка атрымала Магдэбургскае права.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стоўбцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе з 1796 года сталі цэнтрам воласці Мінскага павета. У 1799 годзе на Нёмане збудавалі мост, які злучыў мястэчка з Новым Свержанем і дарогамі на Нясвіж і Мір. У 1822 годзе адкрылася прыходскае вучылішча.
Па здушэнні вызвольнага паўстання (1830—1831) расійскія ўлады канфіскавалі Стоўбцы ў Чартарыйскіх у дзяржаўны скарб, а ў 1844 годзе гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў. На 1859 год у мястэчку быў 301 двор, на прыстані 20 дзяржаўных і 17 прыватных складоў, на 1867 год — 310 двароў. У 1860 годзе ад Стоўбцаў у Кёнігсберг водным шляхам вывезлі каля мільёна пудоў іржы, пшаніцы, аўса, ячменю і інш.
Па здушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання (1863—1864) 12 траўня 1868 года расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл Святога Казіміра пад царкву Урадавага сінода Расійскай імперыі (Маскоўскай царквы). У 1869 годзе адкрыта народнае вучылішча для хлопчыкаў, у 1875 годзе — для дзяўчат. У 1871 годзе за 2 км ад Стоўбцаў на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У 1874 годзе ў мястэчку пачала працаваць запалкавая фабрыка. На 1886 год у Стоўбцах было 186 двароў, 2 царквы, сінагога, 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, школа, 20 крамаў. На 1897 год на станцыі было 8 двароў. У 1905 годзе ў Стоўбцах адбылася буйная стачка лесарубаў, у кастрычніку — жалобная дэманстрацыя з нагоды мінскага Курлоўскага расстрэлу. У 1909 годзе ў мястэчку адкрылася гарадское вучылішча.
За часамі Першай сусветнай вайны ў лютым 1918 года Стоўбцы занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стоўбцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У мястэчку прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары воласці атрымалі Пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР[9]. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Стоўбцы апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі, дзе атрымалі статус горада і сталі цэнтрам гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. Станцыя Стоўбцы стала прыгранічнай. 4 жніўня 1924 года на мястэчка напала вялікая бальшавіцкая дыверсійная банда. Пасля гэтага ў Стоўбцах утварыўся батальён Корпуса Аховы Памежжа. 15 ліпеня 1931 года ў горадзе пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дабрачыннасці.
У выніку Заходняга паходу Чырвонай Армііі ў 1939 годзе Стоўбцы ўвайшлі ў склад БССР. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года горад быў пад акупацыяй Германіі. У 1943—1944 гадах тут працавала падпольная польская школа. Сакрэтнае навучанне вёў былы суддзя гродскага суду А. Родэ (альбо Й. Родэ). Лекцыі адбываліся паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ, у кожны другі дзень, у кватэры Ю. Урбановіча. Настаўнік загінуў на вачах сваіх вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, у час шматдзённай аблогі горада савецкімі войскамі[11].
У 1960-я гады савецкія ўлады знішчылі помнік архітэктуры XVII стагоддзя — касцёл Святога Казіміра[12]. У сакавіку 1977 года ў склад горада ўвайшла вёска Акінчыцы Заямнаўскага сельсавета[13].
-
Касцёл па маскоўскай перабудове
-
Аднаўленне касцёла па вяртанні каталікам
-
Касцёл, інтэр’ер
-
Касцёл, амбон
-
Панарама
-
Чыгуначная станцыя
-
Цэнтр горада ў міжваенны час
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1867 год — 2035 чал.[14]; 1886 год — 1070 чал.[8][15]; 1897 год — 3,8 тыс. чал.[16]
- XX стагоддзе: 1921 год — 2956 чал.; 1939 год — 7,5 тыс. чал.; 1970 год — 7,5 тыс. чал.[16]; 1989 год — 12,1 тыс. чал.[8][15]; 1991 год — 14,2 тыс. чал.; 1995 год — 15,7 тыс. чал.[16]; 2000 год — 16,8 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2001 — 16,8 тыс. чал.[15]; 2006 — 15,5 тыс. чал.; 2010 — 15,4 тыс. чал.; 2014 — 16 472 чал.[17]; 2015 — 16 690 чал.[18]; 2016 — 16 839 чал.[19]; 2017 — 16 858 чал.[20]
Забудова
правіцьПлан
правіцьСтоўбцы развіваліся ад Нёмана ў паўночным кірунку, паміж аўтамабільнай дарогай і чыгункай, што абумовіла складаны нерэгулярны квартальны план. Гістарычны цэнтр знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада, у раёне цэнтральнага сквера і цяперашняй плошчы Леніна, пры перакрыжаванні восевай магістралі вуліцы Ленінскай з перпендыкулярнымі ёй вуліцамі Гагарына і Першамайскай. У наш час тут месцяцца крамы і кінатэатр. На скрыжаванні вуліц Ленінскай і Сацыялістычнай сфармаваўся сучасны адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Гандлёвы цэнтр у паўночнай частцы, вакол прывакзальнай плошчы. Тут месцяцца некалькі крам, рэстаран, гасцініца. Новае жыллёвае будаванне вядзецца ў двух мікрараёнах у паўночна-заходняй частцы Стоўбцаў. Мікрараёны абмяжоўвае вуліца Ленінская, па другі бок якой знаходзіцца гарадскі парк.
Вуліцы і плошчы
правіцьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
---|---|---|
Багінскага вуліца | Дамініканская вуліца | |
Вечаркевіча вуліца | Шпітальная вуліца | |
Гагарына вуліца | Паштовая вуліца | |
Гайдука вуліца | Рубяжэвіцкая вуліца | |
Горкага вуліца | Нававіленская вуліца | |
Камуністычная вуліца | Шырокая вуліца | |
Леніна плошча | Рынак плошча Касцельная плошча |
|
Ленінская вуліца | Койданаўскі гасцінец Менская вуліца Падгорная вуліца |
Юзэфа Пілсудскага вуліца (1933—1939) |
Мамантава вуліца | Крывая вуліца | |
Першамайская вуліца | Віленская вуліца | |
Піянерская вуліца | Румовая вуліца[21] Школьная вуліца |
|
Пушкіна вуліца | Школьная вуліца Паромная вуліца |
|
Савецкая вуліца | Загуменная вуліца Царкоўная вуліца |
|
Сацыялістычная вуліца | Вакзальная вуліца | Перацкага вуліца (1934—1939) |
Танкістаў вуліца | Рэдутавая вуліца | |
Царука вуліца | Папова Гара вуліца (?) | |
Цітова вуліца | Палявая вуліца |
У тэлефонным даведніку 1939 года ўпамінаецца Касцельны завулак[22]. Таксама ў горадзе існавалі вуліцы Могілкавая, Садовая і Юрыдыка.
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».
Транспарт
правіцьАд Стоўбцаў бярэ пачатак рэспубліканская аўтадарога на Івацэвічы і Кобрын Р2. Аўтадарогай Р64 Стоўбцы злучаны з гарадскім пасёлкам Мір.
Культура
правіцьРаённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Якуба Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа).
Славутасці
правіць- Касцёл Святога Казіміра (1996)
- Царква Святой Ганны (1825)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1966, скульптар І. Глебаў)
- Гістарычная забудова (XIX — пач. XX ст.; фрагменты)
- Могілкі: каталіцкія, каплічка (ХІХ ст.); іўдзейскія
- Сінагога (канец ХІХ ст.)
-
Вуліца
-
Камяніца
-
Новы касцёл
Страчаная спадчына
правіцьВядомыя асобы
правіць- Фабіян Акінчыц (1886—1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар
- Якуб Колас (1882, засценак Акінчыцы, цяпер у межах Стоўбцаў — 1956) — беларускі паэт, пісьменнік
- Юрый Сабалеўскі (1889—1957) — беларускі палітык, нацыянальны дзеяч
- Івонка Сурвіла (Шыманец) (нар. 1939) — дзяячка беларускай эміграцыі, старшыня Рады БНР у выгнанні, мастачка
Зноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 362.
- ↑ Турко А. Калі дзень нараджэння Стоўбцаў? // Прамень. № 176—177, 14 верасня 2011 г.
- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Латушкін А. Заснаванне г. Стоўбцы (Свержна) // Верхняе Панямонне. — Мінск: І.П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 7—29.
- ↑ а б в г Галоўка С. Стоўбцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata.... — С. 76–77.
- ↑ Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 460. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 17 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Jelski A. Stołpce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 365.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
- ↑ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 51.
Літаратура
правіць- Сто́ўбцы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 688. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Галоўка С. А. Сто́ўбцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 189—190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сяргей Галоўка. Сто́ўбцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн — С. 426.
- Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4.
- Столбцы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Галоўка С. Стоўбцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 636. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-85-60738-09-2. (польск.)
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 20—21. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
правіцьСтоўбцы на Вікісховішчы |
- Геаграфічныя звесткі па тэме Стоўбцы на OpenStreetMap
- Стоўбцы на Radzima.org