Зміцер Санько

беларускі біёлаг

Зміцер Санько, ці Дзмітрый Санько́ (31 сакавіка 1949; в. Азярычына, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі біёлаг, мовазнавец, выдавец, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Кандыдат біялагічных навук.

Зміцер Санько
Дата нараджэння 31 сакавіка 1949(1949-03-31) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, мовазнавец
Навуковая сфера Біялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

Выпускнік Азярычынскай школы[1]. Скончыў БДУ па спецыяльнасці малекулярная біялогія. Атрымаў 1-ю прэмію на конкурсе навуковых працаў Інстытута малекулярнай біялогіі (1975 г.). У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю: тэма — «Даследаванне структуры ДНК пратэінавага комплексу» (навуковы кіраўнік доктар хімічных навук А. Д. Мірзабекаў). Па заканчэнні аспірантуры займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР.

Ад 1978 да 1995 г. працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам біялагічнай рэдакцыі, намеснікам галоўнага рэдактара акадэмічнага выдавецтва «Навука і тэхніка» (сёння «Беларуская навука»)[2].

Ад 1995 г. працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія»[3].

Дзейнасць

правіць

Вядзе грамадскую дзейнасць па адраджэнні беларускай нацыянальнай ідэі. Удзельнічаў у моладзевым грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[4], заснаванні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[2].

Аўтар кніг «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» (Мінск, 1991), «А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы», 125 папулярных выслоўяў" (Мінск, 2016) ды інш. Супольнік Працоўнай групы для ўнармавання беларускага класічнага правапісу («Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» Вільня; Менск, 2005).

Укладальнік кніг «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.» Я. Станкевіча (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) (Менск, 1992), «Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу» С. Станкевіча (1994), «Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі Архівавана 29 сакавіка 2019.» (Мінск, 2017).

Аўтар ідэі і адзін з укладальнікаў кнігі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Менск, 1993, 1994), а таксама «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Вільня, 2002), выдавец факсіміле газет «Наша Доля» (1906), «Наша Ніва» (1906—1915, 1920 гг.), "Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка В. Ластоўскага (1924 г.), ініцыятар і каардынатар акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі»[5].

Навуковы рэдактар, кансультант і рэцэнзент шэрагу тэрміналагічных слоўнікаў[2].

Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны (1990)[6], лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2011) (за серыю «Нашы славутыя землякі»[7].

  • Исследование состояния бороздок ДНК в целых клетках эукариотов: Автореф. дис. … канд. биол. наук. — М., 1977. — 16 с.
  • Состояние бороздок ДНК в моно- и олигонуклеосомах и в комплексах ДНК с индивидуальными гистонами // Молекулярная биология. 1978. Т. 12, вып. 2. С. 365—371 (совместно с А. М. Колчинским, В. В. Шиком, А. Д. Мирзабековым, А. Гинейтисом).
  • Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 218 с. ISBN 5-343-00761-9.
  • Станкевіч Я. (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992 / Уклад. З. Санько
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Мінск: Звязда, 1993. — 80 с. (2-е выд. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 190 с.) / Уклад. (разам з I. Саверчанкам).
  • 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. / Аўтар-уклад. З. Санько (разам з I. Саверчанкам).
  • Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў: Сучасная нармалізацыя. — Вільня; Менск, 2005. — 150 с. (разам з Ю. Бушляковым, В. Вячоркам, 3. Саўкам).
  • А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы: даведнік-мінімум. — Мінск: Тэхналогія, 2016. — 16 с. — ISBN 978-985-458-269-6.
  • 125 папулярных выслоўяў: падарожны даведнічак. — Мінск: Тэхналогія, 2016. — 16 с. — ISBN 978-985-458-270-2.
  • Хто адгадае? / уклад. Зьміцер Санько. — Мінск: Тэхналогія, 2017. — 32 с. — ISBN 978-985-458-280-1.
  • Асобы, якія тварылі гісторыю: кароткі праваднік. — Мінск: Тэхналогія, 2015. — 16 с. ISBN 978-985-458-263-4.

Артыкулы

правіць
  • Protein arrangement in the DNA grooves in chromatin and nucleoprotamine in vitro and in vivo revealed by methylation // Eur. J. Biochem. 1977. Vol. 75. P. 379—389 (with A. D. Mirzabekov, A. M. Kolchinsky, A. F. Melnikova).
  • Два простых метода выделения ДНК из различных источников с применением цетавлона // Биохимия. 1977. Т. 42, вып. 10. С. 1783—1790 (совместно с В. И. Нактинисом, Н. Е. Малеевой, А. Д. Мирзабековым).
  • Лісты да Гарбачова: З гісторыі суполкі “На паддашку” / З.Санько // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца : зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана / укл. І. Дубянецкая ; пад рэд. І. Дубянецкай [і інш.]. — Мінск : Тэхналогія, 2009. — С. 119—124. ISBN 978-985-458-169-9.

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. http://www.gorka.by/?p=50563
  2. а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-CNB-a197183&strq=l_siz=20
  3. Ірына Дубянецкая. 60 год Зміцеру Санько // Наша Слова № 12 (903), 25 сакавіка 2009
  4. [1]Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
  5. Анкета Свабоды: Зьміцер Санько
  6. а б Выпускники биологического факультета Архівавана 15 лютага 2017.. — Минск: БГУ, 2011. С. 231—232.
  7. а б Беларускі ПЭН-Цэнтр назваў лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча

Літаратура

правіць
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
  • Выпускники биологического факультета. — Минск: БГУ, 2011. С. 231—232. ISBN 978-985-518-517-9.

Спасылкі

правіць