Медаль Францыска Скарыны

дзяржаўная узнагарода Рэспублікі Беларусь

Меда́ль Францы́ска Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года[1]. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 года ў палажэнне аб медалі былі ўнесены змены (ён пачаў размяшчацца не пасля ўзнагарод СССР, а пасля медаля «За працоўныя заслугі»[2]). Медаль ізноў быў зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 года № 49-З[3]. На сённяшні дзень усё, што тычыцца дадзенага медаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Медаль Францыска Скарыны
Medal of Francysk Skaryna 2017 rib.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль Францыска Скарыны
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Работнікі навукі, адукацыі і культуры.
Падставы ўзнагароджання За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
Дата заснавання 20 красавіка 1989
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 11 верасня 1990
Колькасць 1026
Матэрыял Тампак
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За працоўныя заслугі»
Малодшая Медаль «За бездакорную службу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

АпісаннеПравіць

 
Выгляд медаля ў 1989—2017 гадах

Медаль Францыска Скарыны мае форму круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля размешчаны рэльефная выява Францыска Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным боку — знак «сігнет».

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнаменту, стужка абрамлена пазалочанай ніткай.

Медаль вырабляецца з тампаку[5].

Правілы ўзнагароджванняПравіць

Медалем Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалем могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаныхПравіць

1990Правіць

1991Правіць

1992Правіць

1993Правіць

1994Правіць

1995Правіць

1996Правіць

1997Правіць

1998Правіць

1999Правіць

2000Правіць

2001Правіць

2002Правіць

2003Правіць

2004Правіць

2005Правіць

2006Правіць

2007Правіць

2008Правіць

2009Правіць

2010Правіць

2011Правіць

2012Правіць

2013Правіць

2014Правіць

2015Правіць

2016Правіць

2017Правіць

2018Правіць

2021Правіць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 20 апреля 1989 года N 2675-XI «Об утверждении положения о медали Франциска Скорины и её описания» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1995 года № 3727-XII «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах и медалях Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
  3. Закон Республики Беларусь от 2 июля 1997 г. № 49-З «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах, медалях и почётных званиях Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
  4. Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 11 ліпеня 2010.
  5. Медалі Рэспублікі Беларусь
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
  7. http://pravo.by/upload/docs/op/P31800008_-2209168800.pdf

СпасылкіПравіць