Расціслаў Іванавіч Янкоўскі
Расціслаў Іванавіч Янкоўскі (5 лютага 1930, Адэса, СССР — 26 чэрвеня 2016, Мінск) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1978)[2]. Старэйшы брат Алега Янкоўскага.
Расціслаў Янкоўскі | |
---|---|
![]() Расціслаў Янкоўскі ў спектаклі «Ваўкі і авечкі», 2007 год. | |
Імя пры нараджэнні | Расціслаў Іванавіч Янкоўскі |
Дата нараджэння | 5 лютага 1930[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 2016 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Дзеці | Ігар Расціслававіч Янкоўскі[d] і Уладзімір Расціслававіч Янкоўскі[d] |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Гады актыўнасці | 1951—2016 |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0946161 |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Расціслаў Янкоўскі нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў Адэсе ў сям’і спадчыннага двараніна, былога штабс-капітана лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка. Род Янкоўскіх мае беларускія і польскія карані.
У 1930-х гадах бацька быў рэпрэсаваны, двойчы арыштоўваўся. Пасля яго вяртання сям’я пераехала з Адэсы ў Рыбінск. Падчас вайны жылі ў Джэзказкане(руск.) бел. (Казахстан), затым у Ленінабадзе (Бустон, Таджыкістан), дзе бацька працаваў на будаўніцтве.
Падчас навучання ў школе Расціслаў займаўся ў гуртку мастацкай самадзейнасці, іграў камедыйныя ролі. Тады ж ён пачаў займацца боксам і стаў чэмпіёнам Таджыкістана сярод юнакоў. Па заканчэнні школы ажаніўся, працаваў дыспетчарам аўтабазы ў Ленінабадзе, працягваў удзельнічаць у самадзейнасці Палаца культуры, дзе яго заўважыў кіраўнік мясцовага тэатра Д. М. Ліхавецкі і прапанаваў працаваць у тэатры. Спачатку Расціслаў адмаўляўся, бо не было адукацыі, але яму прапанавалі вучыцца тэатральнай справе паралельна акцёрскай дзейнасці. Р. Янкоўскі згадзіўся на прапанову, вучыўся ў студыі пры тэатры і быў заняты ў спектаклях тэатра: «Макар Дубрава» А. Карнейчука(руск.) бел., «Апошнія» М. Горкага.
У 1951 годзе скончыў Тэатральную студыю пры Ленінабадскім драматычным тэатры(укр.) бел.[2], да 1957 года працаваў у гэтым тэатры.
У 1957 годзе разам з жонкай Нінай і сынам Ігарам пераехаў у Мінск, быў прыняты акцёрам у Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларускай ССР імя М. Горкага (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага)[2], дзе праслужыцў да канца жыцця.
З 1995 па 2010 год — старшыня Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску (у лістападзе 2010 года перадаў свае паўнамоцтвы Генадзю Давыдзьку)[3].
Сакратар Праўлення (1988—1998), член рады і прэзідыума (з 1998 года) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1985—1990). Выказваўся ў падтрымку замацавання статусу беларускай мовы, як дзяржаўнай[4].
У палітычных спрэчках 1990-х гадоў Янкоўскі ўстаў на бок Аляксандра Лукашэнкі[5]. З 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.
Член Міжнароднай акадэміі тэатра пры Расійскім дабрачынным грамадскім фондзе садзейнічання тэатру і тэлебачанню «Маскі» (2001).
Памёр 26 чэрвеня 2016 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках
Сям’яПравіць
- Сярэдні брат — Мікалай Янкоўскі (26 ліпеня 1941 года[6] — 2015) — заслужаны работнік культуры РСФСР, кіраваў моладзевым тэатрам у Саратаве
- Малодшы брат — Алег Янкоўскі (1944—2009), акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР (1991)
- Жонка — Ніна Чэішвілі
Узнагароды і званніПравіць
- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963)[7]
- Народны артыст Беларускай ССР (1967)
- Народны артыст СССР (1978)
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за акцёрскія працы 1995—1997 гадоў
- Ордэн «Знак Пашаны» (1967)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
- Ордэн Дружбы народаў (1991)
- Ордэн Францыска Скарыны (2000)
- Ордэн Айчыны III ступені (2004)
- Ордэн Айчыны II ступені (2010)
- Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Медаль Францыска Скарыны (1995)
- Медаль Пушкіна (Расія, 2007)[8]
- Прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва імя І. Буйніцкага (1992)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1993)
- «Чалавек года» ў галіне тэатральнага мастацтва (1997)
- Прэмія Маскоўскага міжнароднага тэатральна-тэлевізійнага фестывалю «Акцёр канца XX стагоддзя» (2000)
- Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За гуманізм і духоўнасць у кіно» (Мінскі міжнародны кінафестываль краін СНД і Балтыі «Лістапад», 2001)
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2003)
- Залаты медаль імя М. Д. Мардвінава «За выдатны ўклад у тэатральнае мастацтва» (III Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь», 2005)
- Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2006)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2007)
- Прыз «За лепшую мужчынскую ролю» у конкурсе тэлевізійных фільмаў XV ММКФ «Лістапад» (2008)
- Ганаровы грамадзянін Мінска (2000).
ТворчасцьПравіць
Мастацтва Р. Янкоўскага адметна актыўнасцю творчага пошуку, вострым драматызмам, сцэнічным тэмпераментам, яркасцю характарыстыкі вобразаў[2].
Выканаў вядомыя ролі класічнага і савецкага рэпертуару[2]. Сярод лепшых прац у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР: Арбенін («Маскарад(руск.) бел.» М. Ю. Лермантава), Наркіс («Гарачае сэрца(руск.) бел.» А. М. Астроўскага), Якаў («Апошнія» М. Горкага), Макбет, Антоній («Макбет(руск.) бел.», «Антоній і Клеапатра(руск.) бел.» У. Шэкспіра), Нагульнаў («Паднятая цаліна(руск.) бел.» па М. А. Шолахаву), Фёдар («Барабаншчыца(руск.) бел.» А. Д. Салынскага(руск.) бел.), Фёдар Таланаў («Нашэсце» Л. М. Леонава(руск.) бел.), Левінсон («Разгром(руск.) бел.» паводле А. А. Фадзеева), Віктар Байцоў («Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава(руск.) бел.), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л. Г. Зорына), Людовік («Жыццё спадара дэ Мальера(руск.) бел.» М. А. Булгакава), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В. С. Розава(руск.) бел.), Кшыштаф Максімавіч («Час пік» па Е. С. Ставінскага(руск.) бел.), Джэры Раян («Двое на арэлях» У. Гібсана(руск.) бел.), Барыс («Пад адным небам» А. І. Маўзона), Крыленка («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Альховік («Трывога» А. Л. Петрашкевіча), Фларыян Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» па А. М. Адамовічу)[2].
Снімаецца ў кіно.
Ролі ў тэатрыПравіць
Сыграў больш за 160 вядучых роляў у класічным, сучасным і замежным рэпертуары, самыя значныя з якіх:
- «Вяртанне ў Хатынь» па А. М. Адамовічу — Фларыян Гайшун
- «Аптымістычная трагедыя(руск.) бел.» У. В. Вішнеўскага — Аляксей
- «Паднятая цаліна(руск.) бел.» па М. А. Шолахаву — Нагульнаў
- «Любоў Яравая» К. А. Транёва(руск.) бел. — Яравы
- «Чалавек з боку» І. М. Дварэцкага(руск.) бел. — Чашкоў
- «Маскарад(руск.) бел.» М. Ю. Лермантава — Арбенін
- «Макбет(руск.) бел.» У. Шэкспіра — Макбет
- «Антоній і Клеапатра(руск.) бел.» У. Шэкспіра — Антоній
- «Перад заходам сонца» Г. Гаўптмана — Маціяс Клаузен
- «Трагічная аповесць пра Гамлета, прынца дацкага» У. Шэкспіра — Клаўдзій
- «Хрыстос і Антыхрыст(руск.) бел.» па Д. С. Меражкоўскаму — Пётр I
- «Вячэра(фр.) бел.» Ж.-К. Брысвіля(фр.) бел. — Талейран
- «Браты Маор» Ф. Шылера — Максіміліян
- «Букееў і кампанія» М. Горкага — Нікан Букееў
- «На дне» М. Горкага — Барон
- «Доўгае падарожжа ў ноч(руск.) бел.» Ю. О’Ніла — Тайран
- «Двое на арэлях» У. Гібсана(руск.) бел. — Джэры
- «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера — Лестэр
- «Апошнія» М. Горкага — Якаў
- «Жыццё спадара дэ Мальера(руск.) бел.» М. А. Булгакава — Людовік
- «Сунічная паляна» І. Бергмана — Ісак Борк
- «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча — Крыленка
- «Васа Жалязнова(руск.) бел.» М. Горкага — Пяцёркін
- «Мая сям'я(італ.) бел.» Э. дэ Філіпа — Бепа
- «Барабаншчыца(руск.) бел.» А. Д. Салынскага(руск.) бел. — Фёдар
- «Улада» А. Г. Кацельнікава (Глебава)(руск.) бел. — Камандзір бронецягніка
- «Дальні шлях» Э. Ранета(эст.) бел. — Максім Самадзельны
- «Непатрэбная перамога» І. Лакштанава — Дэзірэ
- «І адзін у поле воін» па Ю. П. Дольд-Міхайліку(руск.) бел. — Лютц
- «Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава(руск.) бел. — Віктар
- «Дванаццаты час» А. М. Арбузава — Безянчук
- «Акіян» А. П. Штэйна(руск.) бел. — Часоўнікаў
- «Адзін год» Ю. П. Германа(руск.) бел. і Б. Рэста — Жмакін
- «Пад адным небам» А. І. Маўзона — Барыс
- «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Д. Мдзівані(руск.) бел. — Марсэль
- «Уладальнікі ключоў» М. Кундэры — Іржы
- «Нашэсце» Л. М. Леонава(руск.) бел. — Фёдар
- «Дзеці сонца(руск.) бел.» М. Горкага — Чапурноў
- «Фізікі і лірыкі» Я. І. Волчака(руск.) бел. — Калуанаў
- «Шостага ліпеня» М. П. Шатрова(руск.) бел. — Лацыс
- «Варшаўская мелодыя» Л. Г. Зорына — Віктар
- «Яшчэ не вечар» В. Ф. Пановай(руск.) бел. — Алесаў
- «Руіны страляюць ва ўпор» паводле І. Р. Новікава — Шэф гестапа
- «Ворагі(руск.) бел.» М. Горкага — Якаў Бардзін
- «З вечара да паўдня» В. С. Розава(руск.) бел. — Кім
- «Разгром(руск.) бел.» паводле А. А. Фадзеева — Левінсон
- «Білет у мяккі вагон» А. І. Маўзона — Гарачун
- «Гарачае сэрца(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Наркіс
- «Тры хвіліны Марціна Гроу» Г. А. Баравіка(руск.) бел. — Дэвіс
- «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч. Т. Айтматава і К. М. Мухамеджанава(руск.) бел. — Асіпбай
- «Апошняя інстанцыя» М. Я. Матукоўскага — Акуліч
- «Час пік» Е. С. Ставінскага(руск.) бел. — Кшыштаф
- «З жыцця дзелавой жанчыны» А. Б. Грэбнева(руск.) бел. — Барыс Цімафеевіч
- «Падобны на ільва» Р. Ібрагімбекава — Раміз
- «Муж і жонка здымуць пакой» М. М. Рошчына(руск.) бел. — Бацька Алёшы
- «Баня» У. У. Маякоўскага — Аптымістэнка
- «Трывога» А. Л. Петрашкевіча — Альховік
- «Гняздо глушца» В. С. Розава — Судакоў
- «Сам-насам з усімі» А. І. Гельмана(руск.) бел. — Андрэй Голубеў
- «Соль» А. Л. Петрашкевіча — Фёдар Максімавіч
- «Ягор Булычоў і іншыя(руск.) бел.» М. Горкага — Ягор Булычоў
- «Усё ў садзе(руск.) бел.» Э. Олбі(руск.) бел. — Рычард
- «Апошні наведвальнік» У. Л. Дазорцава(руск.) бел. — Казмін
- «Тры сястры(руск.) бел.» А. П. Чэхава — Вяршынін
- «Майстры» М. А. Булгакава — Воланд
- «Метэор(руск.) бел.» Ф. Дзюрэнмата — Швітэр
- «Прасцячкі з нечаканых астравоў» Б. Шоу
- «У прыцемках» А. А. Дударава — Старцаў
- «Ваўкі і авечкі(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Міхаіл Барысавіч Лыняеў
- «Прыбытковае месца» А. М. Астроўскага — Вышнеўскі
- «Уяўны хворы(руск.) бел.» Мальера — Арган
- «На Залатым возеры(англ.) бел.» Э. Томпсана(англ.) бел. — Норман Тэер
- «Праўда добра, а шчасце лепш(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Гразноў
- «Пане Каханку» А. У. Курэйчыка — Пане Каханку
- «Гора ад розуму(руск.) бел.» А. С. Грыбаедава — Павел Апанасавіч Фамусаў
Выбраная фільмаграфіяПравіць
- 1958 — Чырвонае лісце — Віктар
- 1968 — Каранцін — член камісіі па расследаванні
- 1968 — Служылі два таварыша(руск.) бел. — Васільчыкаў
- 1969 — Я, Францыск Скарына... — Іван Скарына
- 1969 — Ватэрлоа(руск.) бел. — Флахау
- 1970 — Мір халупам — вайна палацам(руск.) бел. — Пятакоў(руск.) бел.
- 1970 — Мора ў агні(руск.) бел.
- 1970—1972 — Руіны страляюць... — камандзір партызанскага атрада
- 1971 — Уся каралеўская раць(руск.) бел. — Тэадор
- 1971 — Рудабельская рэспубліка — эпізод
- 1972 — Зямля, да запатрабавання(руск.) бел. — Агірэ
- 1973 — Корцік — дырэктар школы
- 1974 — Полымя(руск.) бел. — член Стаўкі
- 1975 — Ваўчыная зграя — начштаба партызанскага атрада
- 1975 — Надзейны чалавек — Сяргей Сяргеевіч
- 1975 — Вольга Сяргееўна(руск.) бел. — пісьменнік
- 1978 — Сустрэча ў канцы зімы(руск.) бел. — Сямён Пятровіч, рэдактар
- 1979 — Задача з трыма невядомымі — Бялоў
- 1980 — Атланты і карыятыды(руск.) бел. — Арсеній Мікалаевіч Языкевіч
- 1980 — Буйная размова — Фёдар Паўлавіч
- 1982 — Узяць жывым — доктар
- 1982 — Кафедра(руск.) бел. — Флягін
- 1983 — Казка пра Зорнага хлопчыка — гаспадар Сузор’я
- 1983 — Апошні довад каралёў(руск.) бел. — Скот
- 1983 — Паскарэнне
- 1984 — Час і сям’я Канвей(руск.) бел. — Джэралд Торнтан праз дваццаць гадоў
- 1984 — Медны анёл(руск.) бел. — Левен
- 1984 — Дзяржаўная граніца. Чырвоны пясок(руск.) бел. — Лукін, палкоўнік
- 1984 — Канкан у Англійскім парку(руск.) бел. — Данііл Робак (Торчынскі)
- 1984 — Мяжа магчымага — Любамір Сяргеевіч Самарын
- 1985 — Бітва за Маскву(руск.) бел. — Смірноў, генерал-маёр
- 1985 — Валодзя вялікі, Валодзя маленькі(руск.) бел. — Ягіч
- 1985 — Скачок
- 1986 — Гонка стагоддзя — Стэнлі Бэст
- 1986 — Крык дэльфіна(руск.) бел. — міністр
- 1986 — Не забудзьцеся выключыць тэлевізар — Міхаіл Міхайлавіч
- 1987 — Сабля без ножнаў
- 1990 — Чалавек з чорнай «Волгі» — намеснік міністра
- 1990 — Вечны муж(руск.) бел. — Федасей Пятровіч
- 1990 — Рабро Адама(руск.) бел. — Віктар Вітальевіч, 1-ы муж Ніны Елізараўны, бацька Ліды
- 1991 — Вар’яцкім запалам ты сама да мяне палаеш — Уладзімір Францавіч
- 1991 — Прабач нас, мачыха Расія — Сцеблін
- 1991 — Прывід(руск.) бел. — Канстанцін Рыгоравіч
- 1992 — Сонечны дзень у канцы лета — прафесар
- 1996 — Любіць па-руску 2(руск.) бел. — Ярашэвіч
- 1997 — Прыяцель нябожчыка(руск.) бел. — Ігар Львовіч
- 1999 — Пракляты ўтульны дом — Антоній Брыніцкі
- 1998 — Любіць па-руску 3: Губернатар(руск.) бел. — Ярашэвіч
- 1999 — Дырэкторыя смерці (навела «Папугай») — сасед, пенсіянер / пажылы муж
- 2000 — Анамалія — генерал
- 2002 — Закон(руск.) бел. — Мікалай Скляр
- 2005 — Стацкі саветнік(руск.) бел. — Храпаў
- 2008 — У чэрвені 41-га(руск.) бел. — Войцех Бельскі
- 2010 — Помста — Беглаў
ТэлеспектакліПравіць
- 1991 — Грэх акцёрства (фільм-спектакль) — Уладзімір Францавіч
- 2007 — Перад заходам сонца (фільм-спектакль) — Матціяс Клаузен
ПрызнаннеПравіць
- Акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэатру.
- Ганаровы грамадзянін Мінску.
Зноскі
- ↑ а б Янковский Ростислав Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е Янковский Ростислав Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 718. — 737 с.
- ↑ Таццяна Дарашчонак. Генадзь Давыдзька стаў новым старшынёй Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (недаступная спасылка). БелаПАН (6 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2011. Праверана 28 снежня 2010.
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Умер брат Олега Янковского. Биография (руск.)
- ↑ Ростислав Янковский(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 4 декабря 2007 года № 1631 «О награждении медалью Пушкина иностранных граждан»
ЛітаратураПравіць
- Орлова Т., Карелин А. Ростислав Янковский. Артист: театрально-детективная история. — Мн.6 Мастацкая літаратура, 2006. — 310 с.: ил. — (Жизнь замечательных людей Беларуси).