Лістапад (кінафестываль)
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у Мінску ў лістападзе паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Кінафестываль «Лістапад» | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 1994 — наш час |
Месца | Беларусь, Мінск |
Афіцыйны сайт фестывалю |
Заснавальнікі і арганізатары
правіць- Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
- Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
- Беларускі саюз кінематаграфістаў
- Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»
- Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
- РУП «Беларускі відэацэнтр»
Пры садзейніцтве:
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
- Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы
Мэты
правіць- падтрымка ігравога кіно, фармаванне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу;
- захаванне адзінай кінематаграфічнае прасторы Расіі, краін СНД і Балтыі, далёкага замежжа;
- развіццё творчых кантактаў, абмен досведам і ідэямі паміж кінематаграфістамі Рэспублікі Беларусь і замежных краін;
- аказанне дапамогі творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі;
- прадстаўленне беларускім кінагледачам найлепшых кінастужак вытворчасці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных кінафестывалях;
- умацаванне культурных сувязяў паміж Рэспублікаю Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых дачыненняў між кінематаграфістамі краін-удзельніц кінафоруму;
- папулярызацыя дасягненняў нацыянальных кінематаграфій.
Гісторыя
правіцьПершапачаткова «Лістапад» прадугледжваўся як кінафорум краін СНД і Балтыі. Зазвычай адбіраліся, стужкі, якія з пэўных прычын не траплялі ў шырокі пракат, але адлюстроўвалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасці фестываль упершыню паўстаў у лістападзе 1994 года. З цягам часу кінафестываль пашыраўся, заваёўваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Мінск прывезлі карціны з Расіі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сербіі, Балгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.
Лістапад 2010
правіцьУ 2010 фестываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Яго праграму склалі:
- асноўны конкурс ігравога кіно (12 фільмаў),
- конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў рэжысёраў з усяго свету, у тым ліку ўпершыню — з Індыі, Перу, Венесуэлы, Іспаніі, Уругвая),
- конкурсны паказ неігравых фільмаў (20 карцін)
- конкурс маладога неігравога кіно (12 карцін).
У асноўным конкурсе ігравога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Масакра».
Адметнай асаблівасцю XVII ММКФ «Лістапад» з’яўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фестывалю аргументавалі гэта новаўвядзенне тым, што гледачы не могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30 % кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафесійнае журы, перш чым прыняць рашэнне, у абавязковым парадку адгледжвае ўсе кінастужкі.
Дырэкцыя кінафестывалю
правіць- Генадзь Давыдзька — старшыня фестывалю
- Анжаліка Крашэўская — дырэктар фестывалю
- Ірына Дзям’янава — дырэктар праграмы дакументальнага кіно
- Ігар Сукманаў — дырэктар праграмы ігравога кіно
- Ксенія Даніна — праграмны дырэктар фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік»
Пераможцы
правіць- «Прагульшчыкі» Ляван Кагуашвілі (Грузія) — найлепшая мастацкая стужка
- «Днюка» Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка (Беларусь-Польшча) — найлепшая дакументальная карціна паводле меркавання кінакрытыкаў і кінаведаў
- «Днюка» Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка (Беларусь-Польшча) — спецпрэмія Беларускага саюза кінематаграфістаў
- «Выкрадальнік святла» Актан Арым Кубат (Кыргызстан) — адмысловы прыз выканаўчага камітэта СНД «Кіно без меж»
- «Прыстанак» Раланд Барашвілі (Грузія) — асобны прыз МДТРК «Мір» «Мова кіно — мова паразумення»
- «У выпадку разгерметызацыі» Сара Мун Хау (Бельгія) — спецпрэмія ад Беларускага саюза кінематаграфістаў
- «Заварвай чай» Вольга Кароткая (Расія-Вялікабрытанія) — спецпрэмія ад Беларускага саюза кінематаграфістаў
- «Брат» Марсель Раскіна (Венесуэла). Спецыяльны прыз ад «Белтэлекама» атрымала мастацкая стужка
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лістапад (кінафестываль)
- listapad.com — афіцыйны сайт кінафестывалю «Лістапад»
- «Лістапад» Архівавана 2 жніўня 2018. на Афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь