За духоўнае адраджэнне

прэмія

Прэмія «За духоўнае адраджэнне» — узнагарода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1997 годзе. Штогод уручаецца 5 узнагарод.

За духоўнае адраджэнне
Тып прэмія[d]
Заснаванне 1997
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь

ГісторыяПравіць

Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

На саісканне прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі, прыёмныя бацькі, апекуны, свяшчэннаслужыцелі, іншыя асобы, а таксама аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.

Работы саіскальнікаў прэміі павінны быць абнародаваны (публічна паказаны, выкананы, апублікаваны або ўведзены ў эксплуатацыю) на працягу двух гадоў да завяршэння тэрміну вылучэння (да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца прэмія).

Прэмія прысуджаецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай iм службовай асобай.

Лаўрэату прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[1].

Зноскі