Народны артыст Беларусі
ганаровае званне Рэспублікі Беларусь; прысвойваецца не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэ
«Народны артыст Беларусі» — ганаровае званне Рэспублікі Беларусь.
Агульнае палажэннеПравіць
Ганаровае званне «Народны артыст Беларусі» прысвойваецца не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» або «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якія стварылі высокамастацкія выявы, спектаклі, кінафільмы, тэлеспектаклі, тэлефільмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевізійныя і радыётворы, якія зрабілі значны ўнёсак у айчынную культуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь