Уладзімір Расціслававіч Янкоўскі
Уладзі́мір Расцісла́вавіч Янко́ўскі (нар. 17 ліпеня 1960, Мінск, БССР, СССР) — беларускі акцёр, кінарэжысёр.
Уладзімір Янкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1960 (64 гады) ці 17 чэрвеня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Расціслаў Іванавіч Янкоўскі |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, вырабнік, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Кар’ера | з 1982 |
IMDb | ID 3092953 |
Біяграфія
правіцьУ 1972—1977 гадах навучаўся ў мастацкай школе на аддзяленні станковай графікі. У 1978 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[1] (скончыў у 1982 акцёрскае аддзяленне інстытута).
Па сканчэнні навучання працаваў мастаком-мультыплікатарам на кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1978), акцёрам Рускага драматычнага тэатра імя Горкага[1] (1982—1990).
У 1992 годзе заснаваў у Мінску кінакампанію «Іррэал Pictures» і займаецца кінарэжысурай.
Фільмаграфія
правіцьАкцёр
правіць- «Палігон» (1982, тэлефільм)
- «Паскарэнне» (1984, міні-серыял)
- «Дзякуй Богу, не ў Амерыцы…» (1992)
- «Палёт начнога матылька» (1992)
- «Пра яе, але без яе» (1993)
- «Кветкі правінцыі» (1994)
- «Справы Лахаўскога» (1997)
- «Маёр Ветраў» (2007, міні-серыял)
- «У чэрвені 41-га» (2008, міні-серыял)
- «Сёмін» (2009, тэлесерыял)
- «Гандляры жыццём» (2009)
- «Помста» (2011, тэлесерыял)
- «Аддзел С. С.С. Р.» (2011, тэлесерыял)
- «Плаксівы анёл Шагала» (2011)
- «Пацалунак Сакрата» (2011)
- «Халасцяк» (2012, міні-серыял)
- «Адваротны бок Месяца» (2012)
- «Марш-кідок: Асаблівыя акалічнасці» (2013)
- «Доктар Смерць» (2013)
- «Уратаваць ці знішчыць» (2013)
- «Сямейныя каштоўнасці» (2015, тэлесерыял)
- «Непадкупны» (2015)
- «Грамадзянін Ніхто» (2016, тэлесерыял)
Рэжысёр
правіць- «Дырэкторыя смерці» (1999, тэлесерыял)
- «Ідэальная жонка» (2007, тэлефільм)
- «Помста» (2011, тэлесерыял)
- «Аддзел С. С.С. Р.» (2011, тэлесерыял)
- «Халасцяк» (2012, міні-серыял)
- «Марш-кідок: Асаблівыя акалічнасці» (2013)
- «Марш-кідок: Паляванне на „Паляўнічага“» (2015)
- «Час Сыча» (2015, міні-серыял)
- «Сямейныя каштоўнасці» (2015, тэлесерыял)
- «Грамадзянін Ніхто» (2016, тэлесерыял)
- «Сусветная змова» (2016)
- «Вечнае спатканне» (2016)
- «Нераскрыты талент» (2016, міні-серыял)
- «Чарадзейскае возера» (2018)
- «Выпраўленаму верыць» (2018, міні-серыял)
- «Чорны сабака» (2018, міні-серыял)
- «Маруся» (2019, тэлесерыял)
- «Купала» (2020)
Сцэнарыст
правіць- «Анастасія Слуцкая» (2003)
- «Халасцяк» (2013)
Прадзюсар
правіць- «Сёмін» (2009, тэлесерыял)
- «Помста» (2011, тэлесерыял)
Прэміі і ўзнагароды
правіць- «Рок-карона» за найлепшы музычны кліп года (2006)[2]
Сям’я
правіцьБацька — народны артыст СССР Расціслаў Іванавіч Янкоўскі. Уладзімір Янкоўскі мае брата Ігара, таксама акцёра.
У 2011 годзе ажаніўся з актрысай аднаго з сваіх кліпаў. З Вольгай маюць сына Івана[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Владимир Янковский / Биография и фильмография (руск.)(недаступная спасылка). Телеканал «Россия — Культура». Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 7 чэрвеня 2019.
- ↑ Мінчонак, Аляксей. «Рок-каранацыя» — пераможцы вызначаныя(недаступная спасылка). Тузін Гітоў (26 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019. Праверана 7 чэрвеня 2019.