Крыштальная Паўлінка

тэатральная ўзнагарода Беларусі

«Крыштальная Паўлінка» — прыз, найвышэйшая ўзнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 1991 годзе. Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, тэатразнаўцы, спонсары і мецэнаты, іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная, творчая ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт тэатра Беларусі і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў тэатральнага мастацтва і гледачоў.

Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Прыз «Крыштальная Паўлінка» мае выгляд дзяўчыны з купальскім вянком, зробленую з крышталя па індывідуальным заказе. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.

Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.

Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра — 27 сакавіка.

Уладальнікі Прыза

правіць

Спасылкі

правіць