Аляксандр Леанідавіч Ткачонак
Аляксандр Леанідавіч Ткачо́нак[2] (нар. 20 лістапада 1950, Чашнікі, Віцебская вобласць) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1998)[2].
Аляксандр Леанідавіч Ткачонак | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лістапада 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0864709 |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). З 1975 года акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
Творчасць
правіцьМастацтва А. Ткачонка вызначаецца арганічнасцю, псіхалагічнай глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, поп Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М. Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Компас («Дзялок» А. Талстога), Мальер («Мальер» М. Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай), Падсякальнікаў ("Тэрмінова патрабуецца… «самазабойца» М. Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар’ят і манахіня» С. Віткевіча), Освальд («Здані» Г. Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж. Ф. Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Пісьменнік («Хто там?» Ж. Рабера), Саймон («Цяжкія людзі, ці Жаніх з Іерусаліма» І. Бар-Іосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай гаднасці, нязломную сілу духу прастога селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В. Быкава (Дзяржыўная прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М. Фрэйна (1989). Здымаўся ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыў-быў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлевізійных пастаноўках («Шчаслівы» паводле К. Рапапорта і М. Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е. Міровіча, «Федра» Ж. Расіна).
Узнагароды і званні
правіць- Медаль Францыска Скарыны (2011)[3][4]
- Народны артыст Беларусі (1998)[2][4]
- Дзяржаўная прэмія БССР (1986)[4]
- Прэмія «За духоўнае адраджэнне»[3]
- Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (2012)[4]
- Ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2010)[4]
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2015)[4]
- Ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015)[4]
Крыніцы
правіць- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 473. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ткачонку 70
- ↑ а б в г д е ё СИРБ 2018.
Літаратура
правіць- Крывашэева Н. А. Ткачо́нак Аляксандр Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ткаченок Александр Леонидович // Современное искусство Республики Беларусь: справочник персоналий / Сост. В. П. Прокопцова, Л. А. Густова-Рунцо, Т. Н. Бабич и др. — Мн.: БГУКИ, 2018. — С. 385—386. — 452 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-522-195-2. (руск.)
Спасылкі
правіць- Дар’я Смірнова Аляксандр Ткачонак: Калі не будзеш існаваць як бы «за таго хлопца», не зможаш перадаць яго боль людзям… // Літаратура і мастацтва
- Іван Ждановіч Самая каштоўная спадчына (Праверана 20 ліпеня 2024) // СБ. Беларусь сегодня
- Народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ткачонку 70 // Белтэлерадыёкампанія