Антон Паўлавіч Чэхаў

(Пасля перасылкі з А. Чэхаў)

Анто́н Па́ўлавіч Чэ́хаў (руск.: Анто́н Па́влович Че́хов; 17 (29) студзеня 1860, Таганрог, Кацярынаслаўская губерня (цяпер — Растоўская вобласць) — 2 (15) ліпеня 1904, Бадэнвайлер, Германія) — рускі пісьменнік, драматург, урач. Аўтар апавяданняў, аповесцяў і п’ес, прызнаны адным з найвялікшых пісьменнікаў у сусветнай літаратуры. Чэхаў стварыў чатыры творы, якія сталі класікай сусветнай драматургіі, а яго лепшыя аповеды высока ацэньваюцца пісьменнікамі і крытыкамі. Амаль усё дарослае жыццё Чэхаў быў практыкуючым урачом. «Медыцына — мая законная жонка, а літаратура — палюбоўніца», — казаў ён.

Антон Чэхаў
руск.: Антон Павлович Чехов
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Антонъ Павловичъ Чеховъ
Псеўданімы Антоша Чехонте, Антоша Ч., Брат моего брата, Рувер, Человек без селезёнки[1].
Дата нараджэння 17 (29) студзеня 1860[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1904(1904-07-15)[5][2][…] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Расіі Расійская імперыя
Бацька Pavel Chekhov[d]
Маці Evgenia Chekhova[d]
Жонка Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, празаік, сатырык, драматург, навэліст
Гады творчасці 1878—1904 гг.
Кірунак проза
Жанр гумарыстычны, лірычны аповед, драма
Мова твораў руская
Дэбют «Безотцовщина»; у друку — «Письмо к учёному соседу» і «Что чаще всего встречается в романах, повестях и т. п.»
Прэміі Пушкінская прэмія Акадэміі навук, 1888 год
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Таганрожскай гімназіі настаўнікам фізікі і матэматыкі працаваў Эдмунд-Руфін Дзяржынскі (бацька «жалезнага» Фелікса), які на адной са школьных прац Антона Чэхава па матэматыцы за 18741875 навучальны год пакінуў наступны запіс: «Весь ход совершенно верен, и рассуждение самое правильное… Отлично. Э. Дзержинский»[8]. У 1890 годзе падарожнічаў на Сахалін, у выніку чаго напісаў аповесць «Востраў Сахалін» (1895)[9]. У 1896 годзе, пасля правала «Чайкі», Чэхаў, які з’яўляўся аўтарам некалькіх п’ес, адрокся ад тэатра. Аднак, у 1898 годзе, пастаноўка «Чайкі» Маскоўскага Мастацкага тэатра, заснаванага Станіслаўскім і Неміровічам-Данчанкам, мела вялізарны поспех у публікі і крытыкі, што спрычыніла Антона Чэхава на стварэнне яшчэ трох шэдэўраў — п’ес «Дзядзька Ваня», «Тры сястры» і «Вішнёвы сад».

Напачатку Чэхаў пісаў аповеды, арыентаваная на заробак грошай, але па меры яго творчых амбіцый, ён стварыў новыя хады ў літаратуры, моцна паўплываў на развіццё сучаснага кароткага апавядання. Арыгінальнасць яго творчага метаду абумоўліваецца выкарыстаннем прыёма пад назвай «плынь свядомасці», які пазней выкарыстоўваўся Джэймсам Джойсам і іншымі мадэрністамі і адсутнасці фінальнае маралі, гэтак неабходнай структуры класічнага тагачаснага аповеда. Чэхаў не імкнуўся даць адказы чытасам, а лічыў, што роля аўтара заключаецца ў тым, каб задаваць пытанні, а не адказваць на іх.

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і юнацтва

правіць
 
Месца нараджэння пісьменніка

Антон Чэхаў нарадзіўся 29 студзеня 1860 года ў невялікім доміку[10] ў сям’і Паўла Ягоравіча Чэхава на Паліцэйскай вуліцы, якая зараз носіць яго імя. Ранняе дзяцінства Антона працякала ў бясконцых царкоўных святах. У будныя дні пасля школы браты вартавалі краму бацькі, а а 5 раніцы кожны дзень уставалі спяваць у царкоўным хоры. Як казаў сам Чэхаў: «У дзяцінстве ў мяне не было дзяцінства».

Спачатку Чэхаў вучыўся ў грэчаскай школе ў Таганрогу. Грэк, які трымаў школку, прымушаў зазубрываць урокі, біў вучняў лінейкай, ставіў у вугал на калені на буйную соль. У 8 гадоў, пасля двух гадоў вучобы, Чэхаў паступіў у Таганрожскую гімназію, зараз — Гімназія № 2 імя А. П. Чэхава. Мужчынская класічная гімназія была найстарэйшай навучальнай установай на поўдні Расіі, якая была заснавана ў 1806 годзе, і давала добрую адукацыю і выхаванне. Скончыўшы восем класаў гімназіі маладыя людзі маглі без экзаменаў паступіць у любы расійскі ўніверсітэт альбо паехаць вучыцца за мяжу. Гімназія сфарміравала ў Чэхава агіду да крывадушнасці і фальшы. Тут фарміраваліся яго светагляд, любоў да кніг, ведаў і тэатру. Тут ён атрымаў свой першы літаратурны псеўданім «Чэхантэ», якім яго ўзнагародзіў настаўнік Закона Божага Фёдар Пакроўскі. Тут пачыналіся яго першыя літаратурныя і сцэнічныя спробы.

Музыка і кнігі абудзілі ў юным Антоне Чэхаве імкненне да творчасці. Вялікую ролю ў гэтым згуляў Таганрожскі тэатр, заснаваны ў 1827 годзе. Упершыню ў тэатры Антон пабываў у 13 гадоў, паглядзеў аперэту Жака Афенбаха «Выдатная Алена» і неўзабаве стаў гарачым прыхільнікам тэатра. Пазней у адным са сваіх лістоў Чэхаў пісаў: «Тэатр мне даваў калі-то шмат добрага… Перш для мяне не было большай асалоды як сядзець у тэатры…». Не выпадкова героі яго першых твораў, як то «Трагік», «Комік», «Бенефіс», «Нездарма курыца спявала», былі акцёрамі і актрысамі.

Чэхаў-гімназіст выдаваў гумарыстычныя часопісы, прыдумляў подпісы да малюнкаў, пісаў гумарыстычныя апавяданні, сцэнкі. Першая драма «Безбацькоўшчына» была напісана 18-гадовым Чэхавым у перыяд вучобы ў гімназіі. Гімназічны перыяд Чэхава быў важным перыядам паспявання і фарміравання ягоной асобы, развіцця яго духоўных асноваў. Гімназічныя гады далі Чэхаву велізарны матэрыял для пісьменніцкай працы. Самыя тыповыя і калярытныя постаці з’явіліся пазней на старонках яго твораў. Магчыма, адной з такіх постацяў быў і яго настаўнік матэматыкі Эдмунд Дзяржынскі — бацька будучага першага старшыні ВЧК.

У 1879 годзе ён скончыў гімназію ў Таганрогу. У гэтым жа годзе ён пераехаў у Маскву і паступіў на медыцынскы факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў вядомых прафесараў: Мікалая Скліфасоўскага, Рыгора Захар’іна і іншых. У гэтым жа годзе брат Антона Іван атрымаў месца настаўніка ў падмаскоўным горадзе Васкрасенск. Яму была выдзелена вялікая кватэра, у якой магла б размясціцца цэлая сям’я. Чэхавы, якія жылі ў Маскве цесна, прыязджалі на лета да Івана ў Васкрасенск. Там у 1881 годзе Антон Чэхаў пазнаёміўся з доктарам Архангельскім, загадчыкам Васкрасенскай лячэбніцы. З 1882 года, з’яўляючыся студэнтам, ён ужо дапамагаў урачам шпіталя пры прыёме пацыентаў. У 1884 годзе Чэхаў скончыў курс універсітэта і пачаў працаваць павятовым урачом у Чыкінскім шпіталі. Затым ён працаваў у Звянігарадзе, дзе некаторы час загадваў шпіталем.

Станаўленне

правіць
 
Чэхаў у Меліхава з таксай Хінай. 1897 год.

У 1880 годзе, з’яўляючыся студэнтам першага курсу, Чэхаў змясціў у часопісе «Стрекоза» апавяданне «Ліст да вучонага суседа» і гумарэску «Што часцей за ўсё сустракаецца ў раманах, аповесцях і т. п.». Гэта быў яго дэбют у друку. У наступныя гады Чэхаў пісаў апавяданні, фельетоны, гумарэскі пад псеўданімамі «Антоша Чэхантэ» і «Чалавек без селязёнкі» альбо іхнымі варыянтамі, альбо зусім без подпісу, у выданнях «малой прэсы», пераважна гумарыстычных: маскоўскіх часопісах «Будильник», «Зритель» і іншых, а таксама ў пецярбургскіх гумарыстычных штотыднёвіках «Осколки», «Стрекоза». Чэхаў супрацоўнічаў з «Пецярбургскай газетай» з 1884 года, але з перапынкамі, а таксама з газетай «Новое время» з 1886 па 1893 гады і з «Русские ведомости» з 1893 па 1899 гады.

У 1882 годзе Чэхаў падрыхтаваў першы зборнік апавяданняў «Свавольства», але ён не выйшаў, магчыма, з-за цэнзурных цяжкасцей. У 1884 годзе выйшаў зборнік яго апавяданняў — «Казкі Мельпамены» за подпісам «А. Чэхантэ». 18851886 гады ёсць перыяд росквіту Чэхава як «белетрыста-мініяцюрыста». Ён быў у гэты час аўтарам кароткіх, у асноўным гумарыстычных апавяданняў. У той час, па яго ўласным прызнанні, ён пісаў па аповядзе ў дзень. Сучаснікі лічылі, што ён і застанецца ў гэтым жанры, але вясной 1886 года ён атрымаў ліст ад вядомага расійскага літаратара Дзмітрыя Грыгаровіча, дзе той крытыкаваў Чэхава за тое, што ён марнуе свой талент на «творы-дробязі». Пасля да парадаў Грыгаровіча далучыліся Аляксей Суворын, Віктар Білібін і Аляксей Плешчэеў.

Чэхаў прыслухаўся да гэтых парадаў. З 1887 года ён усё менш супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі; было перапынена супрацоўніцтва з часопісам «Будильник». Яго апавяданні станавіліся ўсё даўжэй і сур’ёзней. Аб важных зменах, якія адбываліся тады з Чэхавым, кажа яшчэ і жаданне падарожнічаць. У тым жа 1887 годзе ён адправіўся ў падарожжа на поўдзень, у родныя мясціны; пазней ён ездзіў па «гогалеўскіх месцах», у Крым, на Каўказ. Падарожжа на поўдзень ажывіла ўспаміны Чэхава аб праведзенай там маладосці і дала яму матэрыял для «Стэпу», першага яго твору ў тоўстым часопісе — «Северный вестник». Дэбют у такім часопісе прыцягнуў вялікую ўвагу крытыкі, значна большую, чым да якога-небудзь папярэдняга твору Чэхава.

Увосень 1887 года ў лістах Чэхава з’явіліся згадкі пра працу над раманам «у 1500 радкоў». Яна працягвалася да 1889 года, калі Чэхаў, прыгнечаны працай такога вялікага памеру, нарэшце адмовіўся ад сваёй задумы. «Я рады, — пісаў ён у студзені Суворыну, — што 2-3 гады таму я не слухаўся Грыгаровіча і не пісаў рамана! Уяўляю, колькі бы дабра я пашкозіў, калі бы паслухаўся (…). Акрамя багацця матэрыялу і таленту, трэба яшчэ сёе-тое не менш важнае. Патрэбна памужнець — гэта першае; па-другое, неабходна пачуццё асабістай свабоды, а гэтае пачуццё стала разгарацца ва мне толькі нядаўна».

Відавочна, менавіта недахопам гэтых уласцівасцей быў незадаволены Чэхаў у канцы 1880-х гадах, што і заахвоціла яго падарожнічаць. Але ён застаўся незадаволены і пасля гэтых паездак, і яму было трэба новае, вялікае падарожжа. Варыянтамі былі кругасветнае падарожжа, паездка ў Сярэднюю Азію, у Персію, на Сахалін. У рэшце рэшт ён спыніўся на апошнім варыянце.

Але нягледзячы на ўласную незадаволенасць сабой, яго слава расла. Пасля выхаду «Стэпу» і «Сумнай гісторыі» ўвага крытыкі і чытачоў было прыкавана да кожнага яго новага твора. 7 (19) кастрычніка 1888 года ён атрымаў палову Пушкінскай прэміі Акадэміі навук за трэці зборнік 1887 года — «У змярканні». У адпаведнай пастанове акадэмічнай камісіі было напісана, што «апавяданні Чэхава, хоць і не цалкам задавальняюць патрабаванням вышэйшай мастацкай крытыкі, уяўляюць аднак жа выбітную з’яву ў нашай сучаснай белетрыстычнай літаратуры». У канцы 1880-х гадоў у манеры Чэхава з’явілася асаблівасць, якую адны сучаснікі лічылі перавагай, іншыя недахопам, — знарочыстая абыякавасць апісання, падкрэсленая адсутнасць аўтарскай ацэнкі. Асабліва гэтай рысай выдзяляюцца «Спаць хочацца», «Бабы» і «Княгіня».

Сахалін

правіць

Рашэнне паехаць менавіта ў Сахалін было канчаткова прынята, відавочна, улетку 1889 года, пасля абмеркавання гэтага намеру з артысткай Каратыгінай, якая падарожнічала па Сібіры ў Сахалін у канцы 1870-х гадоў. Але Чэхаў доўга хаваў гэты намер нават ад самых блізкіх; паведаміўшы пра яго толькі Каратыгінай, ён папрасіў трымаць гэта ў таемнасці. Раскрыў ён гэту таямніцу толькі ў студзені 1890 года, і натуральна, гэта зрабіла вялікае ўражанне на грамадства. Узмацнялася гэтае ўражанне яшчэ і «раптоўнасць» прынятага рашэння, бо ўжо вясной 1890 года Чэхаў адправіўся ў падарожжа.

Шлях праз Сібір заняў некалькі месяцаў, за якія Чэхаў напісаў 9 нарысаў, аб’яднаных пад агульнай назвай «З Сібіры». На Сахалін Чэхаў прыбыў 23 ліпеня. За некалькі месяцаў знаходжання на ім Чэхаў меў зносіны з людзьмі, пазнаваў гісторыі іх жыццяў, прычыны спасылкі і набіраў багаты матэрыял для сваіх нататак. Ён правёў сапраўдны перапіс насельніцтва Сахаліна, сабраўшы некалькі тысяч картак пра жыхароў вострава. Адміністрацыя вострава строга забараніла мець зносіны з палітычнымі зняволенымі, але ён парушаў гэту забарону. Вяртаўся Чэхаў восенню і зімой 1890 года, па Індыйскаму акіяну праз Суэцкі канал, наведаўшы па дарозе востраў Цэйлон. 19 снежня родныя сустракалі яго ў Туле.

У наступныя 5 гадоў Чэхаў пісаў кнігу «Востраў Сахалін». Што тычыцца мастацкай творчасці, падарожжа на Сахалін, паводле ўласнага прызнання Чэхава, аказала велізарны ўплыў на ўсе яго наступныя творы. У 2005 годзе на Сахаліне ўпершыню ў Расіі апублікаваны ў адным выданні «Быць можа, спатрэбяцца і мае лічбы…» матэрыялы Сахалінскага перапісу Чэхава. У выданні апублікаваныя ўсе 10 тысяч апытальных карт, запоўненых рэспандэнтамі Чэхава ў час яго падарожжа на востраў Сахалін у 1890 годзе.

Познія гады

правіць
 
Домік Чэхава ў Маскве

З 1890 па 1892 гады, па вяртанні ў Маскву з паездкі па Сахаліну, Чэхаў пасяліўся ў невялікім двухпавярховым флігелі на вуліцы Малая Дмітрўка. Тут ён працаваў над кнігай «Востраў Сахалін», апавяданнямі «Паскакунчык», «Дуэль» і «Палата № 6», а таксама сустракаўся з пісьменнікамі Уладзімірам Караленкам, Дзмітрыем Грыгаровічам, Уладзімірам Гіляроўскім, Пятром Бабарыкіным, Дзмітрыем Меражкоўскім, Уладзімірам Неміровічам-Данчанка, а таксама з вядомымі акцёрамі тэарту Аляксандрам Ленскім і Аляксандрам Южыным і мастаком Ісакам Левітанам. Флігель захаваўся да нашага часу і адзначаны памятнай дошкай з барэльефам Антона Чэхава.

З 1892 па 1899 гады Чэхаў пражываў у падмаскоўным маёнтку Меліхава, дзе зараз працуе адзін з галоўных чэхаўскіх музеяў. За гады «меліхаўскага сядзення» было напісана 42 творы. Пазней Чэхаў шмат падарожнічаў па Еўропе. Апошнія гады Чэхаў, у якога абвастрыліся сухоты, для папраўленне здароўя, стала пражываў у сваім доме пад Ялтай, толькі зрэдку прыязджаючы ў Маскву, дзе яго жонка (з 1901 года), артыстка Вольга Кніпер, займала адно з выбітных месцаў у трупе створанага ў 1898 годзе МХТ Канстанціна Станіслаўскага. У 1900 годзе пры першых жа выбарах у Пушкінскае аддзяленне акадэміі навук, Чэхаў быў абраны ў лік яго ганаровых акадэмікаў. У 1902 годзе Чэхаў разам з Караленкам адмовіўся ад звання акадэміка пасля распараджэння Мікалая II на ануляванне абрання Максіма Горкага ў ганаровыя акадэмікі.

Смерць

правіць

У гісторыі хваробы Чэхава, якую вёў у клініцы лекар пісьменніка Максім Маслаў, запісана, што ў гімназічныя і студэнцкія гады Чэхаў хварэў на сухотнае запаленне брушыны, але «цясненне ў грудзіне» адчуваў яшчэ ў 10-гадовым узросце. З 1884 года Чэхаў пакутаваў крывацёкам з правага лёгкага[11].

Адны даследчыкі лічаць, што фатальную ролю ў жыцці пісьменніка адыграла падарожжа на Сахалін, калі ехаць прыйшлося тысячы кіламетраў на конях, у сырой вопратцы і наскрозь змоклых валенках, гэта значыць сам Чэхаў і яго блізкія звязвалі захворванне менавіта з паездкай. Іншыя прычынай абвастрэння сухотнага працэсу называлі частыя пераезды з Ялты ў Маскву ў самы неспрыяльны для здароўя час. Трэція біёграфы адзначалі тое, што Чэхаў запусціў хваробу і звярнуўся да лекара толькі ў 37-гадовым узросце.

Улетку 1904 года Чэхаў выехаў на курорт у Германію. З-за рэзкага абвастрэння хваробы, з якой яму не ўдалося справіцца, пісьменнік памёр 2 (15) ліпеня 1904 года ў нямецкім горадзе Бадэнвайлер. Пахаваны ў Маскве.

Творчасць

правіць

Асаблівасці драматургіі

правіць
 
Чэхаў працы Ісака Левітана

Своеасаблівасць п’ес Чэхава заўважалася яго сучаснікамі пры першых пастаноўках. Спачатку яно ўспрымалася як няўменне Чэхава справіцца з задачай паслядоўнага драматычнага руху. Рэцэнзенты казалі аб адсутнасці «сцэнічнасці», пра «расцягнутасці», пра «недахоп дзеяння», пра «бязладдзе дыялогу», пра «раскіданасць кампазіцыі» і слабасці фабулы[12]. Тэатральная крытыка ўсё больш папракала Чэхава ў тым, што ён уводзіць у свае п’есы залішнія падрабязнасці побыту і тым самым парушае ўсе законы сцэнічнага дзеяння. Аднак для самога Антона Чэхава прайграванне сферы побыту было абавязковай умовай, бо інакш для яго губляўся сэнс усёй задумы.

У драматургіі Чэхава, насуперак усім традыцыям, падзеі адводзяцца на другі план як кароткачасовую прыватнасць, а звычайнае, роўнае, штодня паўтаральнае, для ўсіх звыклае складае галоўны масіў усяго зместу п’есы. Практычна ўсе п’есы Чэхава пабудаваныя на падрабязным апісанні побыту, з дапамогай якога да чытачоў даносяцца асаблівасці пачуццяў, настрояў, характараў і ўзаемаадносін герояў. Падбор бытавых ліній ажыццяўляецца па прынцыпе іхняй значнасці ў агульным эмацыйным змесце жыцця.

Нярэдка Чэхаў выкарыстоўвае так званыя «выпадковыя» рэплікі персанажаў. Пры гэтым дыялог бесперапынна рвецца, ламаецца і блытаецца ў нейкіх зусім старонніх і непатрэбных дробязях. Аднак падобныя дыялогі і рэплікі ў агульным сцэнічным кантэксце ў Чэхава ажыццяўляюць сваё прызначэнне не прамым прадметным сэнсам свайго ўтрымання, а тым жыццёвым самаадчуваннем, якое ў іх праяўляецца[12].

Канстанцін Станіслаўскі і Уладзімір Неміровіч-Данчанка заўважылі найбольш істотны прынцып у драматычным руху чэхаўскіх п’ес, гэтак званая «падводная плынь». Менавіта яны ўпершыню раскрылі за вонкава бытавымі эпізодамі і дэталямі прысутнасць бесперапыннага ўнутранага інтымна-лірычнага струменя і прыклалі ўсе намаганні, каб данесці новую інтэрпрэтацыю чэхаўскай драмы да гледача. Дзякуючы Станіслаўскаму і Неміровічу-Данчанкі заражаючая сіла п’ес Чэхава стала відавочнай[13].

Сям’я

правіць

Жонка Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава.

Значэнне творчасці

правіць
 
Чэхаў і Максім Горкі

Чэхаў стварыў новыя хады ў літаратуры, моцна паўплываўшы на развіццё сучаснага аповяду. Арыгінальнасць яго творчага метаду складаецца ў выкарыстанні прыёму пад назвай «паток свядомасці», пазней пераняты Джэймсам Джойсам і іншымі мадэрністамі і адсутнасці фінальнай маралі, так неабходнай структуры класічнага апавядання таго часу. Чэхаў не імкнуўся даць адказы чытачам, а лічыў, што роля аўтара заключаецца ў тым, каб задаваць пытанні, а не адказваць на іх.

У 1896 годзе пасля правалу п’есы «Чайкі», Чэхаў, які напісаў ужо да таго моманту некалькі п’ес, адрокся ад тэатра. Аднак, у 1898 годзе, пастаноўка «Чайкі» Маскоўскага Мастацкага Тэатра, заснаванага Станіслаўскім і Неміровічам-Данчанка, мела велізарны поспех у публікі і крытыцы, што падштурхнула Антона Чэхава на стварэнне яшчэ трох шэдеўраў — п’ес «Дзядзька Ваня», «Тры сястры» і «Вішнёвы сад».

Менавіта Чэхаў у сваіх апавяданнях упершыню ў расійскай літаратуры ярка прадэманстраваў вобраз правінцыйнага абывацеля, пазбаўленага ўсякага далягляду, смагі дзейнасці, добрых памкненняў, патрэбнасці дзеяння. Чэхаў, як ніхто іншы, паказаў, наколькі небяспечным для асобы і для грамадства з’яўляецца такая сацыяльная з’ява, як абывацельшчына («Іёныч», «Настаўнік славеснасці»).

Беларускія пераклады

правіць

З 30-х гг. ХХ ст. яго апавяданні і п’есы сталі аб’ектам увагі беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх — К. Крапіва, А. Якімовіч, В. Каваль і інш.

Найбольшую цікавасць выклікалі гумарыстычныя творы Чэхава, сярод позніх апавяданняў рускага навеліста асаблівай увагай перакладчыкаў карысталіся хрэстаматыйныя «Дуэль», «Палата № 6», «Печенег», «Крыжовник», «Человек в футляре» і г.д.

Раней, у 1910 годзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» публікуе першы пераклад на беларускую мову чэхаўскага вадэвіля «Сватанне» у перакладзе Н. Чарноцкага.

У гэтым жа выдавецтве ў 1913 годзе выходзіць у свет вадэвіль «Мядзведзь». Адначасова газета «Наша ніва» публікуе пераклады апавяданняў «Пераадзетыя» (1910) і «Мянтуз» (1911).

У 1930 годзе з’яўляецца першая кніга апавяданняў Чэхава на беларускай мове «Смерць чыноўніка», у 1937 — першыя «Выбраныя творы».

Наступныя буйныя выданні на беларускай мове выйшлі ў 1946 і 1954 гадах.

У 1994 годзе ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» выйшаў новы том твораў рускага класіка на беларускай мове. Укладальнікам і адным з перакладчыкаў стаў Янка Брыль.

Бібліяграфія на беларускай мове

правіць

Першы пераклад Чэхава на беларускую мову — вадэвіль «Сватанне» ў перакладзе Напалеона Чарноцкага — выпусціла ў 1910 годзе выдавецтва «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ». Пазней Чэхава перакладалі Кандрат Крапіва, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Шамякін і іншыя. П’есы Чэхава доўгія гады былі ў рэпэртуары трупы заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага[14].

  • Выбраныя творы: Аповесці, апавяданні, камедыя / Антон Чэхаў. — Мн.: Маст.літ., 1994. — 645 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  • Каштанка: Для малод.шк.узросту / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Мастац.літ., 1973.
  • Выбраныя творы / Рэд.пер. Я.Брыль. — Мн.: Дзяржвыд БССР. Рэд.мастац.літ., 1954.
  • Выбраныя творы / А. П. Чэхаў. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1946. — 254 с.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Гебель В., Гольберг М., Каган Л., Цукерман Л. Чехов Антон Павлович // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. Шмидт О. Ю. — М.: Сов. энцикл., 1934. — Т. 61. — С. 460.
  2. а б в г д е Паперный З. С. Чехов Антон // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
  3. С. Венгеров Чехов, Антон Павлович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVIIIа. — С. 777–781.
  4. Паперный З. С. Чехов Антон Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 29 : Чаган — Экс-ле-Бен. — С. 138–140. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://bigenc.ru/literature/text/4684952 Праверана 6 лютага 2019.
  6. http://www.laphamsquarterly.org/death/miscellany/its-been-long-time-ive-had-champagne
  7. http://web.archive.org/web/20181018063925/https://www.mos-ritual.ru/novodeviche-kladbische
  8. Хацкевич А. Ф. Солдат великих боев. Минск. 1982. С. 11-12.
  9. Czechow Anton P. Архівавана 21 студзеня 2012. // Internetowa encyklopedia PWN (польск.)
  10. Дом-музей Чэхава, месца нараджэння пісьменніка
  11. Падрабязнае апісанне хваробы і смерці Чэхава Архівавана 9 снежня 2012..
  12. а б Скафтымов А. П. К вопросу о принципах построения пьес А. П. Чехова // Три сестры. — СПб: Азбука-классика, 2008. — С. 229—268. — 288 с. — ISBN 978-5-91181-876-0
  13. Немирович-Данченко В. И. Предисловие «От редактора» // Н. Е. Эфрос «Три сестры» в постановке Московского художественного театра. — 1919. — С. 10.
  14. Чэхаў і Беларусь // Радыё Свабода, 29 студзеня 2010

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць