Ялта
Ялта — горад ва Украіне[2], у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, на ўзбярэжжы Чорнага мора, цэнтр курортнага раёна.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ялта на Вікісховішчы
|
ГісторыяПравіць
З першых вякоў нашай эры тут існавала грэчаскае паселішча. Статус горада Ялта атрымала ў 1837. У Ялце праходзіла Крымская канферэнцыя (1945).
Турызм, курортная гаспадаркаПравіць
Ялта — прыморскі кліматычны курорт, цэнтр курортнага раёна, які займае значную частку Паўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, цэнтральнай нервовай сістэмы, сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак.
ПрамысловасцьПравіць
Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прамысловасць. Вытворчасць сувеніраў.
Культура і навукаПравіць
У горадзе 2 тэатры. Дом-музей А. Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літаратурна-мемарыяльны К. Транёва і П. Паўленкі, М. Бірукова; «Паляна казак». Магіла М. Багдановіча.
У Ялце знаходзіцца НДІ фізічных метадаў лячэння і медыцынскай кліматалогіі (засн. ў 1914). Каля Ялты — Нікіцкі батанічны сад.
ТранспартПравіць
Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыг. ст. Сімферопаль.
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).