Крымскататарская мова

Крымскататарская мова (саманазва Къырымтатар тили, Qırımtatar tili) — цюркская мова, родная мова крымскіх татараў. Мае афіцыйны статус у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Рэспубліцы Крым.

Крымскататарская мова
Саманазва Къырымтатар тили, Qırımtatar tili
Краіны Сцяг Балгарыі Балгарыя, Сцяг Расіі Расія, Сцяг Румыніі Румынія, Сцяг Турцыі Турцыя, Сцяг Узбекістана Узбекістан, Сцяг Украіны Украіна
Рэгіёны Крым
Афіцыйны статус Аўтаномная Рэспубліка Крым, Рэспубліка Крым
Агульная колькасць носьбітаў ~450 тыс.
Статус сур’ёзная пагроза[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Цюркскія мовы
Агузскія мовы
Пісьменнасць кірыліца, лацінскае пісьмо і арабскі алфавіт
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кры 347
ISO 639-1
ISO 639-2 crh
ISO 639-3 crh
WALS cri
Atlas of the World’s Languages in Danger 1335, 1448 і 342
Ethnologue crh
ELCat 10423
IETF crh
Glottolog crim1257
Вікіпедыя на гэтай мове

Асаблівасці правіць

Вылучаюцца 3 асноўныя дыялекты — паўднёвы, сярэдні і паўночны.

Дыялекты правіць

Кожная з трох падгрупаў крымскіх татараў мае свой асобны дыялект. Мова нагаяў — у мінулым жыхароў крымскага стэпу — дакладна належыць да кыпчацкіх. Ялыбайлу, якія жылі на паўднёвым беразе Крыму да 1944 году, размаўляюць на агускім дыялекце. Ён больш за іншыя падобны да турэцкай мовы. Сярэдні крымскі дыялект прама паходзіць ад палавецкай мовы, хаця й зазнаў вялікі ўплыў агускіх моваў. На ім грунтуецца сучасная літаратурная крымская мова, бо гэты дыялект быў родны для 55 адсоткаў крымскіх татараў перад дэпартацыяй і аднолькава зразумелы для двух іншых.

Гісторыя правіць

Фармаванне крымскататарскіх размоўных дыялектаў распачалося з першым прыходам цюрак і скончылася пераходам Крыму ў склад Расіі. Аднак, афіцыйнымі мовамі Крымскага ханства былі чагатайская та асманская турэцкая. Пасля ісламізацыі крымскататарскія карысталіся пярсыдска-арабскай пісьмовасцю.

У 1876 годзе розныя крымскія дыялекты былі ўнармаваныя Ісмаілам Гаспрынскім (Гаспыралы) у літаратурную мову. Перавага была аддадзеная паўднёваму, агускаму дыялекту, каб не разрываць сувязь паміж крымскімі татарамі ды Асманскай імпэрыяй. Але ў 1928 годзе літаратурная мова была пераарыентаваная на сярэдні дыялект.

Пісьмовасць правіць

На працягу гісторыі крымскія татары карысталіся арабскім алфавітам (да 1928 г., 19411944 гг.), кірыліцай1939 г. (у 19922014 гг. афіцыйна не выкарыстоўвалася) і лацінкай (19281939 гг., 19411944 гг., 19922014 г. (афіцыйна)).

Крымскататарскі кірылічны алфавіт правіць

Сучасная мова на аснове кірыліцы:

А а [а] Б б [бэ] В в [вэ] Г г [гэ] Гъ гъ [гъы] Д д [дэ] Е е [e] Ё ё [ё]
Ж ж [жэ] З з [э] И и [и] Й й [йы] К к [ка] Къ къ [къы] Л л [эль] М м [эм]
Н н [эн] Нъ нъ [энъ] О о [o] П п [пэ] Р р [эр] С с [эс] Т т [тэ] У у [у]
Ф ф [эф] Х х [ха] Ц ц [цэ] Ч ч [чэ] Дж дж [джэ] Ш ш [ша] Щ щ [ща] Ъ ъ [цвёрды знак]
Ы ы [ы] Ь ь [мяккі знак] Э э [э] Ю ю [ю] Я я [я]


IPA
а б в г гъ д е ё ж з и й к къ л м н нъ o п p с т у ф x ц ч дж ш щ ъ ы ь э ю я
[a] [b] [v],[w] [g] [ɣ] [d] [ɛ], [jɛ] [ø],[jo],[jø] [ʒ] [z] [i], [ɪ] [j] [q] [q] [l], [ɫ] [m] [n] [ŋ] [o], [ø] [p] [r] [s] [t] [u], [y] [f] [x] [ts] [tʃ] [dʒ [ʃ] [ʃtʃ] [(.j)] [ɨ] [ʲ] [ɛ] [y], [ju], [jy] ['a], [ja]

гъ, къ, нъ ды дж з’яўляюцца асобнымі літарамі.

Крымскататарскі лацінскі алфавіт правіць

Літаратурная мова на аснове лацінкі:

A a  â B b C c Ç ç D d E e F f G g
Ğ ğ H h I ı İ i J j K k L l M m
N n Ñ ñ O o Ö ö P p Q q R r S s
Ş ş T t U u Ü ü V v Y y Z z

 â выкарыстоўваецца для змягчэння папярэдняга зычнага гуку і не з’яўляецца самастойнай літарай.

Крымскататарская мова

Статус правіць

Па прыняцці ў 1998 годзе Канстытуцыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым крымскататарская мова атрымала шэраг афіцыйных функцый на мясцовым узроўні і забесьпячэнне падтрымкі й аховы з боку ўраду. Крымскататарская мова выкарыстоўваецца пры афармленні шыльдаў афіцыйных установаў аўтаноміі, пры гэтым спарадычна могуць ужывацца як кірылічны, так і лацінскі альфавіты. У 2012 годзе ва Ўкраіне было рэалізаванае дзеянне Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моваў, у выніку чаго крымскататарская мова можа атрымаць мясцовыя афіцыйныя функцыі ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, дзе носьбіты мовы складаюць ня менш за 10 %. Першым паселішчам, якое выкарыстала гэтае права, стала сяло Новааляксееўка Херсонскай вобласці. У Аўтаномнай Рэспубліцы Крым мова мае афіцыйныя функцыі й без уліку дзеяння Хартыі.

У Аўтаномнай Рэспубліцы Крым крымскататарская мова выкарыстоўваецца ў шэрагу пэрыядычных выданняў і навучальных установаў.

У 2014 годзе паўвостраў Крым быў фактычна анексаваны Расіяй. У выніку гэтага на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым была абвешчаная Рэспубліка Крым, адной із дзяржаўных моў якой была аб’яўлена крымскататарская мова.

Спасылкі правіць