Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН 68/262

Small Flag of the United Nations ZP.svg
Генеральная Асамблея ААН
Рэзалюцыя 68/262
Дата: 27 сакавіка 2014 года
Паседжанне №: 80
Код: A/RES/68/262 (Дакумент)

Галасаванне: За: 100 Устр.: 58 Супраць: 11
Тэма: Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны
Вынік: Прынята

Crimean referendum resolution vote.PNG
Карта галасавання па рэзалюцыі:
     За      Супраць      Устрымаліся      Адсутнічалі      Крым

Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН A/RES/68/262 прынятая 27 сакавіка 2014 года праз адкрытае галасаванне на 80-м пленарным пасяджэнні 68-й сесіі генеральнай асамблеі ААН. 68-я сесія ГА ААН была скліканая адмыслова для разгляду пытання пра анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль).

Дакумент пад назвай «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» быў прыняты, як рэакцыя ААН на анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль). Рэзалюцыя пацвердзіла абавязацельствы ГА ААН датычна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і падкрэсліла несапраўднасць крымскага рэферэндуму (2014).

За дакумент прагаласавалі 100 дзяржаў-членаў ААН. 11 краін прагаласавалі супраць гэтай рэзалюцыі. Прадстаўнікі 58 дзяржаў-членаў ААН устрымаліся, а 24 дзяржавы не бралі ўдзелу ў галасаванні з-за адсутнасці іх прадстаўнікоў на 68-й сесіі ГА ААН.

Рэзалюцыю ініцыявалі 6 краін: Канада, Коста-Рыка, Германія, Літва, Польшча і Украіна[1]. Прыняццю рэзалюцыі папярэднічалі беспаспяховыя спробы Рады бяспекі ААН (сем сесій) знайсці рашэнне па пытанні крымскага крызісу. Вынікам гэтых намаганняў стала толькі вета з боку Расіі[2].

Зноскі

  1. UN General Assembly adopts resolution affirming Ukraine's territorial integrity. Xinhua (28 сакавіка 2014). Праверана 30 March 2014. (en)
  2. Backing Ukraine’s territorial integrity, UN Assembly declares Crimea referendum invalid. UN (27 сакавіка 2014). Праверана 30 March 2014. (en)

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць