Селязёнка
Селязёнка (стар.-грэч. Σπλήν - сплена) — няпарны парэнхіматозны орган лімфоіднай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека.
Самы буйны лімфоідны орган, які мае авальную сплошчанную форму, падобны на залозу і размешчаны ў левай падрэбернай вобласці брушной поласці, ззаду страўніка, на ўзроўні 9—11 рэбраў. Судатыкаецца з дыяфрагмай, падстраўнікавай залозай, тоўстай кішкай і левай ныркай.
Даўжыня селязёнкі ў дарослага чалавека 12 см, шырыня — 7—8 см, маса 150—200 г. «Дэпо» крыві, выконвае імуналагічную, ахоўную функцыі. Селязёнка як біялагічны фільтр (праз яе за 1 мін. працяхае 750—800 мл крыві) забяспечвае выдаленне з крыві антыгенаў.
У філагенезе селязёнка звязана са стрававальным трактам. У кругларотых і дваякадыхальных рыб прадстаўлена вялікай колькасцю лімфоіднай тканкі кішэчніка або страўніка. У іншых пазваночных селязёнка адасабляецца ад страўніка ў самастойны орган
Літаратура
правіць- Леанцюк А. С. Селязёнка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 315. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).