Сахалінвостраў каля ўсходняга ўзбярэжжа Азіі. Уваходзіць у склад Сахалінскай вобласці, буйнейшы востраў у складзе Расійскай Федэрацыі.

Сахалін
рус. Сахалин
Cape Tihii. Sakhalin coast of Sea of Okhotsk.JPG
Характарыстыкі
Плошча76 600 км²
Найвышэйшы пункт1 609 м
Насельніцтва493 000 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва6,44 чал./км²
Размяшчэнне
050°51′ пн. ш. 143°08′ у. д.HGЯO
АкваторыіАхоцкае мора, Ціхі акіян
Краіна
Суб’ект РФСахалінская вобласць
Сахалін (Расія)
Сахалін
Сахалін
Сахалін (Сахалінская вобласць)
Сахалін
Сахалін
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Амываецца Ахоцкім і Японскім марамі. Ад мацерыковай Азіі аддзелены Татарскім пралівам (у самай вузкай частцы — праліў Невяльскога[1] — мае шырыню 7,3 км і замярзае зімой); ад японскага вострава Хакайда — пралівам Лаперуза.

Даўжыня вострава 948 км, шырыня ад 6 (на Охінскім паяску)[2] да 160 км. Берагі зрэзаны слаба. Буйнейшыя залівы: Аніва і Цярпення. У мора значна выступаюць паўастравы Шміта, Цярпення, Крыльёнскі і Таніна-Аніўскі. Рэльеф вызначаецца сярдневысотнымі гарамі, нізкагор'ямі і нізіннымі раўнінамі[2]. Уздоўж берагоў працягнуліся Заходне-Сахалінскія (вышыні да 1330 м, гара Онар) і Усходне-Сахалінскія (вышыні да 1609 м, гара Лапаціна) горы. Паміж імі знаходзіцца Тымь-Паранайская нізіна. Паўночную частку вострава, за выключэннем паўвострава Шміта, займае Паўночна-Сахалінская раўніна.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць