Тайфу́н[1][2] (ад кіт. трад. 颱風, спр. 台风, піньінь táifēng, пал. тайфун) — трапічны цыклон штармавой і ўраганнай сілы, тыповы для паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяна. У цэнтральнай частцы тайфунаў назіраецца найбольшае зніжэнне ціску паветра на паверхні мора, дасягае 650 мм рт.сл. (цыклон Тып, 1979).

Тайфун
Выява
Серыя JTWC typhoon wind scale[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Зборная схема маршрутаў ціхаакіянскіх тайфунаў у 1980—2005 гг.

Зона актыўнасці тайфунаў, на якую прыпадае трэцяя частка агульнай колькасці трапічных цыклонаў на Зямлі, знаходзіцца паміж узбярэжжам ўсходняй Азіі на захадзе, экватарам на поўдні і лініяй перамены даты на ўсходзе. Вялікая частка тайфунаў фармуецца з мая па лістапад. Асабліва разбуральным быў сезон тайфунаў 1991 года, калі ля ўзбярэжжа Японіі назіраліся некалькі тайфунаў ціскам 870—878 мбар.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць