Праліў Лаперуза
45°43′20″ пн. ш. 142°01′36″ у. д.HGЯO
Праліў Лаперуза — праліў паміж паўночным ускрайкам вострава Хакайда (Японія) і паўднёвым ускрайкам вострава Сахалін — мысам Крыльён (Расійская Федэрацыя), які злучае Японскае і Ахоцкае моры.
Даўжыня 94 км, шырыня ў самай вузкай частцы 43 км, сярэдняя глыбіня 20—40 м, найбольшая глыбіня 118 м. Узімку праліў пакрываецца лёдам. Названы ў гонар французскага мараплаўца Жана-Франсуа дэ Лаперуза, які адкрыў праліў у 1787 годзе.
На японскім беразе праліва размешчаны порт Ваканай. У праліве знаходзіцца скалісты востраў Камень Небяспекі.
Спасылкі
правіць- Лаперуза пролив Архівавана 14 ліпеня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Праліў}}. |