Японскія астравы

Япо́нскія астравы (яп.: 日本列島, ніпон рэто) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, які складаецца з 6852 астравоў (толькі 430 з іх населена) і займае плошчу 377 944 км². На тэрыторыі Японскіх астравоў месціцца дзяржава Японія. Насельніцтва - 126 351 209 чал.

Японскія астравы
яп. 日本列島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў6852 
Найбуйнейшы востраўХонсю 
Агульная плошча377 973 км²
Найвышэйшы пункт3 776 м
Насельніцтва126 317 000 чал. (2019)
Шчыльнасць насельніцтва334,2 чал./км²
Размяшчэнне
36° пн. ш. 138° у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Японскія астравы (Ціхі акіян)
Японскія астравы
Японскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Японскія астравы ўяўляюць сабою тры буйныя астраўныя дугі, якія працягнуліся ад праліва Лаперуза на поўначы да невялікага архіпелага Сакісіма ў групе Рукю на поўдні. Агульная працягласць - 2896,27 км. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Хонсю (Хонда), які займае 227 962,59 км². Іншыя буйныя астравы — Хакайда (83 500 км²), Кюсю (35 640 км²), Сікоку (18 803,68 км²).

Японскія астравы пачалі фарміравацца ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт прыкладна 700 - 500 млн. гадоў таму. Працэс фарміравання працягваецца да нашага часу, суправаджаецца сталымі вулканічнымі вывяржэннямі і адкладаннямі асадкавых парод. 75% плошчы астравоў займаюць горы. Самая высокая — вулкан Фудзіяма (3776 м) на востраве Хонсю. На гэтым жа востраве месціцца самая буйная нізіна (17 000 км²). Астравы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне (гл. Сейсмічныя хвалі) Зямлі. Тут часта здараюцца землятрусы.

На самым поўдні Японіі існуюць атолы Мінаміторы і Акінаторы каралавага паходжання, аднак іх не заўсёды далучаюць да Японскага архіпелага.

Спіс астравоў правіць

Ніжэй у табліцы пералічаны найбольш важныя астравы і астраўныя групы Японіі:

Назва Плошча, км² Геаграфічныя каардынаты
Хонсю 227 962,59 36°18′45″ пн. ш. 138°44′15″ у. д.HGЯO
Садо 855,26 38°02′23″ пн. ш. 138°22′47″ у. д.HGЯO
Хакайда 83 500 43°04′ пн. ш. 141°54′ у. д.HGЯO
Сікоку 18 803,68 33°45′ пн. ш. 133°30′ у. д.HGЯO
Кюсю 35 640 33°00′ пн. ш. 131°00′ у. д.HGЯO
Цусіма 696,3 34°25′00″ пн. ш. 129°19′37″ у. д.HGЯO
Ікі 138,5 33°47′ пн. ш. 129°43′ у. д.HGЯO
Рукю 4 642,11 26°30′ пн. ш. 128°00′ у. д.HGЯO
Ідзу¹ 303,39 34°44′ пн. ш. 139°24′ у. д.HGЯO
Агасавара¹ 73 27°10′ пн. ш. 142°12′ у. д.HGЯO
Кадзан¹ 30 24°46′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO
Окі 346,1 36°09′ пн. ш. 133°10′ у. д.HGЯO
Хекура 0,55 37°51′00″ пн. ш. 136°55′04″ у. д.HGЯO
Рэбун 80 45°21′ пн. ш. 141°01′ у. д.HGЯO
Рысіры 182,11 45°11′ пн. ш. 141°15′ у. д.HGЯO
Акусіры 142,97 42°08′57″ пн. ш. 139°28′02″ у. д.HGЯO
Ягісіры 5,34 44°26′ пн. ш. 141°24′ у. д.HGЯO
Тэўры 5,5 44°25′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO

¹Часам аб'ядноўваюцца ў групу астравоў Нампо

Насельніцтва правіць

Японскі архіпелаг — адно з самых шчыльна населеных месцаў на Зямлі. Паводле ацэнкі 2013 г., на ім жыло 127 253 075 чал. (334,5 чал./км²). Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. 99,4% ад усіх насельнікаў Японіі — гэта карэнныя жыхары, японцы. Карэнным этнасам Хакайда таксама з'яўляюцца айны. На астравах Агасавара жывуць еўрапейска-палінезійскія крэолы. Невялікую частку гарадскога насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых краін, пераважна карэйцы.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць