Аха
Аха (руск.: Оха) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахінскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 27,2 тыс. чал. (2005). Асноўная галіна прамысловасці — нафтаздабыча. Размешчаны на поўначы Сахаліна, за 849 км ад Южна-Сахалінска. Пасёлак Ахэ (пазней — Аха) узнік пры радовішчы нафты, адкрытым у 1880 годзе. У 1920—1925 гадах быў акупаваны Японіяй. Горад быў звязаны вузкакалейнай (шырынёй 750 мм) чыгункай працягласцю 220 кіламетраў з пасёлкам Ноглікі. У канцы снежня 2006 года чыгунка спыніла сваю працу.
Горад
Аха
Т’оӽ
| ||||||||||||||||||||||||
Вядомыя асобы
правіць- Таццяна Аляксандраўна Краўчанка (нар. 1946) — беларускі палітык.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).