Таццяна Аляксандраўна Краўчанка

Таццяна Аляксандраўна Краўчанка (нар. 13 красавіка 1946, Аха, Сахалінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў».

Таццяна Аляксандраўна Краўчанка
Нараджэнне 13 красавіка 1946(1946-04-13) (78 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 13 красавіка 1946 года ў г. Аха Сахалінскай вобласці РСФСР.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.

Працавала лабарантам сярэдняй школы № 10 г. Феадосія (Крым), электрапрыбарыстам-вымяральнікам вайсковай часці 78384 Чырванасцяжнага Чарнаморскага флоту, прыбарыстам цэха № 23 Мінскага завода паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага, надомніцай швейнага ўчастка Мінскага камбіната надомнай працы, інжынерам, старшым інжынерам навукова-даследчай лабараторыі навуковай арганізацыі працы рэспубліканскага праектна-канструктарскага бюро Міністэрства харчовай прамысловасці БССР, эканамістам аддзела эканамічных даследаванняў і навуковай арганізацыі працы, эканамістам групы эканамічных даследаванняў навуковага вытворчага аб’яднання «Белхарчпрамтэхніка» (навуковага вытворчага аб’яднання «Хартэк» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь).

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека. Старшыня Рэспубліканскай грамадскай наглядальнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Была членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.

Узнагароды

правіць

Узнагароджана медалямі «Медаль мацярынства» II ступені, «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі