Медаль Мацярынства
Меда́ль Мацяры́нства заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 года. Мае дзве ступені. Медаль Мацярынства I і II ступені для ўзнагароджання маці, якія нарадзілі і выхавалі:
- пяць дзяцей — медалём II ступені;
- шэсць дзяцей — медалём I ступені.
Медаль Мацярынства | ||
---|---|---|
Медаль Материнства | ||
I ступені | ||
|
||
II ступені | ||
|
||
Арыгінальная назва | Медаль Материнства | |
Краіна |
![]() |
|
Тып | медаль | |
Каму ўручаецца | маці, якія выхавалі 5 і 6 дзяцей | |
Дата заснавання | 8 ліпеня 1944 | |
Статус | не ўручаецца | |
Статыстыка ўзнагароджанняў | ||
Першае | 6 снежня 1944[1] | |
Колькасць | каля 13 млн. жанчын | |
Характарыстыкі | ||
Памеры | дыяметр — 29 мм | |
Чарговасць узнагарод | ||
Старэйшая | Ордэн «Матчына слава» III ступені | |
Малодшая | няма | |
![]() |
Па стану на 1 студзеня 1995 года медалямі Мацярынства I і II ступені было ўзнагароджана каля 13,15 млн жанчын.
Медаль зроблены па праекту мастака Жукава М.Н.[2].
Апісанне медаля
правіцьМедаль мае форму правільнага круга дыяметрам 29 мм. На аверсе медаля профільная пагрудная выява маці і дзіцяці. У левай верхняй частцы медаля выпуклая зорачка з прамянямі. Па акружнасці медаля вузенькі лаўровы вяночак. У ніжняй частцы медаля стужачка з надпісам на ёй «СССР». Усе малюнкі і надпісы на медалю выпуклыя. На адваротным боку медаля ў цэнтры знаходзіцца выява сярпа і молата, у верхняй частцы па акружнасці размешчаны надпіс «Медаль» і ў ніжняй частцы па акружнасці — «материнства». Медаль I ступені вырабляўся з серабра 925 пробы, сярэбранага ўтрымання ў медале I ступені — 16,60 г. Агульная вага медаля першай ступені без калодкі — 17,453±0,62. Медаль II ступені выкананы з бронзы.
Статут медаля
правіцьМедалём Мацярынства ўзнагароджваюцца маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і шэсць дзяцей.
Узнагароджанне медалём Мацярынства ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР указамі Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў саюзных і аўтаномных рэспублік.
Медаль Мацярынства складаецца з двух ступеняў:
- «Медаль мацярынства» I ступені,
- «Медаль мацярынства» II ступені.
Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца I ступень.
Медалём Мацярынства ўзнагароджваюцца:
- маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць дзяцей, — медалём II ступені,
- маці, якія нарадзілі і выхавалі шэсць дзяцей, — медалём I ступені.
Узнагароджанне медалём Мацярынства адпаведнай ступені ажыццяўляецца пры дасягненні апошнім дзіцём узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці. Пры ўзнагароджанні медалём Мацярынства ўлічваюцца таксама дзеці:
- усыноўленыя маці ва ўстаноўленым законам парадку;
- загінуўшыя або прапаўшыя без вестак пры абароне СССР ці пры выкананні іншых абавязкаў ваеннай службы, альбо пры выкананні доўгу грамадзяніна СССР па выратаванні чалавечага жыцця, ахове сацыялістычнай уласнасці і сацыялістычнага правапарадку, а таксама памерлыя ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры названых абставінах, альбо з прычыны працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання.
Узнагароджанне маці, якія маюць шэсць дзяцей, праводзілася толькі адным медалём I ступені.
Медаль Мацярынства I і II ступені носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ў узнагароджанай іншых ордэнаў і медалёў размяшчаецца побач з імі або ніжэй іх.
Медаль Мацярынства ў выпадку смерці маці разам з пасведчаннем да медаля застаецца ў яе сям'і для захоўвання як памяць.[3]
Выявы
правіць-
Сярэбраны медаль. Аверс
-
Сярэбраны медаль. Рэверс
-
Бронзавы медаль. Аверс
-
Бронзавы медаль. Рэверс
-
Паштовая марка з выявай медаля
Зноскі
- ↑ Медаль Материнства. Медали и ордена СССР
- ↑ Балязин В. Н. За подвиг ратный и трудовой. — М: Просвещение, 1987. — С. 194.
- ↑ Положение о медали «Медаль Материнства» (утверждено Указом Президиума Верховного Совета СССР от 18.08.1944 г.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 90—91. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 69—70.
Спасылкі
правіць- Медаль Мацярынства. Медалі і ордэны СССР
Гл. таксама
правіць- Ордэн «Матчына слава» III, II, I ступеняў — уручаўся маці, выхаваўшым 7, 8 і 9 дзяцей адпаведна.
- Ордэн «Маці-гераіня» ўручаўся маці, выхаваўшым 10 і больш дзяцей.