Серп і молат (☭) — сімвал, які ўвасабляе адзінства рабочых і сялян. З'яўляўся галоўнай дзяржаўнай эмблемай Савецкага Саюза, затым стаў адным з асноўных сімвалаў камуністычнага руху. Шырока выкарыстоўваецца ў розных камуністычных партыях па ўсім свеце.

Серп і молат, якімі яны былі намаляваны на сцягу Савецкага Саюза

Сімвалы правіць

Молат, пачынаючы са Сярэднявечча, паступова становіцца агульнай, найбольш дастасавальнай для розных відаў рамяства эмблемай. Многія тэхнічныя эмблемы змяшчаюць або два перахрышчаныя малаткі, або разам з малатком малявалася іншая рамесная прылада — гаечны ключ, сякера, кірка і г.д.

Пралетарскія арганізацыі Заходняй Еўропы пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя, выбіраюць молат сваім класавым сімвалам. Напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі молат, як сімвал рабочага класа, становіцца агульнапрынятым паняццем у шэрагах расійскага рэвалюцыйнага руху.

У рускай геральдыцы серп да 1917 года сустракаўся ў гербах шматлікіх гарадоў. Гэта было найбольш масавая агульнасялянская прылада працы, якая сімвалізавала жніво, ураджай.

У гербе СССР серп маляваўся заўсёды накладзеным на молат. Гэта азначае, што молат папярэднічае як геральдычны знак сярпу, і старэйшы за яго па значэнні ў гербе. Але чытаецца ўся эмблема ў тым парадку, як яе бачыць глядач: спачатку называецца серп, а затым молат. У гербах савецкіх рэспублік у шэрагу выпадкаў серп накладзены на молат, а ў шэрагу іншых — наадварот.

Выкарыстанне ў СССР правіць

Эмблема «серп і молат» была ўсталявана ўрадавым рашэннем у канцы сакавіка — пачатку красавіка 1918 года і зацверджана V з'ездам Саветаў 10 ліпеня 1918 года. Упершыню намалявана на дзяржаўнай пячатцы Саўнаркама РСФСР 26 ліпеня 1918 года. Да гэтага выкарыстоўвалася эмблема «плуг і молат».

Серп і молат былі так званым малым гербам СССР, які выкарыстоўваўся да сярэдзіны 1930-х гадоў, у перыяд дзеяння канстытуцый 1918 і 1924 года. У той час сустракалася і паасобная, сіметрычная выява сярпа і молата.

Разам з чырвонай зоркай серп і молат з'явіліся на сцягу СССР у 1923 годзе, а ў 1924 сімвал быў прапісаны ў канстытуцыі. Серп і молат быў намаляваны таксама на сцягах і гербах савецкіх рэспублік.

Быў апісаны ў Канстытуцыях РСФСР 1937 і 1978 гадоў.

У сувязі з асабліва важным значэннем гэтай эмблемы ў савецкай сімволіцы яе выява ў шэрагу выпадкаў была вызначана заканадаўствам (напрыклад, палажэннем аб Дзяржаўным сцягу СССР, зацверджаным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955).

Серп і молат прайграваліся на пячатках, афіцыйных дакументах, уніформе Чырвонай Арміі, на будынках некаторых дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, транспартных сродках, грашовых знаках, трыбуне Вярхоўнага Савета СССР, трыбунах Вярхоўных Саветаў саюзных і аўтаномных рэспублік, на будынках Саветаў дэпутатаў рабочых, на найважнейшых друкаваных выданнях, а таксама на шэрагу ордэнаў і медалёў СССР, нагрудных знаках і г.д.

Выкарыстанне ў пракамуністычных краінах правіць

Герб Лаоса з 1975 года быў выкананы з сярпом і молатам у савецкім стылі. У 1991 годзе серп і молат былі заменены на выяву храма Пха Тхат Луанг у В’енцьяне.

Забарона выкарыстання правіць

Камуністычная сімволіка «Серп і молат» забаронена ў шэрагу краін былога савецкага блока: Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Венгрыя, Грузія, Украіна. У Польшчы выкарыстанне і дэманстрацыя сімволікі цягне за сабой крымінальную адказнасць[1].

1 кастрычніка 2012 года Парламент Малдова забараніла сімволіку «Серп і молат». Аднак пазней Канстытуцыйны суд звярнуўся з запытам у Венецыянскую камісію, якая ў сваім заключэнні выказала меркаванне, што рашэнне парламента Рэспублікі Малдова аб забароне камуністычнай сімволікі супярэчыць Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека па пяці пунктах[2]. У выніку 4 чэрвеня 2013 года Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў, што забарона камуністычнай сімволікі супярэчыць Канстытуцыі і аднавіў Серп і молат у правах[3].

Знак у Юнікодзе правіць

У табліцы сімвалаў Юнікод ёсць сімвал сярпа і молата — U+262D ().

Зноскі

Літаратура правіць

  • Поцелуев В. А. I. Под знаком серпа и молота // Гербы Союза ССР: Из истории разработки / Редактор М. А. Романова, художник В. И. Примаков. — М.: Политиздат, 1987. — С. 7—82. — 166 с.

Спасылкі правіць