Аверс
Аверс (фр.: avers, лац.: adversus — павернуты тварам) — правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты.
Аверс манет, як правіла, лічыцца бок з партрэтам манарха ці яго манаграмай або імем. Пры іх адсутнасці аверс вызначаецца па боку, на якім знаходзіцца герб або ўказваецца намінал. У савецкай нумізматычнай літаратуры для манет XVIII—XX стст. аверс вызначаецца пераважна па гербе дзяржавы-эмітэнта, але ў шэрагу краін аверс прынята лічыць бок манеты з партрэтнымі выявамі, аверс мемарыяльных манет вызначаецца бокам з сюжэтнай выявай. У медалях вызначаецца як аверс бок, што паведамляе аб нагодзе выпуску. Для банкноты аверс — бок з гербам і подпісам асоб, што адказваюць за выпуск.
У ілюстрацыях аверсы аб’ектаў падаюцца злева ці зверху ад рэверса.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Сінчук, І. І. Аверс / І. І. Сінчук // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 24. — ISBN 5-85700-077-7.