Намінал
Намінал (лац.: nominalis ад nomen — імя), вартасць манеты, банкноты і іншых грашовых знакаў. Намінал грошам надае эмітэнт, і ён кратны асноўнай грашовай адзінцы. У гісторыі намінал не заўсёды супадаў з сапраўднай вартасцю манеты. Напрыклад:
- Падчас Шведскага патопу і адначасовай вайны з Расіяй па пастанове Сейма ў Рэчы Паспалітай чаканіліся медныя шэлягі, празваныя пасля барацінкамі. Карона чаканіла іх у 1659—1666 гадах, ВКЛ — з 1660 па 1666 год. Афіцыйны курс быў такі: 3 шэлегі — 1 грош. У сапраўднасці ж барацінка была вартая 15 % ад наміналу.
- У 1663-1666 гадах для пагашэння запазычанасці перад войскам у Рэчы Паспалітай чаканілі злотыя (30 грошаў), празваныя пасля тымфамі, серабра ж яны ўтрымлівалі толькі на 12 грошаў.