Грош
Грош (нямецкая < лацінская: grossus):
1) сярэбраная манета вартасцю некалькі ці некалькі дзясяткаў дынараў, бітая з 1172 года ў Італіі, з 1266 года ў Францыі (туронскі грош), з 1300 года — у Чэхіі (пражскі грош, які ўжываўся і на землях ВКЛ, з пачатковай вагай 3,7 г.) і ў іншых краях Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
У Польшчы грош (3,2 г.) пачаў біць Казімір III Вялікі ў 1367 годзе (кракаўскі грош). Аляксандр Ягелончык быў заснавальнікам Віленскага манетнага двара, дзе напачатку біліся літоўскія паўграшовікі і дынары, а пасля і грошы: на аверсе замест кароны — Пагоня.
1 грош = 3 шэлягі = 12 дэнары.
Канстытуцыя 1501 года абвяшчала роўнасць і аднолькавасць кароннага і літоўскага гроша. Аднак вартасць кароннага складала 4/5 літоўскага. Таму «Устава» 1508 года патрабавала для каронных манет роўных правоў з літоўскімі. Але гэта не адбылося.
Віленская мынца была спынена ў 1506 годзе, пад час наведвання яе асабіста Жыгімонтам з-за таго, што манет было выбіта больш за патрэбы краіны. Але ўжо ў 1508 годзе яна ізноў распачала працу, б'ючы паўграшовікі ажно да 1529 года.
У часы Жыгімонта I грош важыў 1,8 г.
З 1526 года біўся выключна паўгрош, пасля цэлыя і большай вартасці (паўтарак, дваяк, траяк, чварак, шастак).
Загад, падпісаны Жыгімонтам I у 1535 годзе, загадваў «У ВКЛ новую манету ў мынцы біці, грошы, плоскія, каторыя бы былі браны па два палугрошкі». Аднак выпуск грошаў скончыўся на наступны 1536 год. На гэтых манетах маецца адметная для сусветнай нумізматыкі з'ява — выбіваліся літары (пачатковыя лацінскіх назваў месяцаў), якія азначалі час чаканкі: S — верасень, N — лістапад ў 1535 годзе, і F — люты, M — сакавік ці май, J — студзень, чэрвень, ці ліпень, A — жнівень ў 1536 годзе.
Біццё грошай адбывалася па літоўскай (1545—1546) і па польскай стапе (1546—1548). Вага польскага гроша 2,059 грама 375 пробы срэбра, літоўскі грош быў на 1/4 лепшы па срэбру.
У Польшчы грошы біліся ў 1526—1529, 1545—1548 гадах.
З 1752 года грошы ў Рэчы Паспалітай білі ў медзі.
Ад XVI стагоддзя да 1918 года грош = 1/30 польскага злотага, ці ½ расійскай капейкі.
2) З часоў Рэчы Паспалітай II з 1924 дасюль: 100 грошай = 1 злоты.
3) Грашовая адзінка Аўстрыі з 1924 года: 100 грошай = 1 шылінг.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грош