Шылінг (schilling, scilling, scylling, shilling) — агульная назва шэрагу заходнееўрапейскіх манет, а таксама грашовая адзінка шэрагу краін XX стагоддзя. Адсюль паходзяць назвы старажытнарускіх манет «шэлег» і «склязь».

Шылінг, Вялікабрытанія, 1853 год, каралева Вікторыя. Срэбра 925 пробы

Германізаваная назва соліда. Спачатку быў толькі грашова-падліковай адзінкай, прыраўнаваны да 12 дэнарыяў. Як манета, шылінг чаканіўся ў Германіі з XIV стагоддзя, у Даніі і Нідэрландах — з XV, у Англіі — з XVI стагоддзя.

Чаканеная ў Германіі ў XIV стагоддзі манета ў 1 шылінг мела вагу 1,39 г срэбра. У Вюртэмбергу чаканка шылінга спынена пасля Трыццацігадовай вайны, у Вюрцбургу — у 1803 годзе, у Любеку — у 1789, у Гамбургу — у 1855 (1/48 талера, з 1725 года — з наміналам «шылінг»). У XVIIXIX стст. чаканіліся кратныя шылінгі: 32, 16, 12, 8 і 4 шылінгі.

У 15591810 гадах чаканіліся брандэнбургска-прускія манеты ў 2 і 1/2 шылінга з нізкапробнага срэбра, затым білону і з 1790 года — з медзі.

У Англіі кароль Генрых VII упершыню адчаканіў шылінг (тады гэта манета звалася тэстон) у 1502 годзе. Манета атрымала сваю канчатковую назву ў часы Эдуарда VI.

Шылінг заставаўся ў хаду ў Англіі аж да 1971 года. Чаканіліся таксама манеты ў 2 шылінга: першапачаткова сярэбраныя, з 1947 года — медна-нікелевыя (некаторы час манета ў 2 шылінга звалася флорын).

У XX стагоддзі шылінг — грашовая адзінка шэрагу краін: Аўстрыі (да ўвядзення еўра ў 2002 годзе), а таксама Брытанскай Усходняй Афрыкі1921 года) і пазней незалежных Кеніі, Самалі, Самаліленда, Танзаніі і Уганды.

Літаратура правіць