Пру́сія (ням.: Preußen) — гістарычная назва шэрагу раёнаў ва ўсходняй і цэнтральнай Еўропе, а менавіта:

  1. Населены аднайменным народам (прусы) рэгіён на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, у Сярэднявеччы заваяваны тэўтонскімі рыцарамі. Пазней гэты рэгіён стаў звацца Усходняй Прусіяй.
  2. Герцагства1525 годзе), курфюрства1618 годзе, пад уладай нямецкай дынастыі Гогенцолернаў). Уключала ўласна (Усходнюю) Прусію, а таксама Брандэнбург. Сталіца размяшчалася спачатку ў Кёнігсбергу, а пасля Трыццацігадовай вайны — у Берліне. Каралеўства1701 годзе).
  3. Тэрытарыяльнае ўтварэнне («вольная дзяржава») у рамках Веймарскай рэспублікі, узніклае пасля падзення Гогенцолераў у 1918 годзе, якое ўключала большую частку былога каралеўства. У 1947 годзе як тэрытарыяльнае ўтварэнне Прусія была ліквідавана па рашэнні саюзнікаў у рамках паваеннай перабудовы Еўропы.
Гістарычная дзяржава
Прусія
Preußen
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Preußenlied[d], Borussia[d] і Heil dir im Siegerkranz[d]
Прусія ў складзе Германскай імперыі
Прусія ў складзе Германскай імперыі
< 
 >
 >
 >
 >
1525 — 1947

Сталіца Кёнігсберг (1525—1701)
Берлін (1701—1947)
Мова(ы) Нямецкая
Афіцыйная мова нямецкая
Плошча 297 007 км² (1939)
Насельніцтва 41 915 040 чал. (1939)
Форма кіравання манархія (1525—1918)
рэспубліка (1918—1947)
Гісторыя
 • 1525 герцагства
 • 27 жніўня 1618 унія з Брандэнбургам
 • 18 студзеня 1701 каралеўства
 • 9 лістапада 1918 Свабодная дзяржава
 • 30 студзеня 1934 скасавана (дэ-факта)
 • 25 лютага 1947 скасавана (дэ-юрэ)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

V—XIII стагоддзі правіць

Да XIII стагоддзя тэрыторыю Усходняй Прусіі засялялі прусы. Яны з'яўляліся аднымі з прамых пераемнікаў культуры шнуравай керамікі (III—II тыс. да н.э.) якая займала амаль усю кантынентальную Еўропу, акрамя Міжземнамор'я і Поўначы, — у тым ліку сучасную Цэнтральную Расію. Іх вылучэнне ў асобны народ з групы роднасных плямёнаў адносяць да V—VI стагоддзям. Пры гэтым характэрныя рысы ўласна прускае культуры прасочваюцца з пачатку нашае эры. Першыя паселішчы ўласна прусаў паўсталі на ўзбярэжжы цяперашняга Калінінградскага заліва. Затым, аж да IX стагоддзя, прусы мігравалі на захад, да ніжняга цячэння Віслы.

У XIII павеку гэта тэрыторыя была захоплена Тэўтонскім ордэнам.

Тэўтонскі ордэн (1224—1525) правіць

У 1226 годзе польскі князь Конрад I Мазавецкі папытаў дапамогі ў тэўтонскіх рыцараў у барацьбе супраць прусаў, абяцаўшы ім валоданне гарадамі Кульм і Добрынь, а таксама захаванне за імі захопленых тэрыторый. У 1232 годзе Тэўтонскія рыцары прыбылі ў Польшчу. Заваяванне прусаў і яцвягаў, пачатае ў 1233, завяршылася ў 1283; два вялікіх паўстанні прускіх плямёнаў (1242—1249 і 1260—1274) былі жорстка падушаны. У 1237 да Тэўтонскага ордэна далучыліся рэшткі Ордэна мечаносцаў, пацярпелага незадоўга да гэтай паражэнні ад ліцвінаў. У выніку гэтага аб'яднання ўтварылася аддзяленне Тэўтонскага ордэна ў Інфлянтах і Курляндыі — Лівонскі ордэн. Пасля падначалення Прусіі пачаліся рэгулярныя паходы супраць паганскай Літвы. У 1308—1309 Тэўтонскі ордэн захапіў у Польшчы Усходняе Памор’е з Гданьскам. У 1346 дацкі кароль Вальдэмар IV саступіў ордэну Эстляндыю. У 1380—1398 ордэн падпарадкаваў Жамойць, аб'яднаўшы такім чынам свае ўладанні ў Прусіі і Лівоніі, у 1398 захапіла востраў Готланд, у 1402 набыў Новую марку.

Пагроза з боку Тэўтонскага ордэна прывяла да ўсталявання дынастычнага саюза паміж Польшчай і Літвой (Крэўская унія 1385). У Вялікай вайне 1409—1411 гадоў Тэўтонскі ордэн патрываў паражэнне пры Грунвальдзе ад аб'яднаных сіл Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Па Торунскім міры 1411 года ён, адмовіўшыся ад Жамойці і польскай Добжынскай землі, выплаціў кантрыбуцыю. З гэтай паражэнні пачынаецца заход Ордэна.

Патрываўшы паражэнне ў Трынаццацігадовай вайне 1454—1466, Тэўтонскі ордэн пазбавіўся Гданьскага Памор'я, Торуні, Марыенбурга, Эльблонга, біскупства Варміі і стаў васалам Польскага каралеўства. Рэзідэнцыя вялікага магістра была перанесена ў Кёнігсберг. Лівонскі ордэн фактычна стаў самастойным.

Герцагства Прусія (1525—1618) правіць

У 1525 Вялікі Магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Брадэнбургскі, пяройдучы ў пратэстанцызм, па радзе Марціна Лютэра секулярызаваў землі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі, ператварыўшы іх у свецкае герцагства, змешчанае ў леннай залежнасці ад Польшчы.

Альбрэхт таксама рэфарміраваў усю дзяржаўную сістэму. Ствараліся новыя ўрадавыя ўстановы. У 1544 годзе ў Кёнігсбергу ўтвораны універсітэт, уладкованы на ўзор іншых нямецкіх універсітэтаў. Рэформы Альбрэхта згулялі значную ролю ў развіцці Прусіі, спрыялі яе эканамічнаму і культурнаму развіццю. Памёр Альбрэхт 20 сакавіка 1568 годзе на 78-м годзе жыцця ў замку Тапіяу (Гвардзейск).

Пасля яго смерці сітуацыя ў Прусіі зноў ускладнілася. Яго хворы сын, Альбрэхт Фрэдэрэк, практычна не прымаў удзелу ў кіраванні герцагствам. З 1578 года Прусіяй сталі кіраваць рэгенты з нямецкай дынастыі Гогенцолернаў. Бо ў Альберта Фрэдэрыка не было сыноў, курфюрст Брандэнбурга Іаахім Фрыдрых жэніць свайго сына Іаана Жыгімонта на Ганне Прускай, дочкі Альбрэхта ў надзеі ўсталяваць дынастычнае сваяцтва і пасля яго смерці далучыць землі Прусіі да Брандэнбурга. Так і здарылася. У 1618 Альбрэхт Фрэдэрык памірае і прускае герцагства пераходзіць да курфюрста Брандэнбурга Іаана Жыгімонта.

Курфюрства Брандэнбург-Прусія (1618—1701) правіць

Улада Брадэнбургскіх курфюрстаў у далучаных землях Прусіі была даволі хісткае. Па-першае Прусія працягвала знаходзіцца ў леннай залежнасці ад Польшчы, па-другое Польшча сама жадала валодаць гэтымі тэрыторыямі, марачы далучыць Прусію да каронных зямель у выглядзе ваяводства. Брандэнбург жа тым часам моцна пакутаваў ад распачатае Трыццацігадовай вайны і не мог праводзіць актыўную палітыку па замацаванні за сабой нованабытых зямель.

Значнае ўзмацненне Брадэнбургска-Прускай дзяржавы адбылося пры кіраванні Фрыдрыха Вільгельма I. Яго палітыка спрыяла прытоку імігрантаў у разбураны вайной Брандэнбург і спрыяла яго хуткаму аднаўленню. З мэтай знішчэння леннай залежнасці Прусіі ад Польшчы і дасягнення яе суверэнітэту курфюрст прыняў удзел у шведска-польскай вайне 1655—1661 гадоў. Перамога над палякамі ў трохдзённай бітве пад Варшаваю, здабытая пры дапамозе брадэнбургскіх войскаў, значна ўзмацніла пазіцыі курфюрста. 20 лістапада 1656 Карл X склаў з курфюрстам дамову ў Лабіаў, па якім Фрыдрых-Вільгельм атрымліваў поўны суверэнітэт у Прусіі. У адпаведнасці Вяляўска-Быдгашчскім трактатам 1657 гэты суверэнітэт прызнаецца Рэччу паспалітай. Зараз на карце Еўропы з'яўляецца новая дзяржава Брандэнбург-Прусія, якая дзякуючы высілкам Фрыдрыха Вільгельма I значна ўзмацняецца і абрастае новымі землямі.

Каралеўства Прусія (1701—1918) правіць

18 студзеня 1701 годзе ў Кёнігсбергу сын Фрыдрыха Вільгельма курфюрст Брадэнбургскі Фрыдрых III быў каранаваны каралём Прусіі і прыняў тытул Фрыдрыха I, пры гэтым назва Прусія была прысвоена ўсёй Брандэрбургска-Прускай дзяржаве.

Хоць ніякімі асоба важнымі для дзяржавы падзеямі кіраванне Фрыдрыха I адзначана не было, каралеўскі тытул кіраўніка падняў міжнародны прэстыж Прусіі.

Пасля смерці Фрыдрыха I у 1713 годзе на прускі пасад уступіў Фрыдрых Вільгельм I, празваны Каралём-салдатам. Фрыдрых-Вільгельм I перабудаваў уладныя структуры буйных гарадоў, такіх, як Берлін, Кёнігсберг і Штэтын. Гарады атрымлівалі прызначаных каралём штат-прэзідэнтаў, адначасова якія робяцца старшынямі ваенных і зямельных палатаў у дадзенай правінцыі. Падчас яго кіравання прускае войска стала мацнейшым войскам у Еўропе.

З 1740 па 1786 гг. каралём Прусіі быў Фрыдрых II Вялікі. У гэты перыяд Прусія ўдзельнічала ў шматлікіх войнах. Ужо ў 1740 годзе пачынаецца Вайна за аўстрыйскую спадчыну (17401748), у выніку якой Прусія захапіла большую частку Сілезіі.

У 1756—1763 гадах Прусія ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне, у якое атрымала перамогу, панясучы, аднак, вялікія страты. У 1757 і 1759 гадах Прусія пацярпела паражэнне ад расійскіх войскаў у бітве пры Грос-Эгерсдорфе і ў Кунерсдорфскай бітве. У выніку большасць прускіх правінцый былі заняты або рускімі, або аўстрыйцамі. Аднак у 1762 годзе пасля смерці расійскай імператрысы Лізаветы Пётр III, які прыйшоў да ўлады, заключыў з Фрыдрыхам II перамір'е і вярнуў землі, заваяваныя расійскім войскам. Услед за Расіяй перамір'е было складзена 22 мая 1762 гады паміж Прусіяй і Францыяю, а 24 лістапада — перамір'е паміж Прусіяй і Аўстрыяю. У выніку вайны Прусія канчаткова ўвайшла ў круг вядучых еўрапейскіх дзяржаў.

Апошняя вайна, у якой удзельнічала Прусія падчас кіравання Фрыдрыха II, — вайна за баварскую спадчыну 1778—1779 гадоў. Прусія атрымала перамогу, аднак не атрымала ад вайны ніякіх выгад.

Фрыдрых II сканаў у 1786 годзе ў Патсдаме, не пакінуўшы прамога спадчынніка. Яго пераемнікам стаў яго пляменнік Фрыдрых Вільгельм II. Пры ім сістэма кіравання, створаная Фрыдрыхам, стала руйнавацца, і пачаўся заняпад Прусіі. Пры Фрыдрыху Вільгельме II, падчас Вялікай французскай рэвалюцыі Прусія разам з Аўстрыяю склала ядро 1-й антыфранцузскай кааліцыі, аднак пасля шэрагу паразаў была вымушана падпісаць сепаратны Базельскі мір з Францыяю ў 1795 годзе.

У 1797 годзе пасля смерці Фрыдрыха Вільгельма II на пасад уступіў яго сын, Фрыдрых Вільгельм III. Фрыдрых Вільгельм апынуўся слабым і нерашучым кіраўніком. У напалеонаўскіх войнах ён доўгі час не мог вызначыцца, на якім ён боку. Ён абяцаў садзейнічанне Аўстрыі, але нічога не распачаў пасля ўварвання ў гэту краіну Напалеона ў 1805 годзе, спадзяючыся набыць ад Францыі наўзамен за нейтралітэт Прусіі Гановер і іншыя землі на поўначы. 1 кастрычніка 1806 года Прусія прад'явіла Напалеону ўльтыматум, а ўжо 8 кастрычніка 1806 года Напалеон напаў на Прусію. У выніку прускае войска была разгромлена Напалеонам у бітвах пры Ене і Аўэрштэдце. Па Тыльзіцкаму міру 1807 года Прусія страціла каля паловы сваіх тэрыторый. У студзені 1813 года Прусія вызвалена ад напалеонаўскіх войскаў. Па выніках Венскага кангрэса 1814—1815 гадоў Прусіі былі вернуты Рэйнская Прусія, Вестфалія, Познань і частка Саксоніі.

Войны за аб'яднанне Германіі правіць

У 18481850 і 1864 гадах Прусія сумесна з Германскім саюзам вяла вайну супраць Даніі за ўладанне герцагствамі Шлезвіг і Гольштэйн (Глядзіце Дацка-пруская вайна 1848—1850, Дацкая вайна 1864 года). Па выніках вайны герцагства былі абвешчаны сумеснымі ўладаннямі Прусіі і Аўстрыі, якая стаяла на чале Германскага саюза.

Імкненне Аўстрыі і Прусіі да аб'яднання ўсіх нямецкіх зямель пад сваёю эгідаю прывяло да пачатку ў 1866 годзе Аўстра-Прускай вайны. Вынікамі гэтай вайны сталі анексія Прусіяй тэрыторый Каралеўства Гановер, Кургесэна, Насау, Шлезвіг-Гольштэйна, Франкфурта-на-Майне. Гэтыя анексіі тэрытарыяльна злучылі рэйнскія правінцыі Прусіі з асноўнай тэрыторыяй каралеўства і ўтварылі Паўночна-Германскі саюз, які аб'яднаў 21 нямецкую дзяржаву.

У 18701871 гадах Прусія вяла вайну супраць Францыі, па выніках якой да Паўночна-Германскага саюза былі далучаны паўднёванямецкія землі — Бадэн, Вюртэмберг і Баварыя. 18 студзеня 1871 годзе, яшчэ да канчатка вайны, у Версалі міністр-прэзідэнт Прусіі Бісмарк і прускі кароль Вільгельм I абвясцілі пра стварэнне Германскай імперыі.

З гэтай даты пачынаецца гісторыя Прусіі ў складзе адзінай Нямецкай дзяржавы.

У складзе Германіі правіць

 
Карта каралеўства Прусія 1905 (складовая частка Германскай імперыі)

Новая імперыя Бісмарка стала адной з самых магутных дзяржаў з краін кантынентальнай Еўропы. Панаванне Прусіі ў новай імперыі было амаль гэтак жа абсалютным, як гэта было ў Паўночна-Германскім саюзе. Прусія мела тры пятых плошчы імперыі, і дзве траціны яе насельніцтва. Імператарская карона стала спадчыннай дынастыі Гогенцолераў.

Аднак карані будучых праблем знаходзіліся ў глыбокіх адрозненнях паміж імперскае і прускае сістэмамі. Імперыя мела сістэму ўсеагульнага і роўнага выбарчага права для ўсіх мужчын старэй 25 гадоў. У той жа час, Прусія захавала сістэму галасавання з абмежавальнымі трыма класамі, у якое 17,5 % насельніцтва кантралявала ўсе сферы жыцця. Імперскі канцлер быў, за выключэннем двух перыядаў (студзень-лістапад 1873 і 1892—1894 гадоў) таксама прэм'ер-міністрам Прусіі, і гэта азначала, што на працягу большае часткі існавання імперыі, каралю/імператару і прэм'ер-міністру/канцлеру прыйшлося шукаць большасці ў выбарчых заканадаўчых органах дзвюх абсалютна розных выбарчых сістэм.

На момант стварэння імперыі дзве траціны насельніцтва Прусіі было сельскім. Аднак на працягу 20 наступных гадоў становішча змянілася і на гарадскія паселішчы ўжо даводзілася дзве траціны насельніцтва. Тым не менш, межы выбарчых акругаў так і не былі зменены, каб адбіць рост насельніцтва і ўплыў гарадоў.

Бісмарк разумеў, што астатняя частка Еўропы некалькі скептычна ставіцца да сілы новага Рэйха, і звярнуў сваю ўвагу на захаванне міру накшталт Берлінскага кангрэса.

Вільгельм I памёр у 1888 годзе, і яго на троне змяніў спадчынны прынц — Фрыдрых III. Новы імператар, быў англафілам і планаваў ажыццявіць шырокія ліберальныя рэформы. Але ён памёр праз 99 дзён з моманту свайго ўзыходжання на трон. Яго спадчыннікам стаў 29-летні сын, Вільгельм II.

Вільгельм паўстаў супраць сваіх бацькоў у іх ліберальных спробах і пакінуў прусаў пад апекаю Бісмарка. Новы кайзер хутка сапсаваў адносіны з брытанскай і расійскай каралеўскімі сем'ямі (хоць і быў роднасна злучаны з імі), стаў іх супернікам і нарэшце ворагам. Вільгельм II адхіліў Бісмарка ад пасады ў 1890 годзе і пачаў кампанію мілітарызацыі і авантурызму ў вонкавай палітыцы, што ў канчатковым выніку прывяло Германію да ізаляцыі.

Падчас Аўстра-Венгерскага канфлікту з Сербіяй кайзер з'ехаў у адпачынак, і паспешныя планы мабілізацыі некалькіх дзяржаў прывялі да катастрофы — Першай сусветнай вайне (1914—1918). За выйсце з вайны бальшавікі, паводле Брэсцкага міру (1918 год), пагадзіліся на акупацыю буйных рэгіёнаў заходняй часткі Расійскай імперыі, якія межавалі з Прусіяй. Нямецкі кантроль над гэтымі тэрыторыямі доўжыўся ўсяго некалькі месяцаў і спыніўся з-за паражэнні нямецкага войска і перамогі нямецкай рэвалюцыі, якія прывялі да адлучэння кайзера ад трона і яго выгнання.

Паваенная Версальскі дагавор прымусіла Германію несці поўную адказнасць за вайну. Дамова была падпісана ў Версалі, у зале люстэркаў, дзе нямецкая імперыя і была створана. Па гэтай мірнага дагавора Прусія страціла шэраг тэрыторый, раней якія ўваходзілі ў яе склад (Верхняя Сілезія, Познань, частка правінцый Усходняя і Заходняя Прусія, Саар, Паўночны Шлезвіг і некаторыя іншыя).

Яшчэ да завяршэння вайны ў Германіі ўспыхнула Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г., якая прымусіла Вільгельма II зрачыся і ад прускага пасаду, і ад злучанага з ім тытула нямецкага імператара. Германія стала рэспублікаю, Каралеўства Прусія было пераназвана ў Вольную дзяржаву Прусія.

У складзе Веймарскай рэспублікі правіць

Веймарская рэспубліка засталася «саюзнай дзяржавай», а землі былі дзяржавамі, хоць і з абмежаваным суверэнітэтам. Менавіта нераўнапраўе яе членаў, першым чынам, і характарызавала федэралістычную структуру Веймарскай рэспублікі. На тэрыторыі Прусіі пражывала амаль 2/3 насельніцтвы, тут была шырока развіта прамысловасць і ваенная арганізацыя. З прычыны гэтага Прусія захавала сваё дамінантнае становішча ў Германіі ў параўнанні з іншымі нямецкімі землямі. Планы тэрытарыяльнай перабудовы Германіі сустракалі разлютаванае супраціўленне. арт.18 Канстытуцыі ўсталёўваў, што тэрытарыяльныя змены існых і стварэнне новых зямель у межах нямецкай імперыі адбываецца шляхам імперскага закону, які змяняе канстытуцыю, што ў прамым сэнсе азначала, што ніякая тэрытарыяльная перабудова немагчыма без згоды Прусіі.

Нераўнапраўе выяўлялася і ў прадстаўніцтве зямель у Рэйхстагу. Прусія тут атрымала 2/5 галасоў і сітуацыю не магло змяніць нават уключэнне ў канстытуцыю «антыпрускае абмоўкі», якая прадугледжвала, што палову прускіх галасоў павінны мець прадстаўнікі прускіх правінцыйных кіраванняў, а не прускі ўрад. Такім чынам, з 66 галасоў у Рэйхстагу Прусія мела 26, Баварыя — 11, Саксонія — 7, Вюртэмберг — 4, Бадэн — 3, Цюрынгія, Гесэн, Гамбург — па 2, астатнія 9 зямель па 1 голасу. Усё гэта казала пра тое, што ніводнае рашэнне не магло быць прынята супраць волі Прусіі.

Прусія ў эпоху Трэцяга рэйха правіць

Пасля прыходу 30 студзеня 1933 годзе да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў Прусія працягвала заставацца ў складзе Германіі на адмысловым становішчы. Ужо 30 студзеня рэйхскамісарам Прусіі стаў віцэ-канцлер у сфарміраваным урадзе Адольфа Гітлера Франц фон Папен[1].

Пасля ўводзін пастоў імперскіх намеснікаў (рэйхсштатгальтэраў) у землях Германіі з 7 красавіка 1933 годзе і да сваёй смерці 30 красавіка 1945 годзе імперскім намеснікам Прусіі быў сам А. Гітлер, а яе міністрам-прэзідэнтам з 11 красавіка 1933 да 23 красавіка 1945 года[2] быў прэзідэнт Рэйхстага Герман Герынг. Яму ж 30 студзеня 1935 годзе А. Гітлер даручыў адначасова выконваць яго абавязкі рэйхсштатгальтэра Прусіі, але фармальна застаючыся часткай прускай дзяржавы[3].

Ліквідацыя Прусіі правіць

Пасля капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне ў 1945 годзе і пераходу вярхоўнай улады ў краіне да саюзніцкіх акупацыйных уладаў, апошнімі прадпрымаюцца меры па расфарміраванні велізарнай Прусіі, разгляданае імі як апора нямецкага мілітарызму і рэакцыі. На працягу 1945—1946 гг. распараджэннямі саюзніцкіх уладаў са складу Прусіі канфіскоўваюцца розныя яе тэрыторыі.

Гэты працэс завяршыўся з прыняццем саюзным Кантрольным саветам у Германіі 25 лютага 1947 гады Закона «Аб ліквідацыі Прускай дзяржавы». 1 сакавіка 1947 года Кантрольным саветам афіцыйна заяўлена пра тое, што Пруская дзяржава «з'яўлялася крыніцаю мілітарызму і рэакцыі ў Германіі», і таму яно больш не існуе.

Усходняя Прусія была падзелена паміж Савецкім Саюзам і Польшчай. У склад Савецкага Саюза разам са сталіцай Кёнігсбергам (які быў пераназваны ў Калінінград) увайшла адна траціна Усходняй Прусіі, на тэрыторыі якое была створана Калінінградская вобласць. Невялікая частка, якая ўключала частка Куршскай касы і горад Клайпеда (Клайпедскі край), была перададзена Літоўскай ССР. Таксама да Польшчы адышлі Ніжняя Сілезія, вялікая частка Памераніі і іншыя тэрыторыі да ўсходу ад лініі Одар-Нейсэ.

Астатнія тэрыторыі ліквідаванай Прускай дзяржавы ўвайшлі ў склад іншых федэральных зямель Германіі, такіх як Брандэнбург, Гесэн, Ніжняя Саксонія, Рэйнланд-Пфальц, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Саксонія-Ангальт, Цюрынгія, Шлезвіг-Гольштэйн, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Бадэн-Вюртэмберг, Саар. У 1990 годзе самастойнай зямлёй Германіі стала былая сталіца Прусіі — Берлін.

Такім чынам, з 16 зямель сучаснае Федэратыўнай Рэспублікі Германія 12 цалкам ці часткова размешчаны на тэрыторыях, раней якія ўваходзілі ў склад Прусіі.

Значэнне Прусіі правіць

Гістарычна Прусія з'яўлялася цэнтрам і часткай зямель Германіі. З 1871 года, паслья ўтварэння адзінай Германскай імперыі, стала губляць свай пазіцыі ў якасці самастойнага суб'екта, паколькі ўзначаліўшы аб'яднанне краіны стала ў штодзённай свядомасці ў значнай ступені сінанімічная новай дзяржаве.

Геаграфія і насельніцтва Прусіі правіць

Тэрыторыя Прусіі значна змянялася з цягам часу. Так, у XIV павеку Прусія складалася з тэрыторый цяперашняга Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы, Калінінградскай вобласці і Клайпедскага павета Літвы. Напачатку XX стагоддзя каралеўства Прусія складалася з «уласна Прусіі» (Усходняй і Заходняй Прусіі), Брандэнбург, правінцыі Саксоніі (тэрыторыя цяперашняе зямлі Саксонія-Ангальт і частка зямлі Цюрынгія), Памераніі, Рэйнскай правінцыі, Вестфаліі, Сілезію, Лужыцы, Шлезвіг-Гольштэйн, Гановер, Гесэн-Насау і правінцыю Гогенцолерн.

У 1914 годзе плошча тэрыторыі Прусіі складала 354 490 км².

Насельніцтва Прусіі па гадах (17401939)

Змена колькасці насельніцтва Прусіі
Год Насельніцтва Год Насельніцтва Год Насельніцтва
1740 2 240 000 1840 14 929 000 1890 29 957 000
1786 5 430 000 1852 16 935 000 1900 34 473 000
1800 9 700 000 1861 18 491 000 1910 40 165 000
1816 10 349 000 1864 19 255 000 1925 38 176 000
1828 12 726 000 1871 24 689 000 1933 39 934 000
1834 13 510 000 1880 27 279 000 1939 41 334 000

Узнагароды Прусіі правіць

Ордэны Прусіі

Ордэн «За заслугі ў навуцы і мастацтве» (Прусія) ням.: Orden «Pour le Merite» fur Wissenschaft und Kunste

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. К. А. Залесский. «НСДАП. Власть в Третьем рейхе». М., Эксмо, 2005. С. 411
  2. Hermann Goring: Timeline
  3. ПРУССИЯ — Советская историческая энциклопедия

Літаратура правіць

  • Acta Borussica
  • Allgemeines Archiv für die Geschichtskunde des Preußischen Staates (Leopold v. Ledebur, Hrsg.). Erster Band, Mittler, Berlin/Posen/Bromberg 1830, 390 Seiten.
  • Max Toeppen: Historisch-komparative Geographie von Preußen, Gotha 1858, 398 Seiten.
  • Scriptores rerum Prussicarum — Die Geschichtsquellen der preußischen Vorzeit (T. Hirsch, M. Töppen und E. Strehlke, Hrsg.), mit deutschsprachigen Anmerkungen, fünf Bände (1861—1874), Band 1, Band 2, Band 3.
  • Die preußische Landesgesetzgebung — Sammlung von Textausgaben (Max Apt, Hrsg.). Buchhandlung des Waisenhauses, Halle/S. u. Berlin 1933—1935. Etwa 14 Bände (mit Nachträgen).
  • Kurt Adamy, Kristina Hübener (Hrsg.): Geschichte der Brandenburgischen Landtage. Von den Anfängen 1823 bis in die Gegenwart. Verlag für Berlin-Brandenburg, 1999, ISBN 3-930850-71-0.
  • Udo Arnold: Preußen und Berlin. Lüneburg 1981.
  • Udo Arnold: Preußen als Hochschullandschaft im 19./20. Jahrhundert. Lüneburg 1992.
  • Udo Arnold: Preußische Landesgeschichte. Petersberg 2001.
  • Dirk Blasius (Hrsg.): Preußen in der deutschen Geschichte. Verlagsgruppe Athenäum, Hain, Scriptor, Hanstein, Königstein/Taunus 1980, ISBN 3-445-02062-0. Mit Auswahlbibliografie und Personenregister.
  • Peter Brandt, Reiner Zilkenat (Hrsg.): Preußen. Ein Lesebuch. LitPol Verlag, Berlin 1981, ISBN 3-88279-021-0.
  • Handbuch der preußischen Geschichte, hrsg. im Auftrag der Historischen Kommission zu Berlin:
    • Band 1: Wolfgang Neugebauer (Hg.): Das 17. und 18. Jahrhundert und große Themen der Geschichte Preußens. Walter de Gruyter, Berlin New York 2009.
    • Band 2: Otto Büsch (Hg.): Das 19. Jahrhundert und große Themen der Geschichte Preußens. Walter de Gruyter, Berlin New York 1992.
    • Band 3: Wolfgang Neugebauer (Hg.): Vom Kaiserreich zum 20. Jahrhundert und große Themen der Geschichte Preußens. Berlin New York 2000.
  • Otto Büsch, Wolfgang Neugebauer (bearb. u. Hg.): Moderne Preußische Geschichte 1648—1947. Eine Anthologie. 3 Bde., Walter de Gruyter, Berlin New York 1981 (Veröffentlichungen der Historischen Kommission zu Berlin, Bd. 52/1-3. Forschungen zur Preußischen Geschichte), ISBN 3-11-008324-8.
  • Otto Büsch, Monika Neugebauer-Wölk (Hrsg.): Preußen und die revolutionäre Herausforderung seit 1789. Ergebnisse einer Konferenz. Berlin 1991 (Veröffentlichungen der Historischen Kommission zu Berlin, Bd. 78. Forschungen zur preußischen Geschichte), ISBN 3-11-012684-2.
  • Christopher Clark: Preußen. Aufstieg und Niedergang 1600—1947. bpb 2007, ISBN 978-3-89331-786-8.
  • Beate Engelen: Soldatenfrauen in Preußen. Münster 2005 (Herrschaft und soziale Systeme in der Frühen Neuzeit, Bd. 7), ISBN 3-8258-8052-4.
  • Gerhard Friedrich: Fontanes preußische Welt. Armee — Dynastie — Staat. Baltica Verlag, Flensburg 2001, ISBN 3-934097-12-X.
  • Oswald Hauser: Preußische Staatsraison und nationaler Gedanke. Neumünster 1960
  • Oswald Hauser: Preußen, Europa und das Reich. Köln 1987
  • Klaus Herdepe: Die Preußische Verfassungsfrage 1848. ars et unitas, Neuried 2003 (Deutsche Universitätsedition, Bd. 22), ISBN 3-936117-22-5.
  • Reinhart Koselleck: Preußen zwischen Reform und Revolution. Allgemeines Landrecht, Verwaltung und soziale Bewegung von 1791 bis 1848. Klett-Cotta, Stuttgart 1987, ISBN 3-608-95483-X.
  • Wolfgang Neugebauer: Die Geschichte Preußens. Von den Anfängen bis 1947. Piper, München 2006, ISBN 3-492-24355-X.
  • Uwe A. Oster: Preußen. Geschichte eines Königreichs. Piper, München 2010, ISBN 3-492-05191-X.
  • Hans-Joachim Schoeps: Preußen. Geschichte eines Staates. Bilder und Zeugnisse. Ullstein, Frankfurt a.M., Berlin 1992 (zuerst Frankfurt a.M., Berlin: Propyläen Verlag, 1966, 1967), ISBN 3-550-08585-0.
  • Julius H. Schoeps: Preußen, Geschichte eines Mythos. 2. erw. Aufl., Bebra Verlag, Berlin 2001, ISBN 3-89809-030-2.
  • Eberhard Straub: Eine kleine Geschichte Preußens. Siedler, Berlin 2001, ISBN 3-88680-723-1.
  • Friedemann Bedürftig (Hrsg.): Preußisches Lesebuch. Bilder, Texte, Dokumente. Unipart-Verlag, Stuttgart 1981, ISBN 3-8122-8101-5.
  • Marion Gräfin Dönhoff: Preußen. Maß und Maßlosigkeit. Goldmann, München 1998, ISBN 3-442-75517-4.
  • Hans Dollinger: Preußen. Eine Kulturgeschichte in Bildern und Dokumenten. Prisma, Gütersloh 1985, ISBN 3-570-09624-6. Mit einem Vorwort von Marion Gräfin Dönhoff und einer synchronoptischen Zeittafel zur Geschichte und Kultur Preußens.
  • Bernt Engelmann: Preußen. Land der unbegrenzten Möglichkeiten. München 1981, ISBN 3-442-11300-8.
  • Joachim Fernau: Sprechen wir über Preußen. Die Geschichte der armen Leute. Herbig Verlag, Berlin und München 1999, ISBN 3-7766-2132-X.
  • Siegfried Fischer-Fabian: Preußens Krieg und Frieden. Der Weg ins Deutsche Reich. Droemer Knaur, München und Zürich 1981, ISBN 3-426-26043-3. Mit 50 Abbildungen, Zeittafel 1786—1871, Literaturverzeichnis, Register und Bildnachweis.
  • Siegfried Fischer-Fabian: Preußens Gloria. Der Aufstieg eines Staates. Lübbe Verlag, Bergisch Gladbach 2007, ISBN 978-3-404-64227-4.
  • Sebastian Haffner: Preußen ohne Legende. Gruner u. Jahr, Hamburg 1979, ISBN 3-442-11511-6. Mit 8 Karten, Zeittafel von 1134 bis 1947, Personenregister und Bildnachweis; Bildteil von Ulrich Weyland.
  • Sebastian Haffner, Wolfgang Venohr: Preußische Profile. Ullstein, Berlin 2001, ISBN 3-548-26586-3.
  • Alwin Hanschmidt, Die Grafschaft Lingen und Brandenburgs-Preußens Expansion nach Westen. In: Emsländische Geschichte Bd. 13, Haselünne 2006, S. 425—440.
  • Ludwig Hüttel: Friedrich-Wilhelm von Brandenburg der Große Kurfürst 1620—1688, Süddeutscher Verlag, München 1981, ISBN 3-7991-6108-2.
  • Ingrid Mittenzwei, Erika Herzfeld: Brandenburg-Preußen 1648 bis 1798. Das Zeitalter des Absolutismus in Text und Bild. Berlin (Ost) 1987, ISBN 3-373-00004-1. Anhang mit Sigelverzeichnis, Personenregister und Bildnachweis.
  • Heinz Ohff: Preußens Könige. Pieper Verlag, München Zürich 2001, ISBN 3-492-23359-7. Mit 39 S/w-Abbildungen, einer Zeittafel, einer Auswahlbibliografie und einem Personenregister.
  • Wolfgang Ribbe, Hansjürgen Rosenbauer (Hrsg.): Preußen. Chronik eines deutschen Staates. Berlin 2000, ISBN 3-87584-023-2. Begleitbuch zur gleichnamigen sechsteiligen Fernsehreihe, mit zahlreichen Abbildungen.
  • Johannes Rogalla von Bieberstein: Preußen als Deutschlands Schicksal, München 1981, ISBN 3-597-10336-7.
  • Jürgen W. Schmidt (Hg.): Polizei in Preußen im 19. Jahrhundert, Ludwigsfelde 2011, ISBN 978-3-933022-66-0.
  • Hans-Joachim Schoeps: Preußen gestern und morgen. Preussen Verlag, Eutin-Fissau, Essay.
  • Kerski, Basil (Hrsg.): Preußen — Erbe und Erinnerung. Essays aus Polen und Deutschland. Deutsches Kulturforum östliches Europa e.V., 1. Aufl., 2005, ISBN 978-3-936168-17-4.
  • Preußen. Versuch einer Bilanz. Fünfbändiger Katalog zur gleichnamigen Ausstellung der Berliner Festspiele vom 15. August-15. November 1981 im Gropius-Bau in Berlin, Rowohlt, Reinbek 1981.
    • Band 1 Preußen. Versuch einer Bilanz. Hg. von Gottfried Korff, 1500-ISBN 3-499-34001-1.
    • Band 2 Preußen. Beiträge zu einer politischen Kultur. Hg. von Manfred Schlenke, 1000-ISBN 3-499-34002-X.
    • Band 3 Preußen. Zur Sozialgeschichte eines Staates. Bearb. von Peter Brandt, 1000-ISBN 3-499-34003-8.
    • Band 4 Preußen. Dein Spree-Athen. Beiträge zu Literatur, Theater und Musik in Berlin. Hg. von Hellmut Kühn, 1000-ISBN 3-499-34004-6.
    • Band 5 Preußen im Film. Eine Retrospektive der Stiftung Deutsche Kinemathek. Hg. von Axel Marquardt und Heinz Rathsack, 1000-ISBN 3-499-34005-4.

Спасылкі правіць