Сямігадовая вайна

Сямігадовая вайна (1756—1763) — буйны ваенны канфлікт XVIII стагоддзя, адзін з самых маштабных канфліктаў Новага часу. Сямігадовая вайна ішла як у Еўропе, так і за акіянам: у Паўночнай Амерыцы, у краінах Карыбскага басейна, Індыі, на Філіпінах. У вайне прынялі ўдзел усе еўрапейскія вялікія дзяржавы таго часу, а таксама большасць сярэдніх і дробных дзяржаў Еўропы, некаторыя індзейскія плямёны. Уінстанам Чэрчылем вайна нават была названа «першай сусветнай вайной». Вайну лічаць каланіяльнай, бо ў ёй сутыкнуліся каланіяльныя інтарэсы Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі, а таксама першай акопнай — з-за прымянення ў вайне вялікай колькасці рэдутаў і іншых хуткаўзведзеных умацаванняў — і першай артылерыйскай вайной: колькасць гармат у ёй з 1756 — 2 на 1000 штыкоў, з 1759 года — 3-4 гарматы на 1000 штыкоў і 5-6 гармат у 1761 годзе.

Сямігадовая вайна
А. А. Кацэбу. «Кунерсдорфская бітва» (1848)
А. А. Кацэбу. «Кунерсдорфская бітва» (1848)
Дата 1756—1763
Месца Еўропа, Афрыка, Індыя, Паўночная Амерыка, Карыбскі басейн, Філіпіны, Паўднёвая Амерыка
Прычына узмацненне Прусіі, франка-англійскае каланіяльнае суперніцтва
Вынік Узвышэнне Прусіі; Англія вырвалася наперад у каланіяльнай гонцы, атрымаўшы над Францыяй шэраг перамог у калоніях: анексія Англіяй Канады, Усходняй Луізіяны, астравоў Дамініка, Сент-Вінсент, Грэнада і Табага, Сенегала і ўсіх факторый Францыі ў Індыі; Іспаніяй — Заходняй Луізіяны
Праціўнікі
Сцяг Прусіі Прусія
Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Брытанская імперыя
Сцяг Гановера (1692-1837) Гановер
Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Гесена Гесен-Касель
Сцяг Браўншвейга Браўншвайг-Люнебург
Сцяг Канфедэрацыі Іракезаў Канфедэрацыя іракезскіх плямёнаў
Сцяг Расіі Расія (1762)
 Гетманшчына (1762)
Бенгальская суба
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Аўстрыя
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Расіі Расія (1757—1761)[1]
 Гетманшчына (1757—1761)[2]
Сцяг Швецыі Швецыя
Сцяг Іспаніі Іспанія
Саксонія
Каралеўства Абедзвюх Сіцылій Неапалітанскае каралеўства
Сцяг Сардзінскага каралеўства Сардзінскае каралеўства
Камандуючыя
Сцяг Прусіі Фрыдрых II
Сцяг Прусіі Ф. В. Зейдліц
Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Георг II
Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Георг III
Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Роберт Клайв
Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Джэфры Амхерст
Сцяг Гановера (1692-1837) Фердынанд Браўншвайгскі
Сірадж уд-Даўла
Сцяг Партугаліі Жазэ I
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Граф Даўн
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Граф Ласі
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Прынц Латарынгскі
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Эрнст Гідэон Лаўдан
Сцяг Францыі Людовік XV
Сцяг Францыі Луі-Жазеф дэ Манкальм
Сцяг Расіі Елізавета Пятроўна
Сцяг Расіі П. С. Салтыкоў
Гетманшчына К. Р. Разумоўскі
Сцяг Іспаніі Карл III
Аўгуст III
Сілы бакоў
Сотні тысяч салдат (падрабязней гл. ніжэй) Сотні тысяч салдат (падрабязней гл. ніжэй)
Страты
гл. ніжэй гл. ніжэй
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўнае супрацьстаянне ў Еўропе адбывалася паміж Аўстрыяй і Прусіяй з-за Сілезіі, страчанай Аўстрыяй у папярэдніх Сілезскага войнах. Таму Сямігадовую вайну называюць таксама трэцяй Сілезскай вайной. Першая (1740—1742) і другая (1744—1748) Сілезскія войны з’яўляюцца складовай часткай вайны за аўстрыйскую спадчыну. У шведскай гістарыяграфіі вайна вядомая як Памеранская вайна (швед. Pommerska kriget), у Канадзе — як «заваявальная вайна» (анг.: The War of the Conquest) і ў Індыі як «Трэцяя Карнацкая вайна» (анг.: The Third Carnatic War). Паўночнаамерыканскі тэатр вайны называюць франка-індзейскай вайной.

Пазначэнне «сямігадовая» вайна атрымала ў 1780-х гадах, да таго пра яе казалі як пра «нядаўнюю вайну».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. У 17571761 гадах Расія ўдзельнічала ў вайне на боку антыпрускай кааліцыі, у 1762 годзе — на боку Прусіі. У тым жа 1762 годзе Расія выйшла з вайны. З гэтым акалічнасцю звязана разыходжанне ў датах, у той час, як у заходняй гістарыяграфіі прынята лічыць, што Сямігадовая вайна працягвалася з 1756 па 1762 год, у большасці расійскіх сачыненняў указваюцца іншыя даты, а менавіта 1756—1761.
  2. Європейський гетьман. tyzhden.ua. 12 березня, 2010

Літаратура правіць

Спасылкі правіць