Грэнада

астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы

Грэна́да (англ.: Grenada) — дзяржава на аднайменным востраве паўднёвай часткі астравоў Грэнадзіны ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі — 344 кв. км. Колькасць насельніцтва — каля 90 тыс. (ліп. 2007); больш 90 % — негры і мулаты. Сталіца — Сент-Джорджэс (каля 35 тыс.; ліп. 2007).

Грэнада
англ.: Grenada
Герб Грэнады
Сцяг Грэнады Герб Грэнады
Дэвіз: «Заўсёды ўсведамляючы Бога, мы імкнёмся наперад, будуем і развіваемся як адзіны народ (англ.: Ever conscious of God we aspire, build and advance as one people
Гімн: «Hail Grenada»
Дата незалежнасці 7 лютага 1974 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Сент-Джорджэс
Найбуйнейшы горад Сент-Джорджэс
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Генерал-губернатар
Прэм’ер-міністр
Карл III
Сесіл Ла Грэнейд
Кіт Мітчэл
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
217-я ў свеце
344 км²
1,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

89 502 чал. (197-я)
672 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$823 млн.  (178-ы)
$9000
Валюта Усходне-карыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .gd
Код ISO (Alpha-2) GD
Код ISO (Alpha-3) GRD
Код МАК GRN
Тэлефонны код +1-473
Часавыя паясы −4
Карта Грэнады

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 7 акруг. Дзяржаўная мова — англійская. Большасць вернікаў — каталікі. Нацыянальнае свята — 7 лютага (1974) — Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Геаграфія

правіць

Грэнада месціцца на востраве Грэнада і частцы астравоў Грэнадзіны.

Гісторыя

правіць

Востраў адкрыты Х. Калумбам у 1498. У 1762 Грэнада стала англійскай калоніяй. У 1967 Грэнада атрымала статус асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы. Незалежнасць абвешчана 7 лютага 1974 года.

Унутраная палітыка

правіць

Паводле Канстытуцыі 1984 года, кіраўніком дзяржавы з’яўляецца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая на востраве генерал-губернатарам (Д. Ч. Уільямс).

Вышэйшы орган заканадаўчай улады — двухпалатны парламент, які складаецца з Сената (13 прызначаных губернатарам членаў) і Палаты прадстаўнікоў (15 дэпутатаў).

Выканаўчая ўлада належыць ураду, які ўзначальвае прэм'ер-міністр, якім з 1995 з’яўляецца К. Мітчэл.

Асноўныя палітычныя партыі — Новая нацыянальная партыя Грэнады (створана ў 1984 г., кіруючая з 1995 г., мае 15 месцаў у Палаце прадстаўнікоў), Нацыянальны дэмакратычны кангрэс (заснаваны ў 1987 г.), Аб’яднаны лейбарысцкі фронт Грэнады.

Знешняя палітыка

правіць

Дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Грэнадай былі ўстаноўленыя ў 1979 годзе. У 1983 генерал-губернатар Грэнады ў аднабаковым парадку абвясціў пра іх скасаванне.

Эканоміка

правіць

Асноўная галіна эканомікі — сельская гаспадарка, якое дае 20 % ВУП. Вырошчваюцца бананы, какава бабы, какосавы арэх, мушкатовы арэх (2-е месца ў свеце), бавоўнік, цытрусавыя, цукровых трыснёг. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі. Пачаў развівацца замежны турызм. Асноўныя крыніцы экспарту — мушкатовы арэх, какава бабы, бананы, імпарту — прадукты харчавання, паліва, машыны і абсталяванне, мінеральныя ўгнаенні, адзежа. Асноўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, краіны Еўрасаюза, Карыбскай супольнасці, Канада.

Знешняя запазычанасць складае каля 300 млн долараў.

Зноскі

Спасылкі

правіць