Малыя Антыльскія астравы

Малыя Антыльскія астравы (англ.: Lesser Antilles, нідэрл.: Kleine Antillen, фр.: Petites Antilles, ісп.: Antillas Menores) — частка Антыльскіх астравоў, якая ўтварае ланцуг кавалкаў сушы вулканічнага паходжання, што цягнецца ад Вялікіх Антыльскіх астравоў да ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі паміж 10—19° паўночнай шыраты. Агульная тэрыторыя — 13012 км². Насельніцтва — 3 735 636 чал. (2009 г.).

Малыя Антыльскія Астравы
англ. Lesser Antilles, нідэрл. Kleine Antillen, фр. Petites Antilles, ісп. Antillas Menores
Islet, Margarita island, Venezuela.jpg
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Трынідад 
Агульная плошча13 012 км²
Насельніцтва3 735 636 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва287,09 чал./км²
Размяшчэнне
14°14′ пн. ш. 61°21′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Малыя Антыльскія астравы (Вест-Індыя)
Малыя Антыльскія Астравы
Малыя Антыльскія Астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Месцазнаходжанне Малых Антыльскіх астравоў прыкладна супадае з вонкавым краем Карыбскай тэктанічнай пліты, паднятым у выніку сутыкнення з Атлантычнай і Паўночна-Амерыканскай тэктанічнымі плітамі. Працэс дрэйфавання пліт працягваецца, што адбіваецца на далейшым падняцці акіянічнага дна і сейсмічнай актыўнасці на астравах.

З часоў, калі караблі карысталіся ветразямі, Малыя Антыльскія астравы прынята падзяляць на Наветраныя і Падветраныя. Падветраныя астравы займаюць кароткія часткі дугі астравоў на поўдні і поўначы. Астатнія ўваходзяць у групу Наветраных. Трансатлантычныя вятры, якія дзьмуць з усходу на захад, рабілі Наветраныя астравы больш дасягальнымі для суднаў, што кіраваліся з Еўропы, а Падветраныя — з боку Амерыканскага кантынента.

Асноўныя Малыя Антыльскія астравы
Назва Прыналежнасць Плошча, км²
Паўночныя Падветраныя
Востраў Ангілья Вялікабрытанія 91
Віргінскія астравы ЗША, Вялікабрытанія 500
Востраў Сен-Мартэн Нідэрланды, Францыя 87
Востраў Саба Нідэрланды 13
Востраў Сінт-Эстаціус Нідэрланды 21
Востраў Сент-Кітс Сент-Кітс і Невіс 169
Востраў Невіс Сент-Кітс і Невіс 93
Востраў Авес Венесуэла 0,0375
Востраў Барбуда Антыгуа і Барбуда 161
Востраў Антыгуа Антыгуа і Барбуда 281
Востраў Рэдонда Антыгуа і Барбуда 1,6
Востраў Мантсерат Вялікабрытанія 102
Востраў Гвадэлупа Францыя 1434
Востраў Мары-Галан Францыя 158
Востраў Дамініка Садружнасць Дамініка 750
Наветраныя
Востраў Марцініка Францыя 1128
Востраў Сент-Люсія Сент-Люсія 617
Востраў Сент-Вінсент Сент-Вінсент і Грэнадзіны 345
Астравы Грэнадзіны Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Грэнада 86
Востраў Барбадас Барбадас 431
Востраў Грэнада Грэнада 280
Востраў Табага Трынідад і Табага 300
Востраў Трынідад Трынідад і Табага 4768
Паўднёвыя Падветраныя
Востраў Аруба Нідэрланды 179
Востраў Кюрасаа Нідэрланды 444
Востраў Банайрэ Нідэрланды 294
Востраў Ла-Тартуга Венесуэла 156
Востраў Маргарыта Венесуэла 1020
Востраў Бланкілья Венесуэла 64,53

СпасылкіПравіць