Маргарыта (востраў)

востраў
(Пасля перасылкі з Востраў Маргарыта)

Маргары́та (ісп.: Isla Margarita) — буйнейшы венесуэльскі востраў, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы Карыбскага мора.

Востраў Маргарыта
ісп. Isla Margarita
Характарыстыкі
Плошча1 071 км²
Найвышэйшы пункт920 м
Насельніцтва456 454 чал.
Шчыльнасць насельніцтва426,19 чал./км²
Размяшчэнне
11°01′04″ пн. ш. 63°55′20″ з. д.HGЯO
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
ШтатШтат Нуэва-Эспарта
Маргарыта (востраў) (Венесуэла)
Востраў Маргарыта
Востраў Маргарыта
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разам з больш дробнымі астравамі Кочэ і Кубагуа, архіпелаг фарміруе адзіную астраўную правінцыю Венесуэлы з назвай Нуэва-Эспарта (Новая Спарта). Востраў мае агульную плошчу каля 1071 (1036[1]) км². Насельніцтва — прыкладна 456 500 чалавек. За свае цудоўныя пляжы і горы, папулярныя ў турыстаў з мацерыка і з-за мяжы, а таксама за свой сонечны і сухі клімат востраў называюць жамчужынай Карыбскага мора.

Геаграфія правіць

Востраў Маргарыта — буйнейшы з астравоў Карыбскага мора, якія належаць Рэспубліцы Венесуэла. Востраў уяўляе сабой два горныя масівы, злучаныя вузкай пясчанай касой даўжынёй каля 18 км. Востраў аддзелены ад мацерыка пралівам шырынёй 22 км. Даўжыня вострава — 78 км, найбольшая шырыня — 20 км, даўжыня берагавой лініі — 152 км. Клімат сухі трапічны з тэмпературамі паміж 24 і 37 °C.

Міжнародныя авіярэйсы на востраў адсутнічаюць. Дабрацца да вострава можна толькі праз сталіцу Венесуэлы — Каракас. На востраве знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр штата Нуэва-Эспарта — горад Ла-Асунсьён.

Гісторыя правіць

Востраў адкрыў Хрыстафор Калумб у 1498 годзе і назваў яго ў гонар прынцэсы Маргарыты Аўстрыйскай і ператварыў востраў у іспанскую калонію. У 1814 годзе жыхары вострава пачалі барацьбу за незалежнасць і першымі атрымалі яе пад кіраўніцтвам Сімона Балівара.

Рэкрэацыйны патэнцыял правіць

Востраў з’яўляецца адным з галоўных курортаў Венесуэлы. Многія заможныя людзі валодаюць на востраве віламі. У мінулым востраў быў вельмі папулярным у міжнародных турыстаў (асабліва немцаў), аднак палітычныя сітуацыя ў сучаснай Венесуэле прывяла да некаторага скарачэння патоку турыстаў. На востраве ёсць два нацыянальныя паркі і тры рэзервацыі з мноствам відаў птушак — фламінга, пеліканы, папугаі і інш. Асноўныя галіны — турызм, рыбалоўства і будаўніцтва. Востраў абвешчаны зонай свабоднага гандлю, таксама з’яўляецца адзінай тэрыторыяй Венесуэлы, дзе дазволена дзейнасць казіно.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 272. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 272. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Энциклопедический справочник «Латинская Америка» / Главный редактор В. В. Вольский — М.: Советская Энциклопедия, 1979—1982. (руск.)

Спасылкі правіць