Курорт (ням.: Kurort, літаральна — лячэбнае месца), асвоеная прыродная тэрыторыя, якая выкарыстоўваецца ў лячэбных, прафілактычных і аздараўленчых мэтах. Тэрыторыя ўмяшчае добра даследаваныя прыродныя лячэбныя рэсурсы, неабходныя для іх эксплуатацыі будынкі і збудаванні, аб'екты інфраструктуры; падлягае спецыяльнай ахове; павінна адпавядаць экалагічным і санітарна-эпідэміялагічным нормам і правілам.

Імя горада Спа стала адным з сімвалаў санаторна-курортнага лячэння

Азначэнне і класіфікацыя

правіць

Курорты адрозніваюцца ад рэкрыяцыйных зон тым, што маюць у сваем складзе, акрамя лячэбна-аздараўляльных рэсурсаў (крыніцы з мінеральнай вадой, лячэбныя бруды, спрыяльны клімат), інжынерна-тэхнічныя збудаванні, санаторыі.

Адрозніваюць курорты прыморскія, раўнінныя (у т. л. лясныя), горныя (у т.л. нізка-, сярэдне- і высокагорныя, адпаведна па вышыні 400—1000, 1000—2000 м і вышэй).

На Беларусі існуюць курорты рэспубліканскага і мясцовага значэння: Белае Возера, Белы Бераг, Ждановічы, Нарач, Рагачоў, Ушачы і г.д.