Нарач (курортны пасёлак)
На́рач[2] (трансліт.: Narač, руск.: Нарочь) — курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.
Курортны пасёлак
Нарач
| ||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія Правіць
Знаходзіцца на беразе возера Нарач, за 18 км ад горада Мядзел[3], за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы[3] на лініі Варапаева—Лынтупы; на аўтамабільнай дарозе Мінск—Паставы. Насельніцтва 3495 чал. (2017)[4].
Гісторыя Правіць
Заснаваны 29 чэрвеня 1964 года[3] як пасёлак пры курорце Нарач з вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі.
Насельніцтва Правіць
Эканоміка Правіць
Турыстычны комплекс «Нарач». Санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Спадарожнік», «Белая Русь», «Прыазёрны». Яхт-клуб «Нарачанскі». Гасцініца «Нарач», гасцявы дом «Возера Нарач» і інш. Рыбакамбінат.
Працуе даследчая Нарачанская азёрная станцыя.
Парк Правіць
Парк закладзены ў ХІХ стагоддзі на плошчы 3 га, збярогся часткова. Парадная частка мае сіметрычна-восевае рашэнне. Уезд фіксаваны дзвюма парамі куліс з елкі і таполі белай, цэнтральная частка партэра дэкарыравана бэзам. Пейзажная частка парку займае дзве тэрасы. Яна ўключае дрэвавыя групы, паляны і водную сістэму. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, з экзотаў захаваліся піхта сібірская, сасна румелійская, ліпа еўрапейская і інш.
Зноскі Правіць
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г Беларусь, 1995
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура Правіць
- На́рач // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 515. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан сяцовасці на 1980 год. (руск.)
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарач
- Геаграфічныя звесткі па тэме Нарач на OpenStreetMap