Адкрыць галоўнае меню

Бэз[3] (Syrínga) — род кустоў, які належыць сямейству маслінавыя (Oleaceae). Род уключае каля дзесяці відаў, распаўсюджаных у дзікім стане ў Паўднёва-Усходняй Еўропе (Венгрыя, Балканы) і ў Азіі, пераважна ў Кітаі.

Бэз
Syringa.vulgaris(01).jpg
Бэз звычайны (Syringa vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syringa L., 1753

Віды
Гл. тэкст
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32994
NCBI  24208
EOL  38055
GRIN  g:11814
IPNI  28423-1

Адзінага меркавання аб класіфікацыі роду Syringa пакуль не існуе. Па дадзеных розных крыніц, род уключае ад 22 да 36 відаў. Амаль усе яны ў натуральных умовах растуць у горных раёнах розных рэгіёнаў Еўразіі. Многія віды здаўна ўжываюцца ў азеляненні, аднак найбольшай папулярнасцю карыстаюцца сарты, атрыманыя на іх аснове. Сусветны сартымент гэтай культуры налічвае больш за 2300 апісаных сартоў, пры гэтым дзве траціны з іх атрыманы з удзелам бэзу звычайнага. Сарты адрозніваюцца па афарбоўцы, форме і памеры кветак, тэрмінах цвіцення, вышыні і габітусу кустоў і г. д.[4]

У International Register and Checklist of Cultivar Names in the Genus Syringa L. сарты апісваюцца з указаннем формы кветкі — просты (S), махрысты (D) і кода афарбоўкі: белая (I), фіялетавая (II), блакітнаватая (III), бэзавая (IV), ружаватая (V), мажэнтавая (VI), пурпурная (VII), складаная ці пераходная (VIII)[5].

ВідыПравіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Савушкина И. Г. Род Syringa L. в коллекции ботанического сада таврического национального университета им. В. И. Вернадского // Вісті Біосферного заповідника "Асканія - Нова". — 2012. — Т. 14.
  5. International register and checklist of cultivar names in the genus Syringa L. (Oleaceae). — 2003. — P. 280.
  6. Entry for Syringa L. (англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 17 сакавіка 2011.
  7. Бэз: інфармацыя. на сайце GRIN (англ.)  (Праверана 27 снежня 2010)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Syringa